Кніга Лічбаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Кніга Лічбы)
Jump to navigation Jump to search
Лічбы (בְּמִדְבַּר)

P1150002 Cognacq-Jay Rembrandt anesse de Balaam rwk.jpg

Валаамава асліца. Рэмбрант.
Раздзел: Пяцікніжжа
Мова арыгінала: яўрэйская
Мясцовасць: Егіпет, Сінайскі паўвостраў
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга Левіт
Наступная: Кніга Другі закон
Лагатып Вікісховішча Лічбы на Вікісховішчы

Кніга «Лічбы» (іўр.: בְּמִדְבַּר‏‎, Бэ-мідбар — «У пустыні»; лац.: Numeri; стар.-грэч.: Ἀριθμοί) — кніга Бібліі (частка Старога Запавету), якая апісвае гісторыю яўрэяў пасля зыходу з Егіпта.

Распавядаецца пра знаходжанне Ізраэля каля гары Сінай, вандроўкі па пустыні і прыпынак у Кадэшы, дадатковыя законы і прыказанні, войны з суседнімі народамі, нарэшце, паход у Мааб і дзеі прарока Валаама. Назва кнігі паходзіць ад перапісу ўсіх, здольных да бою, пра які гаворыцца ў першых раздзелах кнігі, а таксама ў канцы.

Біблія Францыска Скарыны[правіць | правіць зыходнік]

Надрукаваная Ф. Скарынам у Празе кніга «Лічбы» (1519) захавалася ў 17 асобніках. У гэтым выданні Скарыны змешчана толькі адна арыгінальная гравюра «Людие ізраилевы с полки своими около храму божия», якая знаходзіцца на тытульным аркушы кнігі. Астатнія ілюстрацыі ўзятыя з папярэдніх выданняў. Так, застаўка да самога тэксту кнігі запазычана з выдання кнігі «Ісус Сірахаў», а віньетка да скарынаўскага пасляслоўя — з прадмовы да кнігі «Левіт».[1]

Пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы... С. 168.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 168. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
  • Шамякіна Т. Біблія // Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ: для ст. шк. узросту / Таццяна Шамякіна. — Мінск: Маст. літ., 2008. — С. 257—280. ISBN 978-985-02-0925-2.