Марцін-камень браслаўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ма́рцін-ка́мень бра́слаўскі — геалагічны помнік прыроды Беларусі. За 1,5 км на паўночны захад ад в. Лайбуны Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Валун граніту рапаківі са шматлікімі крышталямі палявых шпатаў у выглядзе авоідаў (ад 2 да 7 см у папярочніку) і таблічак (2x2 см). Даўжыня валуна складае 4,1 м, шырыня 3,3 м, вышыня 0,8 м, у абводзе 10,7 м, аб'ём 10,8 м³, маса каля 28 т. Прынесены ледавіком каля 14 тысяч гадоў назад з паўднёва-заходняй Фінляндыі. На паверхні каменя ёсць два паглыбленні (у папярочніку 10 см, глыбіня 5 см), высечаныя чалавекам 1,5—2 тысяч гадоў назад. Меў культавае значэнне. Ахоўны статус нададзены ў 1992 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]