Медаль «Партызану Айчыннай вайны»
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» | |||
---|---|---|---|
I ступені | |||
|
|||
II ступені | |||
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | партызанам, начальніцкаму саставу партызанскіх атрадаў і арганізатарам партызанскага руху | ||
Дата заснавання | 2 лютага 1943 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць |
1-я ступень — 56 883 2-я ступень — 70 992 |
||
Характарыстыкі | |||
Памеры | дыяметр — 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | «За доблесную працу (За воінскую доблесць). У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» | ||
Малодшая | Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Меда́ль «Партыза́ну Айчы́ннай вайны́» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 лютага 1943 года. Аўтар малюнка медаля — мастак М. І. Маскалёў, малюнак узяты з неажыццяўленнага праекту медаля «25 гадоў Савецкай Арміі».
Медалём «Партызану Айчыннай вайны» ўзнагароджваліся партызаны, начальніцкі састаў партызанскіх атрадаў i арганізатары партызанскага руху за «асаблівыя заслугі ў справе арганізацыі партызанскага руху, за адвагу, геройства і выдатныя поспехі ў партызанскай барацьбе за Савецкую Радзіму ў тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
Статут медаля
[правіць | правіць зыходнік]1. Медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й і 2-й ступені ўзнагароджваюцца партызаны Айчыннай вайны, начальніцкі састаў партызанскіх атрадаў i арганізатары партызанскага руху, якія праявілі адвагу, стойкасць, мужнасць у партызанскай барацьбе за нашу савецкую Радзіму ў тыле супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
2. Узнагароджанне медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й і 2-й ступені ажыццяўляецца ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
3. Медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені ўзнагароджваюцца партызаны, начальніцкі састаў партызанскіх атрадаў i арганізатары партызанскага руху за адвагу, геройства і выдатныя поспехі ў партызанскай барацьбе за нашу савецкую Радзіму ў тыле нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
4. Медалём «Партызану Айчыннай вайны» 2-й ступені ўзнагароджваюцца партызаны, кіраўнікі партызанскіх атрадаў i арганізатары партызанскага руху за асабістае баявое адрозненне ў выкананні загадаў і заданняў камандавання, за актыўнае садзейнічанне ў партызанскай барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Вышэйшай ступенню медаля з'яўляецца 1-я ступень.
Медаль «Партызану Айчыннай вайны» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За доблесную працу (За воінскую доблесць). У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» ў парадку старшынства ступеняў.
Апісанне медаля
[правіць | правіць зыходнік]Медаль «Партызану Айчыннай вайны» круглы, дыяметрам 32 мм. Медаль 1 ступені срэбны, медаль 2 ступені — з латуні.
На адным боку медаля змешчана пагрудная профільная выява У. І. Леніна і І. В. Сталіна. Па краю медаля адчаканеная стужка, на складках якой у ніжняй частцы — літары «СССР», а пасярэдзіне іх — пяціканцовая зорка з сярпом і молатам. На гэтай жа стужцы ў верхняй частцы медаля надпіс «Партизану Отечественной войны»; перад надпісам і пасля яго — маленькія пяціканцовыя зоркі.
На адваротным боку медаля адчаканены надпіс «За нашу Советскую Родину».
Выявы і надпісы на медалі выпуклыя. У верхняй частцы медаля маецца вушка, якім медаль пры дапамозе кольца злучаны з металічнай пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай светла-зялёнага колеру. Пасярэдзіне стужкі праходзіць падоўжная паласа шириной 2 мм. Да медалі 1-й ступені — чырвоная; да медаля 2-й ступені — сіняя. Шырыня стужкі 24 мм.
На адваротным боку калодкі ёсць прыстасаванне для мацавання медаля да адзежы.
Ілюстрацыі
[правіць | правіць зыходнік]-
Рэверс медаля
-
Паштовая марка СССР, 1945 год
Узнагароджанні
[правіць | правіць зыходнік]Медалём № 000001 у чэрвені 1943 года быў узнагароджаны савецкі партызан Яфім Ільіч Асіпенка[1], мінёр, камандзір групы падрыўнікоў, які восенню 1941 года стаў камандзірам мабільнай групы партызанскага атрада «Перадавы», які дзейнічаў у раёне горада Сухінічы Калужскай вобласці. У раёне станцыі Мышбор пасля адмовы выбухоўніка самаробнай міны ён падарваў зарад, ударыўшы па дэтанатару шостам ад чыгуначнага знака. У выніку, быў пушчаны пад адхон ішоўшы да фронту эшалон (паравоз і тры платформы з танкамі), партызан быў цяжка паранены і страціў зрок[2].
Да пачатку 1968 года медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й і 2-й ступені былі ўзнагароджаны звыш 127 тыс. чалавек — мужчын і жанчын (арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху, камандзіры партызанскіх атрадаў і асабліва праславіўшыяся партызаны)[3].
Па стану на 1 студзеня 1995 медалём «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені ўзнагароджана 56 883 чалавек, 2-й ступені — 70 992 чалавек.
Сярод узнагароджаных не толькі грамадзяне СССР, але і замежныя грамадзяне: антыфашысты, якія ўдзельнічалі ў партызанскім руху на акупаванай тэрыторыі СССР (камандзір чэхаславацкага партызанскага атрада капітан Ян Налепка[4], балгарская партызанка Вера Паўлава[5], перайшэдшыя на бок партызан і якія ваявалі ў савецкіх партызанскіх атрадах румынскія ваеннаслужачыя Апостал Тома, Міхаіл Міхайлеску, Лазар Георгі, Марынеску Георгі, Камбары Нікола[6] і інш.).
Зноскі
- ↑ Осипенко Ефим Ильич Архівавана 10 жніўня 2016.
- ↑ Великая Отечественная в письмах. / сост. В. Г. Гришин. М., Политиздат, 1980. стр.133-134
- ↑ С. М. Штеменко. Генеральный штаб в годы войны. М., Воениздат, 1968. стр.127
- ↑ Е. Леонова. Ян Налепка (1912—1943) // Герои-интернационалисты / сост. В. В. Тян. М., «Просвещение», 1991. стр. 130—138
- ↑ Удостоверение о награждении Давыдовой Веры Фёдоровны (Веры Павловой) медалью «Партизану Отечественной войны» I степени (фото) // Плечом к плечу, сердцем к сердцу. Воспоминания болгар — бойцов и командиров Красной Армии / сб., сост. М. Костадинова, И. Лалов. пер. с болг. М., Воениздат, 1984 (вклейка)
- ↑ Ф. П. Шевченко (Киев). Участие венгров и румын в партизанском движении на Украине в годы Великой Отечественной войны Советского Союза // журнал «Новая и новейшая история», № 5, 1961. стр.91-103
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ордена и медали СССР / сост. Г. И. Гребенникова, Р. С. Каткова. — М.: «Планета», 1982. — С. 136—137.
- Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 70—71. — ISBN 5-7062-0111-0.
- Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 61—62.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэны і медалі СССР
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» Архівавана 27 верасня 2007.
- 60 гадоў Перамогі Архівавана 29 верасня 2007.
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны»