Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
60 years saf rib.png 60YSAF.jpg
Краіна

Сцяг СССР СССР

Тып

медаль

Статус

не ўручаецца

Статыстыка
Параметры

дыяметр — 32 мм

Дата заснавання

28 студзеня 1978

Колькасць узнагароджанняў

каля 10 723 340

Чарговасць
Старэйшая ўзнагарода

Юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Малодшая ўзнагарода

Юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»

Commons-logo.svg Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» на Вікісховішчы

Юбіле́йны меда́ль «60 гадо́ў Узбро́еных Сіл СССР» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 студзеня 1978 года ў азнаменаванне 60-й гадавіны Узброеных Сіл СССР. Аўтар малюнка медаля — мастак Л . Д. Піпетка.

Палажэнне аб медалю[правіць | правіць зыходнік]

Юбілейным медалём «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджваюцца:

Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» носіцца на левым баку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «50 гадоў Узброеных Сіл СССР».

Па стану на 1 студзеня 1995 года юбілейным медалём «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» узнагароджана прыблізна 10 723 340 чалавек.

Апісанне медаля[правіць | правіць зыходнік]

Рэверс медаля

Юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.

На адным баку медаля на фоне накіраваных увысь ляцячых ракет і баявых самалётаў змешчана выява салдата Савецкай Арміі з аўтаматам. Справа ад фігуры салдата на гарызонце мора намаляваная падводная лодка, над якой у два радкі размешчаны даты «1918» і «1978».

На адваротным баку медаля па акружнасці размешчаны надпісы: «Шестьдесят лет» і «Вооружённых Сил СССР», падзеленыя зорачкамі. У цэнтры — выява пяціканцовай зоркі з молатам і плугам пасярэдзіне, накладзенае на скрыжаваныя вінтоўку і шашку.

Края медаля абрамлены борцікам. Усе надпісы і выявы на медалі выпуклыя.

Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодачкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шэрага колеру шырынёй 24 мм. Края стужкі акантаваны чырвонай палоскай шырынёй 5 мм. Пасярэдзіне стужкі падоўжная палоска залацістага колеру шырынёй 1 мм.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 94—95. — ISBN 5-7062-0111-0.
  • Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 226—227.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]