Уручча (могілкі)
Уручча? | |
---|---|
53°56′46″ пн. ш. 27°41′05″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | |
Мо́гілкі Уру́чча — могілкі зніклай вёскі Уручча, якія знаходзяцца на ўзвышшы ля станцыі метро Уручча ў Мінску з боку мікрараёна «Уручча-4».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Няма дакладных звестак, калі яны былі заснаваныя. На тэрыторыі могілак ёсць пахаванні канца ХІХ ст[1]. На гэтых могілках дзясяткі кінутых і невядомых магіл. Шмат магіл захавалася ў выглядзе ўзгоркаў. Невядома, ці ёсць сярод пахаванняў ахвяры сталінскіх ці гітлераўскіх злачынстваў. Бальшыня кінутых магіл без крыжоў ці помнікаў знаходзіцца ў паўночнай частцы могілак. Некалькі такіх ўзгоркаў невялікія, што сведчыць аб тым, што там там пахаваны малыя дзеці. Шэраг помнікаў напалову сышлі ў зямлю пад пластамі культурнага слою (лісце і бруд, якія слаямі нарастаюць штогод). Існуе меркаванне, што пад сучаснымі пахаваннямі могуць быць схаваныя магілы першай паловы ХІХ ст. і нават больш даўнія[2].
Пераважная большасць пахаванняў на гэтых могілках паводле праваслаўных абрадаў, некаторая частка ў 1960-1990-х гг. зроблена па-савецку: на помніках няма рэлігійных надпісаў. Надпісы на помніках і крыжах зроблены на рускай мове. На некалькіх помніках рускія надпісы зроблена элементамі дарэвалюцыйнага алфавіта (выкарыстанне «і»), некаторыя маюць арфаграфічныя памылкі[3]. Надпісаў на беларускай, польскай, нямецкай ці іўрыце не знойдзена. Больш за дзесяць магіл у розных частках могілак аб’яднаныя адным прозвішчам «Шыдлоўскія», што натуральна для вясковых могілак.
Некаторы час могілкі былі пад кансервацыяй, але ў 1997 г. улады горада дазволілі пахаванні да сваякоў і камерцыйныя пахаванні на іх тэрыторыі[4].
Праблемы могілак
[правіць | правіць зыходнік]Асноўная праблема гэтых могілак — адсутнасць надзейнай аховы. З розных бакоў ёсць адкрытыя праходы, а сам плот па перыметры тэрыторыі можна пералезці. Таму існуе пагроза вандалізму і марадзёрства. Бясспрэчных прыкмет дзейнасці хуліганаў ці «чорных капальнікаў» не заўважана. На могілках шмат смецця, асабліва кінутых металічныя крыжоў і агароджаў, якія могуць быць як па-за межамі могілак, так і на саміх магілах[5]. На могілках часам прыбіраюцца валанцёры.
Пахаванні жывёл
[правіць | правіць зыходнік]На захад ад тэрыторыі могілак, прыкладна ў 10 метрах ад агароджы ёсць некалькі стыхійных пахаванняў хатніх кошак і сабак. Гэтыя магілы дагледжаныя, і, хутчэй за ўсё, яны ніяк не пашкодзілі глыбінны культурны слой узвышша.
Зноскі
- ↑ Кладбище исчезнувшей деревни Уручье в Минске Могілкі Беларусі-Кладбища Беларуси
- ↑ тамсама
- ↑ Аб чым маўчаць уруччанскія могілкі Блог Андрэя Берастоўскага
- ↑ Город мертвых в городе живых Архівавана 7 чэрвеня 2013. Минск старый и новый
- ↑ тамсама
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уручча Архівавана 4 сакавіка 2016. // Некропалі Беларусі
- Могілкі Уручча Архівавана 7 ліпеня 2020. // Минск старый и новый
- Аб чым маўчаць уруччанскія могілкі // Блог Андрэя Берастоўскага