Мора Камотас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Cebu Strait.JPG

Камотас (анг. Camotes Sea) — міжастраўное мора ў Філіпінскім архіпелагу, паміж астравамі Лейтэ, Бахол і Себу. На поўначы злучаецца з морам Вісаян, на поўдні пралівамі Канігаа і Бахол - з морам Мінданаа.

Глыбіня да 323 м. У цэнтральнай частцы узвышаецца група астравоў Камотас. Клімат трапічны, мусонны. З чэрвеня па кастрычнік частыя тайфуны. Тэмпература вады ўзімку 24-27 ° С, улетку 28-29 ° С. Салёнасць каля 34,5 праміле. Прылівы няправільныя паўсутачныя, іх велічыня 1-2 м.