Музей Сярэдневякоўя (Парыж)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Музей Сярэднявечча, Парыж)
Jump to navigation Jump to search
Музей Сярэдневякоўя
фр.: musée du Moyen Âge – thermes et hôtel de Cluny
Hôtel des abbés de Cluny.jpg
Заснаваны 17 сакавіка 1844
Адкрыты 1843
Месцазнаходжанне 6 place Paul Painlevé, Лацінскі квартал, Парыж
Наведвальнікі
  • 318 068 чал. (2011)
  • 289 958 чал. (2006)
  • 306 145 чал. (2010)
  • 317 357 чал. (2014)[1]
Дырэктар Elisabeth Taburet-Delahaye[d][2]
Адкрыты з 09:15 па 17:45. Музей зачынены 1 студзеня, 1 мая і 25 снежня
{{#coordinates:}}: cannot have more than one primary tag per page
musee-moyenage.fr
Лагатып Вікісховішча Музей Сярэдневякоўя на Вікісховішчы

Музе́й Сярэ́дневяко́ўя (фр.: musée du Moyen Âge – thermes et hôtel de Cluny).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Поўная назва музея (літаральна: «Музей Сярэдневякоўя — тэрмы і асабняк Клюні») змяшчае кароткі пераказ гісторыі будынка: на месцы рымскіх тэрм у XIII стагоддзі будуецца манастыр ордэна Клюні, у канцы XV стагоддзя абат Жак Амбуазскі (фр.: Jacques d'Amboise) дабудоўвае да кляштара асабняк. Падчас Французскай Рэвалюцыі манастыр нацыяналізаваны, у 1832 годзе тут размяшчаецца прыватны музей, які выкуплены дзяржавай у 1843 годзе.

Экспазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Сам будынак музея з'яўляецца не апошнім яго экспанатам: як гала-раманская частка, так і сярэднявечны асабняк.

У музеі прадстаўлены:

  • драўляныя і каменныя скульптуры (XII—XIII стагоддзя)
  • габелены
  • вітражы
  • мініяцюры
  • вырабы з слановай косткі
  • прадметы побыту (замкі, ключы, манеты, інструменты)

Статуі сабора Парыжскай Божай Маці[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Французскай рэвалюцыі сабор Парыжскай Божай Маці спыніў выконваць функцыі рэлігійнага збудавання. Пры гэтым якабінскі Канвент абвясціў, што «ўсе эмблемы ўсіх царстваў павінны быць сцёртыя з твару зямлі». Асобны загад Рабесп'ера прадпісваў абезгаловіць каменных каралёў з фасада сабора.

Галовы іудзейскіх цароў знайшліся толькі ў 1978 годзе падчас рамонту ў склепе Французскага банка знешняга гандлю. Да таго часу зноў асвячоны і рэстаўрыраваны ў XIX стагоддзі сабор ужо ўпрыгожвалі копіі разбураных статуй. Знойдзеныя арыгіналы прадстаўлены ў музеі Клюні.

Габелены «Дама з аднарогам»[правіць | правіць зыходнік]

Дэталь габелена серыі Дзяўчына і Аднарог, XV стагоддзе Музей Клюні, Парыж)

Шэсць габеленаў, пяць з якіх прысвечаны пяці пачуццям чалавека.

Назва серыі не арыгінальная, яна была прыдумана ў XIX стагоддзі. Ні арыгінальная назва, ні аўтар габеленаў невядомыя.

Гісторыя будынка[правіць | правіць зыходнік]

На думку акадэміка Карастоўцава, да рымскай эпохі на месцы цяперашняга будынка атэля Клюні знаходзіўся храм Ісіда.

Практычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Музей знаходзіцца на тэрыторыі Лацінскага Квартала па адрасе 6 place Paul Painlevé.

Час працы: кожны дзень акрамя аўторка з 09:15 па 17:45. Музей зачынены 1 студзеня, 1 мая і 25 снежня.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Fréquentation des musées de France de 2012 à 2014(untranslated).
  2. QUI SOMMES-NOUS ?Музей Сярэднявечча.