Мікалай Сямёнавіч Патолічаў
Мікала́й Сямё́навіч Пато́лічаў (10 (23) верасня 1908, в. Золіна, цяпер Дзяржынскі раён Ніжагародскай вобласці — 1 снежня 1989, Масква[4]) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1950-я гады быў першым сакратаром Камуністычнай партыі Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 верасня (па новым стылі) 1908 года ў сям’і будучага ўдзельніка Грамадзянскай вайны Патолічава Сямёна Міхайлавіча. У 1921—1925 г.г. Мікалай працаваў сезонным працоўным, а ў 1926 годзе ўладкаваўся працоўным на завод імя Свярдлова ў Дзяржынску Ніжагародскай вобласці РСФСР. З 1926 да 1928 года вучыўся ў вучылішчы пры заводзе. З 1928 (калі ён уступіў у партыю) да 1932 гадоў на камсамольскай працы, стаў сакратаром заводскага камітэта камсамолу, а потым сакратаром Дзяржынскага райкама камсамолу. У 1937 годзе Мікалай Патолічаў скончыў Ваенную акадэмію хімічнай абароны ў Маскве і быў накіраваны на пасаду памочніка начальніка хімічнай службы 1 Маскоўскай пралетарскай дывізіі.
З 1938 года Патолічава перавялі на партыйную работу, ён стаў адказным арганізатарам аддзелу ЦК ВКП(б).
З 1939 да 1941 года быў першым сакратаром Яраслаўскага абкама і гаркама партыі, а з 1941 да 1946 года першым сакратаром Чалябінскага абкама і гаркама партыі. У сакавіку — маі 1946 года Патолічаў займаў пасаду загадчыка аддзелу ЦК ВКП(б). У 1946—1947 гадах — сакратар ЦК ВКП(б), член Аргбюро ЦК ВКП(б), начальнік Упраўлення па праверцы партыйных органаў ЦК ВКП(б) і адначасова намеснік кіраўніка Савету па справах калгасаў пры Савеце Міністраў СССР.
З мая да снежня 1947 года Патолічаў заняў пасаду сакратара ЦК КП(б) Украіны. З 1947 да 1950 года быў паніжаны да першага сакратара Растоўскага абкама партыі. З ліпеня 1950 да 1956 года[5] быў першым сакратаром Цэнтральнага камітэта КП(б) Беларусі. Прыняў удзел у аднаўленні эканомікі зруйнаванай пасля Другой Сусветнай вайны Беларусі[6]. Ад 12 чэрвеня 1953 да 25 чэрвеня 1953 года па прапанове Лаўрэнція берыі пасаду першага сакратара ЦК КПБ займаў Міхаіл Зімянін. З 1956 да 1958 займаў пасаду намесніка і першага намесніка міністра замежных спраў СССР. З 1958 да 1985 года быў міністрам знешняга гандлю СССР.
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Узнагароды і ганаровыя званні
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Сацыялістычнай Працы (1975, 1978)
- Дванаццаць Арданоў Леніна (у т. л., у 1939, 1944, 1945, 1975, 1978)
- Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1983)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга СССР (1943)
- Ганаровы грамадзянін Чалябінска (1978)
Зноскі
- ↑ Nikolai Patolichev // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ N.S. Patolitschew // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118739506 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ А. Данькоў КПБ Беларусі
- ↑ Вышэйшыя дзяржаўныя асобы Белай Русі (копія з web.archive.org)
- ↑ http://berestovitsa.grodno-region.by/ru/region/new_3/ber/jyjal Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Нарадзіліся 23 верасня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Гарахавецкім павеце
- Памерлі 1 снежня
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Члены ЦК КПСС
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Асобы
- Першыя сакратары Яраслаўскага абкама КПСС
- Першыя сакратары Чалябінскага абкама КПСС
- Першыя сакратары Растоўскага абкама КПСС
- Кандыдаты ў члены ПБ ЦК КПСС
- Міністры знешняга гандлю СССР
- Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Узбекістана
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Першыя сакратары ЦК КПБ
- Члены Аргбюро ЦК УКП(б)
- Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі
- Нарадзіліся ў Ніжагародскай вобласці