Павел Аляксандравіч Няхайчык
Павел Няхайчык | |||
![]() | |||
Агульная інфармацыя | |||
Поўнае імя | Павел Аляксандравіч Няхайчык | ||
Нарадзіўся | 15 ліпеня 1988[1] (31 год) | ||
Грамадзянства | ![]() | ||
Рост | 180 см | ||
Вага | 70 кг | ||
Пазіцыя | паўабаронца | ||
Інфармацыя пра клуб | |||
Клуб | ![]() | ||
Нумар | 33 | ||
Кар’ера | |||
Клубная кар’ера* | |||
2005 — 2011 | ![]() |
100 (18) | |
2011 — 2012 | ![]() |
13 (1) | |
2013 | ![]() |
24 (2) | |
2014 — 2016 | ![]() |
52 (14) | |
2016 — 2017 | ![]() |
16 (4) | |
2017 — | ![]() |
36 (7) | |
Нацыянальная зборная** | |||
2009 — 2011 | ![]() |
22 (4) | |
2011 | ![]() |
2 (1) | |
2011 — | ![]() |
32 (2) | |
Міжнародныя медалі | |||
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
| |||
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Павел Няхайчык (нар. 15 ліпеня 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскай школы «Змена», з 2005 года гуляў за дубль барысаўскага БАТЭ. З 2008 года стаў іграком асноўнага складу барысаўскага клуба.
У жніўні 2011 года разам з Ігарам Шытавым перайшоў у маскоўскае «Дынама», але за паўтары гады не здолеў замацавацца ў асноўным складзе маскоўскага клуба. У выніку, у студзені 2013 года скасаваў кантракт з дынамаўцамі і вярнуўся ў БАТЭ[2].
У сезоне 2013 спачатку быў трывалым іграком асновы. Выступаў пераважна як флангавы паўабаронца, але часам выкарыстоўваўся як цэнтральны нападнік. У другой палове 2013 года страціў месца ў стартавым складзе і стаў толькі з’яўляцца на замену.
У лютым 2014 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Том»[3], падпісаўшы кантракт на 2,5 гады. Застаўся ў клубе і пасля яго вылету з Прэм’ер-лігі ўлетку 2014 года. У Першынстве ФНЛ у сезоне 2015/16 стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі нападніка, у выніку забіў 7 галоў у сезоне і дапамог камандзе вярнуцца ў вышэйшы дывізіён.
16 чэрвеня 2016 года падпісаў кантракт з дэбютантам расійскай Прэм’ер-лігі — клубам «Арэнбург»[4]. Пачынаў сезон 2016/17 у якасці іграка асновы. 16 кастрычніка 2016 года адзначыўся хет-трыкам у браму свайго былога клуба «Тамі». Пачатак 2017 года прапусціў з-за траўмы, пасля аднаўлення стаў радзей з’яўляцца на полі. Па выніках сезона «Арэнбург» страціў месца ў Прэм'ер-лізе, пасля чаго ў чэрвені 2017 года Няхайчык пакінуў клуб у якасці свабоднага агента[5].
У ліпені 2017 года стаў іграком брэсцкага «Дынама»[6]. У складзе каманды замацаваўся ў якасці асноўнага левага паўабаронцы. У ліпені 2018 года стаў капітанам каманды. У студзені 2019 года з’явілася інфармацыя аб магчымым пераходзе Паўла ў мінскае «Дынама», аднак у выніку паўабаронца падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам[7].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
У складзе моладзевай зборнай Беларусі прымаў удзел у чэмпіянаце Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года. Пасля гуляў таксама за алімпійскую зборную.
З 2011 года — ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (5): 2007, 2008, 2009, 2010, 2013
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2010, 2018
Уладальнік Суперкубка Беларусі (5): 2010, 2011, 2013, 2018, 2019
Зноскі
- ↑ Pavel Nekhajchik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Футбол. Павел Нехайчик подписал контракт с БАТЭ
- ↑ «Томь» подписала контракт с Нехайчиком
- ↑ Павел Нехайчик подписал контракт с "Оренбургом"
- ↑ Нехайчик и Бордачев покинули "Оренбург", став свободными агентами
- ↑ Брестское "Динамо" объявило о подписании Павла Нехайчика
- ↑ Нехайчик остается в Бресте
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ(руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
Дынама-Брэст
|
---|
2 Кікі • 3 Дуарты • 5 Кацыкас • 7 Быкаў • 8 Васільеў • 9 Крывец • 10 Мілеўскі • 11 Бабаво • 15 Кісляк • 18 Шасцюк • 19 Наёк • 20 Багамольскі • 21 Вераціла • 22 Паўлавец • 27 Палхоўскі • 29 Хабленка • 30 Гутар (б) • 33 Няхайчык (к) • 35 Паўлючэнка (б) • 51 Лапцеў • 62 Гардзяйчук • 70 Нікіфарэнка • 72 Лотыш • 77 Юзапчук • 88 Савіцкі • 99 Асучукву • Кавальчук • Мірошнікаў • Наско • Садоўскі • Трэнер: вакантна |
Маладзёжная зборная Беларусі — Маладзёжны чэмпіянат Еўропы 2011 — трэцяе месца
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Гутар (б) • 2 Драгун • 3 Мацвейчык • 4 Паліцевіч • 5 Бага • 6 Астравух • 7 Сівакоў (к) • 8 Букаткін • 9 Скавыш • 10 Перапечка • 11 Варанкоў • 12 Гамялько (б) • 13 Няхайчык • 14 Рыжко • 15 Рэкіш • 16 Гардзяйчук • 17 Гайдучык • 18 Палякоў • 19 Савасцьянаў • 20 Вераціла • 21 Філіпенка • 22 Гушчанка (б) • 23 Хвашчынскі • трэнер: Георгій Кандрацьеў |