Дзмітрый Васілевіч Рэкіш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Дзмітрый Рэкіш
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Васілевіч Рэкіш
Нарадзіўся 14 верасня 1988(1988-09-14)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 185 см
Вага 78 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Грузія Гурыя
Нумар 15
Клубная кар’ера[* 1]
2003 Беларусь РВАР (Мінск) 1 (0)
2004—2011 Беларусь Дынама (Мінск) 54 (6)
2008   Беларусь Савіт (Магілёў) 26 (4)
2011   Польшча Палонія (Варшава) 0 (0)
2012 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 15 (0)
2013 Беларусь Нёман (Гродна) 17 (1)
2013 Чэхія Тршынец 5 (1)
2014 Беларусь Нёман (Гродна) 20 (3)
2015 Літва Спірыс (Каўнас) 35 (11)
2016 Літва Тракай 12 (2)
2016—2017 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 42 (7)
2018 Расія Факел (Варонеж) 8 (0)
2018 Інданезія ТІРА (Бантул) 12 (3)
2019 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 22 (1)
2020 Беларусь Белшына (Бабруйск) 24 (6)
2021 Грузія Тарпеда (Кутаісі) 35 (4)
2022 Грузія Самтрэдыя 14 (0)
2022 Грузія Тэлаві 6 (0)
2023— Грузія Гурыя (Ланчхуці) 1 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2005 Беларусь Беларусь (да 17) 10 (0)
2005—2006 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (1)
2008—2011 Беларусь Беларусь (да 21) 27 (8)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 снежня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Рэкіш (нар. 14 верасня 1988, Бабруйск) — беларускі футбаліст, паўабаронца грузінскага клуба «Гурыя» з Ланчхуці.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДЮШАР-5 горада Бабруйска. У 2004 годзе ўвайшоў у склад мінскага «Дынама». 3 2010 года стала асвоіўся ў асноўным складзе каманды. У студзені 2011 года, пакінуўшы «Дынама»[3], знаходзіўся на праглядзе ў «Амкары», але з-за змены трэнера ў пермскай камандзе атрымаў адмову. Таксама іграком цікавілася «Кубань», але 21 лютага Дзмітрый падпісаў арэнднае пагадненне з варшаўскай «Палоніяй» да чэрвеня 2011 года з правам выкупу. Не зайграўшы ў Польшчы, у верасні спрабаваў працаўладкавацца ў чэшскім клубе «Славацка»[4]. 27 кастрычніка скасаваў працоўнае пагадненне з мінскім «Дынама» і стаў свабодным агентам[5].

У лістападзе нямецкі клуб Другой Бундэслігі «Фартуна» запрашаў Рэкіша на прагляд. Таксама ў зімовае міжсезонне пабываў у стане «Бунёдкара», агдамскага «Карабаха» і «Гомеля».

15 сакавіка 2012 года падпісаў гадавы кантракт з клубам «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Не здолеў замацавацца ў аснове, і ў кастрычніку 2012 года разарваў кантракт з жодзінскім клубам[7].

У сакавіку 2013 года перайшоў у гродзенскі «Нёман»[8]. Трывала гуляў у аснове гродзенскага клуба. У ліпені 2013 года кантракт з «Нёманам» па ўзаемнай дамоўленасці быў скасаваны[9].

У кастрычніку 2013 года перайшоў у клуб другога чэшскага дывізіёна «Тршынец»[10]. За чэшскі клуб правёў 5 матчаў, забіў адзін гол.

У лютым 2014 года зноў стаў іграком «Нёмана»[11]. Зноў меў сталае месца ў асноўным складзе (звычайна на пазіцыі правага паўабаронцы), але толькі ў асобных матчах здолеў добра праявіць сабе (так, 25 мая ў матчы з «Белшынай» гол і галявая перадача Рэкіша, які выйшаў на замену ў другім тайме, дапамаглі «Нёману» вырваць перамогу — 4:3). У кастрычніку 2014 другі раз пакінуў «Нёман»[12].

У сакавіку 2015 года далучыўся да літоўскага клуба «Спірыс»[13]. З 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба ў сезоне 2015, дапамог камандзе заняць пятае месца ў чэмпіянаце. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў «Спірыс», у пачатку 2016 трэніраваўся разам з «Іслаччу». У сакавіку 2016 года цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць «Тракай», з якім хутка быў падпісаны кантракт[14].

У жніўні 2016 года перайшоў у «Тарпеда-БелАЗ»[15]. У жодзінскім клубе стаў чаргаваць выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[16]. Пачынаў сезон, выходзячы на замену, але пазней стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. З 11 галявымі перадачамі стаў адным з найлепшых асістэнтаў чэмпіянату. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[17].

У студзені 2018 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Жэтысу», але беспаспяхова[18]. У лютым 2018 года стаў іграком варонежскага «Факела»[19]. У ліпені 2018 года перайшоў у інданезійскі клуб ТІРА[20].

У сакавіку 2019 года пачаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[21]. У складзе «Іслачы» стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў каманду[22].

У пачатку 2020 года некаторы час трэніраваўся з чысцінскім «Андэрдогам», а ў сакавіку стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[23]. Спачатку выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды і стаў адным з лідараў, хоць і не выратаваў яе ад вылету ў Першую лігу. У снежні 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[24].

У лютым 2021 года быў прадстаўлены ў якасці іграка кутаіскага «Тарпеда»[25]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У лютым 2022 года перабраўся ў «Самтрэдыю» з другога грузінскага дывізіёна[26], у кастрычніку ўжо зноў гуляў у Эраўнулі лізе ў складзе «Тэлаві»[27], які пакінуў у студзені 2023 года[28]. Сезон 2023 пачаў у складзе «Гурыі»[29].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў. 11 жніўня 2010 года ў адборачным матчы моладзевага чэмпіянату Еўропы 2011 супраць Аўстрыі выйшаў на замену на 73-й хвіліне і вызначыўся дублем (75 і 90 хвіліны)[30], што дапамагло беларускай камандзе выраўняць лік (3:3). Дзякуючы гэтаму, Беларусь трапіла ў фінальную частку чэмпіянату, дзе Рэкіш выхадзіў на замену ў чатырох матчах.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Dmitri Rekish // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://teams.by/dmitry-rekish/player-265/
  3. Дмитрий Рекиш покидает минское «Динамо». champ.by
  4. Рекиш так и не перешел в "Словацко". football.by
  5. Дмитрий Рекиш стал свободным агентом Архівавана 30 верасня 2015.. sportpress.by
  6. Дмитрий Рекиш и Паскаль Менди перешли в жодинское "Торпедо-БелАЗ". football.by
  7. Дмитрий Рекиш покинул жодинское "Торпедо". football.by
  8. Рекиш стал игроком "Немана". football.by
  9. Дмитрий Рекиш покинул "Неман". football.by
  10. Дмитрий Рекиш перешел в состав чешского клуба "Тршинец". football.by
  11. Рекиш подписал контракт с «Неманом». football.by
  12. Гродненский "Неман" расстался с четырьмя игроками. football.by
  13. Дмитрий Рекиш перешел в литовский "Спирис". football.by
  14. Дмитрий Рекиш стал игроком литовского "Тракая". football.by
  15. "Торпедо-БелАЗ" объявило о подписании контракта с Рекишем. football.by
  16. Рекиш, Хачатурян и Афанасьев продлили контракты с "Торпедо-БелАЗ". football.by
  17. Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ". football.by
  18. Рекиш не подошел «Жетысу» и вернулся в Беларусь. by.tribuna.com
  19. Дмитрий Рекиш перешел в стан аутсайдера российской ФНЛ. football.by
  20. Рекиш перешел в индонезийский клуб ТНИ. by.tribuna.com
  21. "Ислочь" подписала контракт с Рекишем. football.by
  22. Футбол. Лайонел Адамс, Кирилл Сидоренко, Михаил Афанасьев и Дмитрий Рекиш покинули "Ислочь" Архівавана 13 снежня 2019.. pressball.by.
  23. Рекиш перешел в "Белшину". football.by.
  24. Ковель, Рекиш, Глебко и Кучинский ушли из "Белшины". football.by.
  25. Дмитрий Рекиш перешел в "Торпедо" Кутаиси. football.by.
  26. Рекиш перешел в клуб второго грузинского дивизиона. football.by.
  27. Дмитрий Рекиш вернулся в сильнейший дивизион Грузии. football.by.
  28. Футбол. Дмитрий Рекиш покинул "Телави" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (23 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2023. Праверана 23 студзеня 2023.
  29. Дмитрий Рекиш забил за "Гурию" в грузинском Д2 (руск.). football.by (6 красавіка 2023). Праверана 7 красавіка 2023.
  30. Пратакол матча Аўстрыя - Беларусь. football.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]