Юрый Мечыслававіч Астравух
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Юрый Мечыслававіч Астравух | ||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 студзеня 1988[1] (35 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 25 | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый Астравух (нар. 21 студзеня 1988, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец лідскага футбола, хутка перайшоў у барысаўскі БАТЭ. У складзе барысаўчан не замацаваўся, аддаваўся ў арэнды, а ў 2011 годзе стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97», дзе стаў асноўным іграком.
У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск» і неўзабаве замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага абаронцы. У сезоне 2013 чаргаваўся на гэтай пазіцыі з Мілашам Рнічам, часам выкарыстоўваўся ў якасці левага паўабаронцы.
У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з мінскім клубам[3]. У першай палове сезона 2014 звычайна выхадзіў на замену, а пасля зыходу з каманды Мілаша Рніча ўлетку 2014 года замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы.
У снежні 2014 года стала вядома аб тым, што Астравух застанецца ў «Мінску» на наступны сезон[4]. Сезон 2015 распачаў асноўным левым абаронцам, але потым нярэдка выкарыстоўваўся і ў паўабароне.
14 снежня 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[5]. У складзе дынамаўцаў спачатку гуляў у аснове (на пазіцыі левага абаронцы або паўабаронцы), але са жніўня стаў рэдка з’яўляцца на полі. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[6]. У сезоне 2017 выхадзіў у стартавым складзе, толькі ў канцы сезона страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года падпісаў новый кантракт з «Дынама»[7].
У жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»[8] і неўзабаве вярнуўся ў «Мінск»[9], дзе стаў іграком стартавага складу. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з «гараджанамі»[10]. У сезоне 2019 амаль не гуляў з-за траўм, у 2020 годзе вярнуў месца ў аснове. У сезоне 2021 стаў капітанам каманды, але з’яўляўлся на полі нерэгулярна, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных ці па-за складам. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[11].
Са студзеня 2022 года пачаў трэніравацца са «Слуцкам» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[12]. Замацаваўся ў стартавым складзе случан. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[13].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку трапіў на чэмпіянат Еўропы ў Даніі ўлетку 2011 года (але на полі не з’яўляўся).
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі: 2007
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2006, 2013
Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы: 2011
Зноскі
- ↑ Yuri Ostroukh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://sfc-slutsk.by/person/391
- ↑ Дечко, Бегунов и Остроух продлили контракты с «Минском»(недаступная спасылка)
- ↑ "Минск" расстался с Ранджеловичем. Остроух продлил контракт с клубом
- ↑ Минское "Динамо" подписало контракты с Юрием Остроухом и Валерием Жуковским
- ↑ Минское "Динамо" продлило контракт с Остроухом
- ↑ Минское "Динамо" подтвердило продление контракта с Остроухом
- ↑ Минское "Динамо" рассталось с Остроухом
- ↑ Юрий Остроух подписал контракт с "Минском"
- ↑ Остроух продлил контракт с "Минском"
- ↑ Остроух покинул "Минск"
- ↑ Юрий Остроух стал игроком "Слуцка"
- ↑ Юрий Остроух продлил контракт со "Слуцком" (руск.). football.by (7 лютага 2023). Праверана 1 сакавіка 2023.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Нарадзіліся 21 студзеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Лідзе
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Ліда
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Савіт
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Рэчыца-2014
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Слуцк