Патоп на Дубровенцы (1942)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Патоп на Дубровенцыпаводка 10 красавіка 1942 года ў Магілёве, што адбылася ў выніку прабіцця аселага насыпа праз раку Дубровенка. Найбуйнейшае прыродна-чалавекатворнае бедства ў Беларусі, што пацягнула смерць 2 тысячаў чалавек.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Пры адступленні з Магілёва ў ліпені 1941 года чырвонаармейцы падарвалі чыгуначны насып, што перасякае Дубровенку. Ад прасядання насып перакрыў рэчышча. Да зімы за насыпам разлілося возера з узроўнем вады да самых рэек. У пачатку красавіка 1942 г. нямецкія акупацыйныя ўлады скіравалі брыгаду на прабіццё насыпа некалькімі трубамі[1].

Бедства[правіць | правіць зыходнік]

10 красавіка 1942 года рамонтнікі дайшлі да рэштак трубы, дзе савецкія вайскоўцы заклалі выбухоўку. Пры прарыве насыпу ў другой палове дня хваля імгненна змыла ўсіх рамонтнікаў. За 20 хвілін большасць людзей, 129 дамоў, сінагогу і Быхаўскі рынак з берагоў знесла ў Дняпро[2].

Сабраныя па берагах непрытомныя целы склалі ў адну яму. Большасць загінулых не пахавалі праз багністы нанос глею і гліны, што замінаў падысці да ракі яшчэ некалькі тыдняў. Трупы ў падсохлым глеі знаходзілі яшчэ цягам года.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Праз пашырэнне звестак аб патопе на навуковай нарадзе «Магілёў: гісторыя і сучаснасць» у 2006 гаду студэнты Беларуска-расійскага ўніверсітэта зладзілі збор подпісаў з просьбай да Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта аб усталяванні помніка ахвярам бедства[3].

Зноскі

  1. Аляксей Бацюкоў Дубравенкі крывавыя берагі. Наша Ніва (30 верасня 2005). Праверана 3 студзеня 2013.
  2. Магілёў: Моладзь ушанавала ахвяраў паводкі 1942 году. Радыё «Свабода» (10 красавіка 2007). Праверана 3 студзеня 2013.
  3. Аляксей Бацюкоў Трагедыя на Дубровенцы. Магілёўскія ведамасці (13 красавіка 2009). Праверана 2 студзеня 2013.