Пліскія вялікія камяні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пліскія тры вялікія валуны)

Пліскія тры вялікія камяні — валуны ў Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны каля в. Пліса Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Першы валун з шэрага гнейсу размешчаны на паўночны ўсход ад вёскі. Даўжыня валуна складае 3,8 м, шырыня 1,7 м, вышыня 1,3 м, у абводзе 8,9 м, аб'ём 8,4 м³, маса каля 23 т.

Другі валун шаравата-ружовага граніту рапаківі размешчаны на паўночны захад ад вёскі. Даўжыня валуна складае 3,4 м, шырыня 2,2 м, вышыня 2 м, у абводзе 8,8 м, аб'ём 13,6 м³, маса каля 35 т.

Трэці валун рудавата-шэрага граніту размешчаны на захад ад вёскі. Даўжыня валуна складае З м, шырыня 2,5 м, вышыня 1,9 м, у абводзе 8,5 м, аб'ём 14,3 м³, маса каля 35 т. На яго паверхні растуць імхі і лішайнікі 9 відаў, з іх 7 рэдкія.

Валуны прынесены ледавіком каля 20—15 тыс. г. назад з паўднёвага ўсходу Фінляндыі. Ахоўны статус нададзены ў 1997 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]