Перайсці да зместу

Мікалаеўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалаеўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мікалаеўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 801
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 02336
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Мікала́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Мікалаеўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Прыбарскі сельсавет у складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Прыбар. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 5 красавіка 1936 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Царкоўе. 28 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Меркулавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Выдрыца, Зялёны Краж, Новафундамінка і Фундамінка)[1]. 30 ліпеня 1964 года вёска Царкоўе атрымала назву Саўгасная[2]. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак Зялёны Краж (зліўся з вёскай Фундамінка)[3]. 28 чэрвеня 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Мікалаеўка, сельсавет перайменаваны ў Мікалаеўскі[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мікалаеўскага сельсавета 13 населеных пунктаў[5]. 26 сакавіка 1987 года ў склад Рагінскага сельсавета перададзена вёска Аляксандраўка[6]. 20 ліпеня 2010 года вёсцы Саўгасная вернута ранейшая назва — Царкоўе[7].

У склад Мікалаеўскага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія зараз не існуюць: да 1928 года — пасёлак Азэтаўка, да 1929 года — пасёлак Зборны, да 1930 года — пасёлак Міхееў, да 1969 года — пасёлак Зялёны Краж, да 1996 года — вёска Анастасеўка.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1048 чалавек[8], з іх 94,1 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,2 % — украінцы[9]; паводле перапісу 2019 года — 801 чалавек[10].

Вядомыя выхадцы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 чэрвеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 27 (1401).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  7. Решение Буда-Кошелевского районного Совета депутатов от 20 июля 2010 г. № 21 О переименовании сельского населенного пункта Архівавана 31 жніўня 2021.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.