Пётр Антонавіч Крачэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Пётр Крэчэўскі)
Jump to navigation Jump to search
Пётр Антонавіч Крачэўскі
Пётр Антонавіч Крачэўскі
3-і Старшыня Рады БНР
снежань 1919 — 8 сакавіка 1928
Папярэднік: Язэп Лёсік
Пераемнік: Васіль Захарка
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 7 жніўня 1879(1879-08-07)
Смерць: 8 сакавіка 1928(1928-03-08) (48 гадоў)
Пахаванне:

Пётр (Пётра) Антонавіч Крачэўскі (Крэчэўскі) (7 жніўня 1879, в. Дубна[1], цяпер Гродзенская вобласць, Беларусь8 сакавіка 1928, Прага) — беларускі палітычны і грамадска-культурны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 7 жніўня 1879 года ў вёсцы Дубна Гродзенскай губерні ў сям’і вясковага дзяка Антона Крачэўскага, які служыў у адным з праваслаўных прыходаў у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні[1].

Атрымаў пачатковую адукацыю ў Верхалескай школе Кобрынскага павета, вучыўся ў Жыровіцкім духоўным вучылішчы. Пасля паступіў у Літоўскую духоўную семінарыю ў Вільні, якую скончыў у 1902 годзе. Настаўнічаў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах[1]. У 1909—1914 гадах працаваў у Віленскім дзяржаўным банку.

Перад Першай сусветнай вайной працаваў настаўнікам на Беласточчыне, у Ялоўцы[1]. З 1914 года на вайсковай службе. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года старшыня Барысаўскага савета салдацкіх і рабочых дэпутатаў.

Дэлегат Усебеларускага з’езда 1917 года. У 1918 годзе ў складзе Народнага сакратарыята Беларусі, дзяржаўны кантралёр, народны сакратар фінансаў, народны сакратар гандлю і прамысловасці. Узначальваў Цэнтральную беларускую гандлёвую палату. Адзін з лідараў Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў.

З 13 снежня 1919 года старшыня Народнай Рады БНР, а пасля адзінай Рады БНР. З 1920 года на эміграцыі ў Літве, Чэхаславакіі.

На эміграцыі ў Празе стварыў Прадстаўніцтва Рады БНР, разгарнуў шырокую дыпламатычную дзейнасць, наладзіў інфармаванне заходнееўрапейскіх краін пра становішча ў БССР і Заходняй Беларусі. 26 верасня па 30 верасня 1921 года склікаў Усебеларускую канферэнцыю ў Празе, якая асудзіла Рыжскі мірны дагавор і пацвердзіла ідэалы незалежнасці Беларусі. Асудзіў рашэнне Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 года ў Берліне.

Крачэўскі дамогся ад ураду Чэхаславакіі стыпендый для беларускіх студэнтаў, стварыў Беларускі архіў у Празе. У 1926 выдаў палітычна-навуковы альманах «Замежная Беларусь».

Магіла Пятра Крачэўскага на Ольшанскіх могілках

Пахаваны на Ольшанскіх могілках у Празе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар вершаванай драмы «Рагнеда» (1921), вершаў, перакладаў з чэшскай і ўкраінскай моў. Аўтр гістарычных і літаратурных эсэ і артыкулаў.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь у мінулам і сучаснам (нарыс географічнага, гістарычнага і эканамічнага доследу) // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі / Пад рэд. П. А. Крэчэўскага. Кн. 1. Прага: Выд-ва імяні Ф. Скарыны, 1926. C. 31-77.
  • Гісторыя беларускай кнігі // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. С. 99-116.
  • Мандаты Б. Н. Р. // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. C. 121—139.
  • Скарына і незалежнасьць // Замежная Беларусь: зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. С. 7-16.
  • Рагнеда: Гіст. драма Х ст. у 4 актах з пралогам // Спадчына. 1993. № 3. С.16-30

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 90 гадоў з дня смерці Пётры Крэчаўскага. racyja.com. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2019. Праверана 12 лістапада 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]