Волта
Волта | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 32 км |
Басейн | 207 км² |
Расход вады | 1,5 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Вышыня | 141,0 м |
• Каардынаты | 55°32′35,30″ пн. ш. 27°49′40,60″ у. д.HGЯO |
Вусце | Заходняя Дзвіна |
• Каардынаты | 55°47′47,40″ пн. ш. 27°43′19,25″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,3 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Заходняя Дзвіна |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Раён | Мёрскі раён |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Во́лта — рака ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна.
Даўжыня — 32 км. Плошча вадазбору — 207 км². Сярэдні расход вады ў вусці — 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 1,3 м/км.
Выцякае з возера Белае ў межах ландшафтнага заказніка «Ельня», цячэ па заходняй частцы Полацкай нізіны. Упадае ў Заходнюю Дзвіну за 2 км ніжэй ад вёскі Пуцінава.
Даліна трапецападобная (шырынёй 200—500 м), у верхняй частцы невыразная. Абалона ў вярхоўях зліваецца з прылеглай мясцовасцю, у сярэднім і ніжнім цячэнні — перарывістая, шырыня яе складае 100—150 м. У верхнім цячэнні рэчышча каналізаванае. У Волту ўпадае пратока без назвы з возера Грэцкае[1]. У басейне ракі знаходзяцца азёры Акністае, Жучына, Таболкі, Лебядзінае, Вялікае, Курганістае.
Зноскі
- ↑ Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) Архівавана 10 студзеня 2018. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 265.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 10, 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 10 студзеня 2018. (руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 лістапада 2016. (руск.)