Перайсці да зместу

Беларускім партызанам (зборнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Беларускім партызанам»
Выданне
Жанр верш, артыкул
Аўтар Янка Купала
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1942
Выдавецтва СБ. Беларусь сегодня
Электронная версія

«Беларускім партызанам» — зборнік Янкі Купалы, выдадзены ў 1942 годзе газетай «Савецкая Беларусь».[1]

Пасмяротна выдадзены зборнік адкрываецца ўступным артыкулам «Памяці Янкі Купалы». У зборніку змешчаны артыкул «Паднялася Беларусь» і пяць вершаў: «Беларускім партызанам», «Паўстаў народ», «Хлопчык і лётчык на вайне», «Грабежнік», «Зноў будзем шчасце мець і волю». Вершы адметныя сваёй адкрытай агітацыйнай скіраванасцю, публіцыстычна—заклікавым характарам.[1]

Зноскі

  1. а б Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Беларускім партызанам (зборнік)». С. 83.
  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Беларускім партызанам (зборнік)». — С. 83.
  • Лойка А. Як агонь, як вада… — Мн., 1984.
  • Юрэвіч Ул. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.