Акопы
Хутар
Акопы
| ||||||||
Акопы (руск.: Окопы) — былы хутар у Мінскай губерні (цяпер — у Лагойскім раёне Мінскай вобласці) за 30 км на поўнач ад Мінска і за 2-3 км на паўднёвы захад ад Харужынцаў.
Хутар Акопы быў сядзібай маці і сясцёр Янкі Купалы, якую з 1911 года і да другой паловы 1920-х гадоў ён часта наведваў. Сядзіба была месцам найбольш плённага творчага натхнення Янкі Купалы.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Акопы размяшчаліся на грэбені Беларускай грады (водападзелу басейнаў Дняпра і Нёмана — Чорнага і Балтыйскага мораў), што абумовіла ўнікальнасць мясцовых ландшафтаў і краявідаў. За 2—3 км на паўночны ўсход ад Акопаў месцяцца Харужынцы. На захад — лясістыя пагоркі і забалочаныя даліны, над якімі ўзвышаецца Лысая гара[1]. За гэтымі мясцінамі замацавалася мянушка «Беларуская Швейцарыя»[2].
Акопы і Янка Купала
[правіць | правіць зыходнік]На хутары Акопы на працягу амаль 20 гадоў жыла і працавала маці Янкі Купалы Бянігна Луцэвіч. Акопы лічуць творчай калыскай беларускага песняра, месцам, дзе адкрыўся ягоны геній[3]. У хутары Ляўшова (на тэрыторыі сённяшніх Харужынцаў) жыла сястра Янкі Купалы Марыя[4]. Купала часта бываў у Харужынцах.
| Раней тут жыло многа засцянковай шляхты, часта наладжваліся кірмашы. Прыязджаючы да маці, Янка не прамінаў выпадку, каб не прыйсці сюды, не паслухаць, аб чым гавораць людзі. Пры ім заўсёды былі папера і аловак. Пачуе што-небудзь цікавае — і абавязкова запіша. Іншы раз ён хадзіў на поле да жней або ехаў на начлег… Назіранні над жыццём харужанцаў далі маладому Купалу цікавы матэрыял. Напісаная ім п’еса «Паўлінка» ўзята з жыцця маіх аднавяскоўцаў, яе дзеючыя асобы — гэта людзі, якіх я ведаў асабіста… Жыхар Харужанцаў Ф. Сліжук. Успаміны пра Янку Купалу[5] |
У 1992 годзе ў суседніх Харужынцах адкрыты філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы «Акопы».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Энцыклапедычны даведнік «Янка Купала». Артыкул «Акопы». — Мн., БелСЭ, 1986. — С. 33—34.
- ↑ Анатоль Кляшчук. Каб патрапіць у Акопы, рыхтуйце лыжы!. газета «Звязда» (9 красавіка 2020).
- ↑ Кавалевіч Дыяна. «Акопы» філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы / Буклет. — Мн., 1998.
- ↑ Чырскі Мікалай. Гасцінцам Купалы — Мн.: «Універсітэцкае», 2002. — С. 28.
- ↑ Успаміны пра Янку Купалу.— Мн., 1982. — С.27.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акопы
