Ад сэрца (зборнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ад сэрца
Выданне
Вокладка зборніку «Ад сэрца»
(Мінск, 1940)
Жанр верш, паэма
Аўтар Янка Купала
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1940
Выдавецтва Беларускае дзяржаўнае выдавецтва

«Ад сэрца» — зборнік вершаў Янкі Купалы, выдадзены ў 1940 годзе ў Мінску Беларускім дзяржаўным выдавецтвам пры СНК БССР. Тыраж зборніку склаў 5 тысяч асобнікаў. Савецкі ўрад ў сакавіку 1941 году прысудзіў Я.Купалу за гэты зборнік Дзяржаўную прэмію СССР першай ступені.[1]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У зборнік увайшлі вершы, напісаныя ў 19371939 гады і паэма «Тарасова доля».[2] З пазнейшых вершаў у зборнік увайшлі вершы «Крым» (1923) і «Улетку» (1926).[1]

Творы зборніку згрупаваны ў чатыры раздзелы: «Аб Сталіне-сейбіту», «Чырвонай арміі паходы», «Святочныя вершы», «На заходнебеларускія матывы».[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Ад сэрца (зборнік вершаў)». C.28.
  2. Даты пад вершамі не заўсёды прастаўлены.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Ад сэрца (зборнік вершаў)» / Аўтары — А.Дз.Атаева, В.Л.Бечык. — C.28.
  • Юрэвіч Ул.. Янка Купала: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1983.
  • Лойка А.. Як агонь, як вада... — Мн., 1984.