Сяргей Сяргеевіч Пракоф’еў
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Сяргей Пракоф'еў | |
---|---|
руск.: Сергей Сергеевич Прокофьев | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Сяргей Сяргеевіч Пракоф'еў |
Дата нараджэння | 11 (23) красавіка 1891[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 1953[2][3][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Жонка | Lina Llubera[d] і Міра Мендэльсон[d] |
Дзеці | Oleg Prokofiev[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Рэйнгольд Морыцавіч Гліэр, Мікалай Андрэевіч Рымскі-Корсакаў, Nikolai Tcherepnin[d] і Anna Yesipova[d] |
Прафесіі | кампазітар, піяніст, дырыжор |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера, сімфонія, балет і класічная музыка |
Выхаванцы | Mark Eddinger[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
sprkfv.net (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сярге́й Сяргеевіч Прако́ф’еў (руск.: Сергей Сергеевич Прокофьев) (11 (23 красавіка) 1891, маёнтак Санцоўка Бахмуцкага павета Кацярынаслаўскай губерні (цяпер сяло Краснае Чырвонаармейскага раёна Данецкай вобласці, Украіна) — 5 сакавіка 1953, Масква) — рускі кампазітар, дырыжор і піяніст . Лічыцца адным з найвялікшых кампазітараў ХХ стагоддзя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачатковы перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Пракоф’еў пачаў праяўляць свой надзвычайны талент у раннім узросце. У пяць год ён скампанаваў першы твор, Індыйскі галоп, занатаваць які яму дапамагла маці. У сямігадовым узросце ён навучыўся гуляць у шахматы, якія сталі яго захапленнем на ўсё жыццё. Пракоф’еў часта браў удзел у шахматных турнірах і быў добра знаёмы з Капабланкам і Бацвіннікам.
Сапраўдны вундэркінд, Пракоф’еў напісаў сваю першую оперу, Велікан, у дзевяць гадоў.
У 1902 годзе, калі пачаліся прыватныя ўрокі па кампазіцыі, ён меў напісанымі ўжо некалькі даволі наватарскіх твораў. Авалодаўшы тэхнікай кампазіцыі, Пракоф’еў хутка пачаў экcперыментаваць у пошуках новых гучанняў і ўласнага стылю.
У 1904 годзе Пракоф’еў паступіў у Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю, будучы на некалькі гадоў маладзейшым за большасць сваіх аднакурснікаў. Ён рабіў уражанне эксцэнтрычнай і высакамернай асобы. Ён меў характар, ідучы па калідоры, крочыў заўсёды ў цэнтры, не саступаючы дарогі анікому. Яго педагогам па фартэпіяна была Ганна Есіпава, па інструментоўцы — Мікалай Рымскі-Корсакаў, па кампазіцыі — Анатоль Лядаў. Пракоф’еў хутка набыў вядомасць як кампазітар і піяніст, выклікаючы кантрастныя рэакцыі, ад захаплення да адмаўлення.
У 1910 годзе памёр бацька Сяргея Пракоф’ева, і кампазітар мусіў пачаць самастойна зарабляць на жыццё. У 1913 ён упершыню быў за мяжой, наведаўшы Парыж і Лондан, дзе ўбачыў спектаклі балетнай трупы Сяргея Дзягілева.
У 1914 годзе Пракоф’еў завершыў навучанне ў Кансерваторыі, атрымаўшы найвышэйшы бал і прыз — канцэртны раяль. Хутка пасля гэтага ён зноў трапіў у Лондан, дзе пазнаёміўся з Дзягілевым і Стравінскім.
У часe Першай сусветнай вайны Пракоф’еў зноў паступіў у Кансерваторыю, гэтым разам у клас аргана. Ён напісаў оперу Ігрок (бел. — гулец) паводле рамана Дастаеўскага, але яе прэм’ера ў 1917 годзе не адбылася праз Лютаўскую рэвалюцыю. Летам 1917 года Пракоф’еў стварыў Першую сімфонію, Класічную, у стылі, на думку кампазітара, у якім бы напісаў яе Іосіф Гайдн, калі б жыў у той час. У 1918 годзе Пракоф’еў эмігрыраваў у ЗША, ратуючыся ад бальшавіцкай рэвалюцыі.
Замежны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]Пракоф’еў прыбыў у Сан-Францыска і, на пачатку сваёй сольнай і кампазітарскай кар’еры ў Амерыцы, быў непазбежным канкурэнтам для іншых эмігрантаў з Расіі (напрыклад, для Сяргея Рахманінава). Ён распачаў выступленні як піяніст з сольнага канцэрта ў Нью-Ёрку, пасля чаго даў яшчэ серыю канцэртаў у розных гарадах. Прэм’ера яго новай оперы Любоў да трох апэльсінаў не адбылася праз хваробу і смерць дырыжора. Гэтая няўдача сапсавала Пракоф’еву таксама і сольную кар’еру, бо падрыхтоўка опернай пастаноўкі вымагала многа часу і ўвагі. У 1920 годзе кампазітар быў у цяжкай фінансавай сітуацыі і ў красавіку гэтага года пераехаў у Парыж.
Парыжская публіка была значна больш гатовая да пракоф’еўскай музыкі. Ён узнавіў кантакты з Дзягілевым і Стравінскім і прадоўжыў працу над некаторымі незавершанымі творамі, уключаючы Трэці фартэпіянны канцэрт. У снежні 1920 года Любоў да трох апэльсынаў была нарэшце пастаўленая ў Чыкага, але без поспеху. Пракоф’еў пераехаў з сваёй маці ў Баварскія Альпы і займаўся там выключна кампазіцыяй. Цэнтральным творам гэтага перыяду стала опера Вогненны Ангел. У 1923 годзе Пракоф’еў ажаніўся з іспанскай спявачкай Лінай Кадына (псеўданім Ліна Любера) і неўзабаве вярнуўся ў Парыж.
Ад 1927 года Пракоф’еў пачынае рэгулярна наведваць Расію з канцэртнымі турамі, яго візіты сустракаюцца з захапленнем. Ён усё больш і больш сумаваў па роднай краіне, выказваючыся пра яе надзвычай патрыятычна. Адзін з найбольш вядомых твораў Пракоф’ева — балет Рамэа і Джульета — быў замоўлены кампазітару Кіраўскім тэатрам у Ленінградзе.
Савецкі перыяд
[правіць | правіць зыходнік]У 1934 годзе Пракоф’еў назусім вярнуўся ў Савецкі Саюз, яго сям’я пераехала туды годам пазней. У гэтыя часы быў створаны Саюз кампазітараў, які шчыльна кантраляваў кампазітарскую дзейнасць і рэгуляваў нават стылістычнымі кірункамі тагачаснай музыкі. Пракоф’еў напісаў серыю масавых песняў (тв. 66, 79, 89) на словы найбольш добранадзейных савецкіх паэтаў, а таксама араторыю Здравіца, тв.85, якая ўслаўляла Сталіна. Гэта ўзмацняла яго становішча як савецкага кампазітара. У гэты час Пракоф’еў таксама напісаў многа дзіцячай музыкі і грандыёзную кантату Да 20-годдзя Кастрычніка, якая ані разу не была выканана пры жыцці кампазітара. Прэм’ера оперы Сямён Катко мусіла быць адкладзеная праз арышт і расстрэл рэжысёра Усевалада Меерхольда.
У 1938 годзе Пракоф’еў напісаў музыку да кінафільма Аляксандр Неўскі (рэжысёр — Сяргей Эйзенштэйн). Пазней кампазітар перарабіў гэты твор як кантату, якая стала папулярнай для выкананняў і запісаў.
У 1941 у кампазітара пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем, выкліканыя слабым сэрцам. З пачаткам вайны ён быў некалькі разоў у эвакуацыі на поўдні краіны.
У 1948 годзе быў падвергнуты нападкам савецкай крытыкі за фармалізм (разам з Шастаковічам, Мяскоўскім і іншымі)
Пракоф’еў памёр 5 сакавіка 1953 года, ва ўзросце 61 года ў адзін дзень са Сталіным (таму некалькі дзён яго родныя не маглі яго пахаваць). Маскоўская кватэра, у якой памёр Пракоф’еў, знаходзілася зусім побач з Чырвонай Плошчай, і яго цела немагчыма было вынесці на паніхіду на працягу трох дзён. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Аўтабіяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 годзе надрукаваны поўны Дзённік Пракоф’ева па-руску, які ахоплівае перыяд жыцця кампазітара ад юнацтва да яго вяртання ў Савецкую Расію ў 1934 годзе. Існуе таксама грунтоўная Аўтабіяграфія, напісаная з аглядкаю на савецкую цэнзуру[крыніца?]. Пракоф’еў валодаў яскравым і хвосткім стылем пісання і меў вялікі літаратурны талент. У рукапісах часта скарачаў словы, пішучы толькі іх зычныя (напрыклад — «Пркфв»).
Стыль
[правіць | правіць зыходнік]У творчасці Пракоф’ева спалучаюцца рысы мадэрнізму, неаклясіцызму і рамантызму. Гарманічная мова яго твораў засталася даволі традыцыйнай, у параўнанні з многімі яго сучаснікамі (Скрабін, Шонберг, Берг, Хіндэміт). Рэзкасць і сакаватая яскравасць гармоніяў робяць яго блізкім да Стравінскага і Пуленка. Аднак такія больш традыцыйныя кампазітары, як Сяргей Рахманінаў або Мікалай Рымскі-Корсакаў, ставіліся досыць адмоўна да стылістычных навацыяў мадэрновага Пракоф’ева. Яго музыка звычайна вельмі кантрастная: агрэсіўныя, магутныя, брутальныя такатныя эпізоды суседнічаюць з павольнымі лірычнымі выказваннямі, унікальнымі ў сваёй кранальнасці і інтымнай чысціні. Пракоф’еўскі меладычны дар у натуральнасці і невычарпальнасці можна параўнаць з Моцартам, Шапенам і Чайкоўскім. У творах для фартэпіяна зазвычай адчуваецца аркестрaвае мысленне кампазітара.
Конкурс
[правіць | правіць зыходнік]Міжнародны конкурс імя Сяргея Пракоф’ева рэгулярна праводзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Ён адбываецца ў трох спецыяльнасцях: кампазіцыя, сімфанічнае дырыжыраванне і фартэпіяна сола. На першым конкурсе, які праходзіў у 1992 годзе, першую прэмію сярод піяністаў атрымаў беларус[крыніца?] Юрый Бліноў.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Оперы
[правіць | правіць зыходнік]- Маддалена, тв. 13 (1911, другая рэдакцыя 1913)
- Ігрок, тв. 24 (паводле Ф. Дастаеўскага, 1929)
- Любоў да трох апельсінаў, тв. 33 (паводле К. Гоццы, 1919)
- Вогненны Ангел, тв. 37 (паводле В. Брусава, 1919-27)
- Сямён Катко, тв. 81 (1940)
- Заручыны ў манастыры, 86 (1940—1941)
- Вайна і мір, тв. 91 (паводле Л. Талстога, 1941—1952)
- Аповесць пра сапраўднага чалавека, тв. 117 (паводле Б. Палявога, 1947—1948)
Балеты
[правіць | правіць зыходнік]- Казка пра блазна, які сямёх блазноў абдурыў / Chout, тв.21 (1915, 1920)
- Стальны скок / Le Pas d’acier, 41 (1925-26)
- Блудны сын, тв.46 (1928-29)
- На Дняпры / Sur le Borysthene, тв.51 (1930-31)
- Рамэа і Джульета, тв.64 (паводле У.Шэкспіра, 1935-36)
- Папялушка / Cinderella, тв.87 (1940-44)
- Сказ пра каменную кветку, 118 (паводле П.Бажова, 1948-53)
Вакальна-сімфанічныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- Два вершы для жаночага хору на словы Бальмонта, тв.7 (1909—1910)
- Сямёра іх (К.Бальмонт, Поклічы даўніны (Зовы древности)), кантата для драматычнага тэнару, мяшанага хору і вялікага сімфанічнага аркестра, тв.30 (1917—1918)
- Пеця і воўк, сімфанічная казка для дзяцей, словы С.Пракоф’ева, тв.67 (1936)
- Песні нашых дзён, для салістаў, мяшанага хору і сімфанічнага аркестра, тв.76 (1937)
- Аляксандр Неўскі, кантата для меца-сапрана сола, мяшанага хору і аркестру, тв.78 (1939)
- Здравіца, тв.85 (1939)
- Балада пра хлопчыка, які застаўся невядомы, кантата дла сапрана, тэнара, хору і аркестру. Словы П.Антокальскага. Тв.93 (1942—1943)
- Квітней, магутны край, кантата да 30-годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, для мяшанага хору і аркестру, словы І.Далматоўскага, тв.114 (1947)
- Зімовае вогнішча, сюіта для чытальнікаў, хору хлопчыкаў і сімфанічнага аркестра на словы С.Маршака, тв.122 (1949)
- На варце міра, араторыя для салісткі (меца-сапрана), чытальнікаў, мяшанага хору, хору хлопчыкаў і сімфанічнага аркестра на словы С.Маршака, тв.124 (1950)
Творы для аркестра
[правіць | правіць зыходнік]Сімфоніі
[правіць | правіць зыходнік]- Сімфонія № 1, Рэ мажор, класічная, тв.25 (1916-17)
- Сімфонія № 2, рэ мінор, тв.40 (1924-25)
- Сімфонія № 3, до мінор, тв.44 (1928)
- Сімфонія № 4, До мажор (першая версія), тв.47 (1929-30)
- Сімфонія № 5, Сі-бемоль мажор, тв.100 (1944)
- Сімфонія № 6, мі-бемоль мінор, тв.111 (1945-47)
- Сімфонія № 4, До мажор (другая версія), тв.112 (1947)
- Сімфонія № 7, до-дыез мінор, тв.131 (1951-52)
Аркестравыя сюіты
[правіць | правіць зыходнік]- Сюіты з балету Рамэа і Джульета
- Сюіта № 1, тв.64bis
- Сюіта № 2, тв.64ter
- Сюіта № 3, тв.101
- Сюіты з балету Папялушка
- Сюіта № 1, тв.107
- Сюіта № 2, тв.108
- Сюіта № 3, тв.109
- Сюіты з балету Сказ пра каменную кветку
- Вясельная сюіта, тв.126
- Цыганская фантазія, тв.127
- Уральская рапсодыя, тв.128
- Ала і Лолі, скіфская сюіта, тв.20
- Сюіта з балету Блазан, тв.21bis
- Сіюта з оперы Любоў да трох апэльсынаў, тв.33bis
- Сюіта з оперы Вогненны Ангел, тв.37bis
- Сюіта з балету Стальны скок, тв.41bis
- Сюіта з балету Блудны сын, тв.46bis
- Чатыры партрэты і развязка, сюіта з оперы Ігрок, тв.49
- Сюіта з балету На Дняпры, тв.51bis
- Сюіта з музыкі да кінафільму Паручнік Кіжэ, тв.60
- Егіпецкія ночы, сюіта з музыкі да спектаклю, тв.61
- Сюіта з оперы Сямён Катко, тв.81bis
- Вальсы, сюіта для сімфанічнага аркестра, тв.110
- Летняя ноч, сюіта з оперы Заручыны ў манастыры, тв.123
Іншыя творы для аркестра
[правіць | правіць зыходнік]- Сімфаніэта Ля мажор, першая версія, тв.5 (1909)
- Сны, тв.6 (1910)
- Восеньскае, тв.8 (1910)
- Андантэ з Чацвертай фартэпіяннай санаты, транскрыпцыя для аркестра, тв.29bis (1925-29)
- Уверцюра на яўрэйскай тэмы, транскрыпцыя для сімфанічнага аркестра, тв.34bis
- Уверцюра Сі-бемоль мажор для камернага аркестра, тв.42 (1926) і 42bis (версія для сімфанічнага аркестра) (1928)
- Дывертысмент, тв.43 (1925-29)
- Сімфаніэта Ля мажор, другая версія, тв.48 (1929)
- Андантэ з Першага cтруннага квартэту, для струннага квінтэту або струннага аркестра, тв.50bis (1930)
- Сімфанічная песня, тв.57 (1933)
- Руская ўверцюра, тв.72 (1936)
- Сімфанічны марш, тв.88 (1941)
- Ода на заканчэнне вайны, тв.105 (1945), для 8 арфаў, 4 фартэпіянаў, аркестру духавых і ўдарных інструментаў і кантрабасаў
- Святочная паэма «Трыццаць гадоў», тв.113 (1947)
- Пушкінскія вальсы, тв.120 (1949)
- Святочная паэма «Сустрэча Волгі з Донам», тв.130 (1951)
Музыка для кіно
[правіць | правіць зыходнік]- Паручнік Кіжэ (1933)
- Пікавая дама, тв.70 (1936), паводле Аляксандра Пушкіна
- Аляксандр Неўскі (1938), фільм Сяргея Эйзенштэйна
- Лермантаў (1941)
- Катоўскі (1942)
- Партызаны ва ўкраінскіх стэпах (1942)
- Тоня (1942)
- Іван Грозны, тв.116 (142-45), фільм Сяргея Эйзенштэйна
Інструментальныя канцэрты
[правіць | правіць зыходнік]Фартэпіянныя канцэрты
[правіць | правіць зыходнік]- Канцэрт № 1, Рэ-бемоль мажор, тв.10 (1911-12)
- Канцэрт № 2, соль мінор, тв.16 (1912-13, згублены, перанапісаны ў 1923)
- Канцэрт № 3, До мажор, тв.26 (1917-21)
- Канцэрт № 4, Сі-бемоль мажор, (1931), для левай рукі (напісаны для Паўля Вітгенштайна)
- Канцэрт № 5, Соль мажор (1932)
- Канцэрт № 6, тв.134 (1953, незавершаны)
Скрыпічныя канцэрты
[правіць | правіць зыходнік]- Канцэрт № 1, Рэ мажор, тв.19 (1916-17)
- Канцэрт № 2, соль мінор, тв.63 (1935)
Віяланчэльныя канцэрты
[правіць | правіць зыходнік]- Канцэрт мі мінор, тв.58 (1933-38)
- Сімфонія-канцэрт для віяланчэлі і аркестру, тв.125 (1950-52)
- Кацэртына соль мінор, тв.132 (1952)
Камерна-інструментальныя ансамблі
[правіць | правіць зыходнік]- Дзве санаты для скрыпкі і фартэпіяна, тв.80 і 94а
- Саната для скрыпкі сола, тв.115
- Саната для віяланчэлі і фартэпіяна, тв.119
- Саната для віяланчэлі сола, тв.133
- Саната для флейты і фартэпіяна, тв.94
- Два струнныя квартэты, тв.50 і 92
- Квінтэт соль мінор, тв.39 (для габоя, кларнета, скрыпкі, альта і кантрабаса)
Вакальныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- Два вершы, тв.9 (1910)
- Брыдкае качаня (казка Андэрсэна), тв.18 (1914)
- Пяць вершаў, тв.23 (1915)
- Пяць вершаў Ганны Ахматавай, тв.27 (1916)
- Пяць песняў без словаў, тв.35 (1920)
- Пяць вершаў К.Бальмонта, тв.36 (1921)
- Пяць казаскіх песняў (1927)
- Дзве песні з кінафільма Паручнік Кіжэ, тв.60bis (1934)
- Тры дзіцячыя песні, тв.68 (1936)
- Тры рамансы на словы Пушкіна, тв.73 (1936)
- Tры песні з кінафільма Аляксандр Неўскі, тв.78bis (1939)
- Сем песняў, тв.79 (1939)
- Апрацоўкі рускіх народных песняў, тв.104 (1944)
- Два дуэты, апрацоўка рускіх народных песняў, тв.106 (1944)
Творы для фартэпіяна
[правіць | правіць зыходнік]Санаты
[правіць | правіць зыходнік]- Саната № 1, Фа мажор, тв.1 (1907-09)
- Саната № 2, рэ мінор, тв.14 (1914)
- Cаната № 3, ля мінор, тв.28 (1907-17)
- Саната № 4, до мінор, тв.29 (1917)
- Саната № 5, До мажор, першая версія, тв.38 (1923)
- Саната № 6, Ля мажор, тв.82 (1939-40)
- Саната № 7, Сі-бемоль мажор, тв.83 (1939-42)
- Саната № 8, Сі-бемоль мажор, тв.84 (1939-44)
- Саната № 9, До мажор, тв.103 (1947)
- Саната № 5, До мажор, другая версія, тв.135 (1952-53)
- Саната № 10, мі мінор, тв.137, незавершаная
П’есы
[правіць | правіць зыходнік]- Чатыры эцюды, тв.2 (1909)
- Чатыры п’есы, тв.3 (1911)
- Чатыры п’есы, тв.4 (1910-12)
- Таката рэ мінор, тв.11 (1914)
- Дзесяць п’есаў для фартэпіяна, тв.12 (1906-13)
- Сарказмы — пяць п’есаў для фартэпіяна, тв.17 (1912-14)
- Мімалётнасці — дваццаць п’есаў для фартэпіяна, тв.22 (1915-17)
- Казкі старой бабулі, тв.31 (1918)
- Чатыры п’есы, тв.32 (1918)
- Рэчы ў сабе — дзве п’есы для фартэпіяна, тв.45 (1928)
- Дзве санатыны для фартэпіяна, тв.54 (1931-32)
- Тры п’есы, тв.59 (1934)
- Думкі — тры п’есы для фартэпіяна, тв.62 (1933-34)
- Дзіцячая музыка — дванаццаць лёгкіх п’есаў, тв.65 (1935)
Зноскі
- ↑ Nestyev I. V., Taruskin R. Sergey Prokofiev // Encyclopædia Britannica Праверана 6 жніўня 2019.
- ↑ а б Прокофьев Сергей Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ Nestyev I. V., Taruskin R. Sergey Prokofiev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нестьев И. Жизнь С. Прокофьева. М., 1973
- Марцінов И. С. Прокофьев. Жизнь и творчество. М., 1974
- Прокофьев С. С. Автобиография. М., 1982
- Савкина Н. П. С. С. Прокофьев. М., 1982
- Прокофьев о Прокофьеве Статьи и интервью М.,1991
- Сергей Прокофьев. Дневник. Sprkfv, Paris, 2006
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сяргей Сяргеевіч Пракоф’еў
- Сайт пра Пракоф’ева (па-англійску)
- http://www.peoples.ru/art/music/composer/prokofiev/
- http://www.krugosvet.ru/articles/18/1001876/1001876a1.htm
- Запісы некаторых твораў Пракоф’ева
- Кароткі змест опер Пракоф’ева Архівавана 21 верасня 2007. (па-руску)
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Бахмуцкім павеце
- Памерлі 5 сакавіка
- Памерлі ў 1953 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Члены Саюза кампазітараў СССР
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі I ступені
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Народныя артысты РСФСР
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары паводле алфавіта
- Кампазітары СССР
- Кампазітары Расійскай імперыі
- Кампазітары XX стагоддзя
- Дырыжоры паводле алфавіта
- Дырыжоры СССР
- Дырыжоры Расійскай імперыі
- Дырыжоры XX стагоддзя
- Піяністы паводле алфавіта
- Піяністы СССР
- Піяністы Расійскай імперыі
- Піяністы XX стагоддзя
- Оперныя кампазітары
- Балетныя кампазітары
- Мемуарысты Расіі
- Асобы на марках
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
- Кінакампазітары СССР
- Піяністы Расіі
- Нарадзіліся ў Данецкай вобласці