Тамаш Ваўжэцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Томаш Ваўжэцкі)
Тамаш Ваўжэцкі
Харужы вялікі літоўскі, падскарбі надворны літоўскі

Нараджэнне 7 сакавіка 1759(1759-03-07)
Смерць 5 жніўня 1816(1816-08-05)[1][2] (57 гадоў)
Месца пахавання
Род Ваўжэцкія[d]
Бацька Тамаш Ваўжэцкі[d]
Маці Барбара з Тызенгаўзаў[d]
Жонка Юзэфа з Пацаў[d][2]
Веравызнанне рымскі каталік
Дзейнасць палітык
Званне генерал
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тамаш Ваўжэцкі (польск.: Tomasz Antoni Wawrzecki; 7 сакавіка 1753, маёнтак Мейшты Браслаўскага павета Віленскага ваяводства, цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобласці — 5 жніўня 1816, Відзы Лаўчынскія Браслаўскага павета), адзін з кіраўнікоў паўстання 1794.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў езуіцкай школе ў Відзах. Пасля шлюбу жыў у маёнтку жонкі Кавалёва на Ковеншчыне. Дэпутат ад шляхты Браслаўскага пав. на Чатырохгадовым сейме Рэчы Паспалітай 17881792, дзе выступаў 169 разоў з палымянымі прамовамі, настойваючы на прыняцці Канстытуцыі. У пачатку паўстання 1794 дзейнічаў у чыне генерала ў Браслаўскім пав., потым — у Курляндыі. Вызначыўся ў штурме Лібавы і ў бітве пад Брэстам.

Пасля паланення Т. Касцюшкі сам узначаліў паўстанне. Узяты ў палон, быў перавезены ў Пецярбург, дзе два гады знаходзіўся ў зняволенні. Пасля ўступлення на трон Паўла I вызвалены з турмы, вярнуўся на Радзіму. З цягам часу змяніў сваю палітычную арыентацыю на прарасійскую. У час вайны 1812 знаходзіўся ў Пецярбургу. Займаў у Царстве Польскім пасады сенатара, ваяводы і міністра юстыцыі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Юзэфай з Пацаў, дачкой пісара вялікага літоўскага Антонія Міхала Паца.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Памяць пра Тамаша Ваўжэцкага ўшанавана ў Браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. У Відзах знаходзіцца магіла.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]