Хокан Эйрыксан

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Хокан Эрыксан)
Перайсці да: рух, знайсці
Хокан Эйрыксан
Håkon Eiriksson
Хокан Эйрыксан
ярл Хокан Эйрыксан
Кіраўнік Нарвегіі
ад імя дацкага караля Кнуда Вялікага
1014 — 1015
Папярэднік: Эйрык, сын Хокана Магутнага
Пераемнік: Олаф II Святы
Кіраўнік Нарвегіі
ад імя дацкага караля Кнуда Вялікага
1028 — 1029/1030
Папярэднік: Олаф II Святы
Пераемнік: Свен Кнутсан
 
Нараджэнне: каля 998
Нарвегія
Смерць: 1029/1030
праліў Пентленд-Ферт
Род: Ярлы Ладэ
Бацька: Эйрык Хокансан
Маці: Гіта Свендотэр
Жонка: Гунхільда
Дзеці: дачка: Бодзіль Хокансдотэр

Хокан Эйрыксан (каля 9981029/1030) — апошні ярл Хладзіра, кіраўнік Нарвегіі (10141015, 10281029).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік дынастыі нарвежскіх кіраўнікоў (ярлаў) вобласці Ладэ ва ўсходняй частцы Тронхейма. Адзіны сын Эйрыка Хокансана (9571024), ярла Хладзіра (9951024) і кіраўніка Нарвегіі (10001014). Яго маці была Гіта Свендоцір, дачка караля Даніі Свена Вілабародага і зводная сястра Кнуда Вялікага.

У 1000 годзе пасля бітвы ля Свольдэра і гібелі нарвежскага конунга Олафа Тругвасана дацкі кароль Свен Вілабароды прызначыў кіраўнікамі Нарвегіі братоў Эйрыка і Свена Хокансанаў, якія прызнавалі сваю васальную залежнасць ад Даніі. У 1014 годзе Хокан Эйрыксан пакінуў Нарвегію і ўдзельнічаў у ваеннай кампаніі свайго сюзерэна, караля Даніі Кнуда Вялікага, у Англіі. Кнуд Вялікі атрымаў перамогу і стаў каралём Англіі, прызначыўшы Эйрыка ярлом графства Нартумбрыя. У 1024 годзе Эйрык Хокансан сканаў у Нартумбрыі.

Пасля ад'езду свайго бацькі ў Англію Хокан Эйрыксан у якасці дацкага васала стаў памочнікам і суправіцелем свайго дзядзькі Свена Хокансана, валодаючы некаторымі абласцямі ў якасці васала Швецыі. У 1015 годзе нарвежскія бонды, незадаволеныя кіраваннем хладзірскіх ярлаў, заклікалі да сябе марскога конунга і прадстаўніка Хорфагераў Олафа Харальдсана (будучага Олафа Святога). У тым жа годзе Олаф Святы прыбыў у Нарвегію, дзе, атрымаўшы падтрымку шэрагу ўдзельных каралёў, абвясціў сябе каралём Нарвегіі. У бітве ля Несьяра Олаф Святы разграміў войска Свейна Хокансана, які бег у Швецыю, дзе ў 1016 годзе сканаў. Яго пляменнік Хокан Эйрыксан бег у Англію, дзе быў добра прыняты каралём Кнудам Вялікім і атрымаў ад яго тытула ярла Вустэра.

У 10161030 гадах Хокан Эйрыксан згадваецца як кіраўнік Каралеўствы Астравоў, магчыма, з'яўляўся васалам караля Англіі і Даніі Кнуда Вялікага.

У 1028 годзе пасля выгнання нарвежскага караля Олафа Святога Хокан Эйрыксан быў прызначаны Кнудам Вялікім кіраўніком Нарвегіі. У 1029 ці 1030 годзе Хокан, які пакінуў Нарвегію, загінуў падчас караблекрушэння ў праліве Пентленд-Ферт паміж Аркнейскімі астравамі і Шатландыяй.

Быў жанаты на Гунхільдзе, пляменніцы караля Англіі, Даніі і Нарвегіі Кнуда Вялікага, ад шлюбу з якой меў адзіную дачку: Бодзіль Хокансдотэр.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Woolf, Alex (2007), From Pictland to Alba, 789—1070, The New Edinburgh History of Scotland, Edinburgh: Edinburgh University Press, ISBN 978-0-7486-1234-5

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]