Пётр Іванавіч Івашуцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пётр Іванавіч Івашуцін
Дата нараджэння 5 (18) верасня 1909
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 2002(2002-06-04) (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
 Расія
Род войскаў НКУС  (руск.), КДБ СССР, ГРУ Генеральнага штаба УС СССР  (руск.)
Гады службы 19311992
Званне Генерал арміі
Камандаваў Галоўнае разведвальнае ўпраўленне СССР
Бітвы/войны Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені Ордэн Кутузава II ступені Ордэн Кутузава II ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Чырвонай Зоркі
Медаль Жукава
Медаль Жукава
Медаль «За баявыя заслугі»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
Медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За абарону Каўказа»
Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «300 гадоў Расійскаму флоту»
Юбілейны медаль «300 гадоў Расійскаму флоту»
Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы»
Медаль «У памяць 850-годдзя Масквы»
Медаль «За ўзяцце Будапешта»
Медаль «За ўзяцце Будапешта»
Медаль «За ўзяцце Вены»
Медаль «За ўзяцце Вены»
Медаль «За вызваленне Бялграда»
Медаль «За вызваленне Бялграда»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці»
Медаль «За ўмацаванне баявой садружнасці»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Дэпутат ВС СССР Заслужаны супрацоўнік НКУС
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі
Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі

Іншых дзяржаў

Ордэн Сцяга ВНР з дыяментамі Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені, ГДР
Ордэн Шарнхорста
Ордэн Шарнхорста
Ордэн Народнай Рэспублікі Балгарыя 1 ступені Ордэн Народнай Рэспублікі Балгарыя 1 ступені Ордэн Венгерскай свабоды (ВНР)
Аўтограф Выява аўтографа

Пётр Іва́навіч Івашу́цін (народж. Івашуціч; 5 (18) верасня 1909, Брэст-Літоўск — 4 чэрвеня 2002, Масква) — кіраўнік органаў дзяржаўнай бяспекі і ваеннай разведкі СССР. Генерал арміі (1971), Герой Савецкага Саюза (1985).

Першы намеснік старшыні КДБ СССР (1954—1963), выконваючы абавязкі старшыні КДБ СССР (5 лістапада — 13 лістапада 1961), начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення — намеснік начальніка Генеральнага штаба УС СССР (1963—1986).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пётр Іванавіч Івашуціч (пазней прозвішча было зменена на Івашуцін) нарадзіўся 5 (18) верасня 1909 года ў Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні ў сям’і чыгуначніка. Жыў і вучыўся ў Чарнігаўскай вобласці. Скончыў чыгуначную школу ў Сноўске, прафтэхшколу ў Гародні.

У 1926—1931 гадах працаваў на чыгунцы і на механічным заводзе ў горадзе Іванава-Вазнясенске. У 1930 годзе ўступіў у УКП(б).

Даваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

У Чырвонай Арміі з 1931 года, па партыйнай мабілізацыі быў прызваны і накіраваны на вучобу — у 1933 годзе скончыў Сталінградскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. У 1933—1936 гадах — лётчык-інструктар 107-й авіябрыгады Маскоўскай ваеннай акругі. У 1937 годзе — камандзір цяжкага бамбардзіроўшчыка ТБ-3. У 1937—1939 гадах вучыўся ў Ваенна-паветранай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага. Са студзеня 1939 года — у органах контрразведкі РСЧА. Займаў пасаду начальніка асобага аддзела НКУС 23-га стралковага корпуса. Удзельнік савецка-фінландскай вайны.

Вялікая Айчынная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з мая па кастрычнік 1941 года — намеснік начальніка 3 ГА аддзела Закаўказскага фронту. Са снежня 1941 года — намеснік начальніка Асобага аддзела НКУС Крымскага фронту. З чэрвеня 1942 года — на той жа пасадзе на Паўночна-Каўказскім фронце, са снежня 1943 года — у Чарнаморскай групе войскаў Паўночна-Каўказскага фронту. З сакавіка 1943 года — начальнік Упраўлення контрразведкі СМЕРШ 47-й арміі. З 29 красавіка 1943 года — начальнік Упраўлення контрразведкі СМЕРШ Паўднёва-Заходняга, з кастрычніка 1943 года — 3-га Украінскага франтоў. Вёў перамовы з прадстаўнікамі румынскага ўрада аб выхадзе гэтай краіны з вайны на баку фашысцкай Германіі. 25 верасня 1944 года прысвоена воінскае званне генерал-лейтэнанта.

Пасляваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

З ліпеня 1945 года — начальнік Упраўлення контрразведкі СМЕРШ у Паўднёвай групе войскаў, калі гэта ўпраўленне ў 1946 годзе было перайменавана ва Упраўленне контрразведкі Міністэрства дзяржаўнай бяспекі па той жа групе войскаў — пакінуты на займаемай пасадзе. З лістапада 1947 года — начальнік Упраўлення контразведкі МДБ СССР па Групе савецкіх акупацыйных войскаў у Германіі  (руск.). З лістапада 1949 года па студзень 1952 года — начальнік контрразведкі МДБ Ленінградскай ваеннай акругі.

У студзені — жніўні 1952 года — намеснік начальніка 3-га Галоўнага ўпраўлення (ваенная контрразведка) МДБ СССР  (руск.). З верасня 1952 года — Міністр дзяржаўнай бяспекі Украінскай ССР. З сакавіка 1953 года — намеснік Міністра ўнутраных спраў Украінскай ССР. З ліпеня 1953 года — намеснік начальніка 3-га ўпраўлення (ваенная контрразведка) Міністэрства ўнутраных спраў СССР. У 1954 годзе — начальнік ўпраўлення контрразведвальнай работы ў прамысловасці.

Адразу пасля стварэння КДБ СССР быў пераведзены туды і ў сакавіку 1954 года быў прызначаны начальнікам 5-га ўпраўлення (эканамічная контрразведка) КДБ пры СМ СССР.

З чэрвеня 1954 года — намеснік старшыні КДБ, у 1956—1963 гадах першы намеснік старшыні КДБ пры Савеце міністраў СССР. 5 — 13 лістапада 1961 года — выконваючы абавязкі старшыні КДБ пры Савеце Міністраў СССР.

18 лютага 1963 года прысвоена званне званне генерал-палкоўніка.

У 1950—1954 гадах і з 1966 года — дэпутат Савета Нацыянальнасцяў  (руск.) Вярхоўнага Савета СССР ад Паўночна-Асяцінскай АССР.

Начальнік ГРУ[правіць | правіць зыходнік]

З 14 сакавіка 1963 года па 19 ліпеня 1986 года — начальнік Галоўнага разведвальнага Упраўлення Генеральнага штаба УС СССР  (руск.). Стаж службы П. І. Івашуціна ў ГРУ склаў 24 гады.

Адной з першачарговых задач, якую прыйшлося вырашаць П. І. Івашуціну — гэта звясці да мінімуму тую шкоду, якую нанёс ГРУ А. Пянькоўскі.

Па ініцыятыве П. І. Івашуціна ў ГРУ у 1963 годзе пачала стварацца сістэма кругласутачнага атрымання інфармацыі і яе ацэнкі з мэтай выяўлення прыкмет павышэння боегатоўнасці замежных узброеных сіл. Фактычна, стваралася сістэма папярэджання вышэйшага кіраўніцтва краіны аб ваенных пагрозах у рэжыме рэальнага часу. Гэта сістэма пасля стала называцца Камандным пунктам і пазней стала асновай для стварэння Нацыянальнага цэнтра кіравання абаронай Расійскай Федэрацыі  (руск.)[2].

У 1963 годзе П. І. Івашуцін здзейсніў паездку на Кубу. Вынікам гэтай паездкі было разгортванне ў Лурдэсе (прыгарадзе Гаваны) цэнтра тэхнічнай разведкі  (руск.).

Па патрабаванні Івашуціна было пачата будаўніцтва новага комплексу будынкаў для патрэб ГРУ ў Маскве[3].

Пасля з’яўлення ў космасе першых разведвальных спадарожнікаў па ініцыятыве Івашуціна ў ГРУ з’явіўся аддзел Касмічнай разведкі.

Пасля ГРУ[правіць | правіць зыходнік]

У 1987—1992 гадах Івашуцін працаваў ў Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР  (руск.). З 1992 года — у адстаўцы.

Памёр 4 чэрвеня 2002 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках (участак 4).

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Генерал-палкоўнік Чэслаў Кішчак:

«Галава ў яго працавала выдатна. Часам удавалася перавесці размову на тэму Афганістана, і ён пачынаў апераваць прозвішчамі правадыроў плямёнаў, адрозненнямі паміж імі, хто на кім жанаты, чыя дачка за якога правадыра была выдадзена. Я некалькі разоў гэта правяраў. Быў выпадак, калі справакаваны Ярузельскім Івашуцін пачаў сыпаць тактыка-тэхнічнымі дадзенымі крылатых ракет. Я запісаў, а потым праверыў. Усе цалкам сышлося… Ён быў разумным, здольным, ініцыятыўным і вельмі ўпэўненым у сабе, добра ведаў сабе цану»[4].

Герой Савецкага Саюза генерал арміі С. П. Іваноў  (руск.), які ў 1942—1945 гадах быў начальнікам штабаПаўднёва-Заходняга, Варонежскага, Закаўказскага, 1-га і 3-га Украінскіх франтоў, пісаў:

«…Пётр Іванавіч прымаў непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні наступальных аперацый 3-га Украінскага фронту. Асабліва шмат сіл і энергіі ўклаў ён у падрыхтоўку і ажыццяўленне Яска-Кішынёўскай, Будапешцкай  (руск.), Венскай аперацый, забеспячэнне дзеянняў войскаў фронту па вызваленні Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі. Вайну П. І. Івашуцін скончыў у Аўстрыі. Там сустрэў і Дзень Перамогі…»[5]

Воінскія званні[правіць | правіць зыходнік]

  • Капітан дзяржаўнай бяспекі — 04.02.1939;
  • маёр дзяржаўнай бяспекі — 16.04.1942;
  • палкоўнік — 14.02.1943;
  • генерал-маёр — 26.05.1943;
  • генерал-лейтэнант — 25.09.1944;
  • генерал-палкоўнік — 18.02.1958;
  • генерал арміі — 23.02.1971.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У мастацкай літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Генерал арміі Пётр Іванавіч Івашуцін фігуруе ў аўтабіяграфічным рамане Віктара Суворава «Акварыум».

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. Олег Хлобустов. Петр Ивашутин. Жизнь отдана разведке. — М.: Алгоритм, 2016.
  3. Так званы «Акварыум»
  4. Военная разведка и эпоха разрядки.
  5. Маршал военной разведки
  6. Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Ленина. pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.
  7. Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Красного Знамени. pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.
  8. Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Богдана Хмельницкого I степени. pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.
  9. Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Кутузова II степени. pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.
  10. Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Отечественной войны I степени. pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.
  11. Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Красной Звезды. pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Колпакиди А., Север А. ГРУ. Уникальная энциклопедия. — М.: Яуза; Эксмо, 2009. — С. 695-697. — 720 с. — (Энциклопедия спецназа). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-699-30920-7.
  • Лубянка: Органы ВЧК-ОГПУ-НКВД-НКГБ-МВД-КГБ. 1917—1991 / Ред. акад. А. Н. Яковлев. — М.: Материк, 2003.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382. С. 578.
  • Терещенко А. С. Маршал военной разведки. — М.: Аква-Терм, 2012. — 432 с. — (Секретные миссии). — 1 500 экз. — ISBN 978-5-902561-13-2.
  • Терещенко А., Вдовин А. Из СМЕРШа в ГРУ. «Император спецслужб». — М.: Яуза; Эксмо, 2013. — 416 с. — (Бойцы невидимого фронта. Спецслужбы Сталина). — 3 100 экз. — ISBN 978-5-699-62131-6.
  • Олег Хлобустов. Пётр Ивашутин. Жизнь отдана разведке. — М.: Алгоритм, 2016. — 352 с. — (Гроссмейстеры тайной войны). — ISBN 978-5-906817-66-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]