Аляксандр Аляксандравіч Лучынскі
Аляксандр Аляксандравіч Лучынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 (23) сакавіка 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 снежня 1990 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | кавалерыя і пяхота |
Званне | генерал арміі |
Камандаваў | 28-я армія, 36-я армія[d] і Туркестанская ваенная акруга |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Аляксандр Аляксандравіч Лучынскі (руск.: Алекса́ндр Алекса́ндрович Лучи́нский; 23 сакавіка 1900, Кіеў — 25 снежня 1990) — Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і служачага. Скончыў рамеснае вучылішча, працаваў на складах спажыўсаюзаў ў горадзе Саратаве.
У 1919 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў аб’яднаныя курсы камскладу у Ташкенце. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне, камандаваў узводам і эскадронам. Пасля заканчэння вайны служыў начальнікам палкавой школы і начальнікам штаба палка. Удзельнік барацьбы з басмачамі ў Сярэдняй Азіі.
У 1927 годзе Аляксандр Аляксандравіч скончыў ваенную школу, у 1930 годзе — курсы ўдасканалення каманднага складу. У 1936 годзе прызначаны на пасаду камандзіра палка. У 1937—1938 гадах удзельнічаў у вайне супраць японцаў на тэрыторыі Кітая.
У 1940 годзе Аляксандр Лучынскі скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ і ў тым жа годзе быў прызначаны начальнікам штаба дывізіі. З красавіка 1941 г. — камандзір 83-й горна-стралковай дывізіі, якая дыслакавалася ў Сярэдняй Азіі. Са жніўня 1941 года дывізія пад камандаваннем генерал-маёра Лучынскага вяла баі на Закаўказскім фронце, а з лістапада 1942 — на Паўночнакаўказкім фронце.
У траўні 1944 года Аляксандр Лучынскі прызначаецца камандуючым 28-й арміяй, якая ўваходзіла ў склад 1-га і 3-га Беларускіх франтоў.
Пад камандаваннем генерал-лейтэнанта А. А. Лучынскага злучэнне удзельнічала ў Беларускай, Усходне-Прускай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. Асабліва вызначылася 28-я армія пры вызваленні беларускіх гарадоў Парычы, Глуск, Слуцк, Баранавічы, Брэст. Аляксандр Аляксандравіч — удзельнік Параду Перамогі 24 чэрвеня 1945 года.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 19 красавiка 1945 г. генерал-лейтэнанту А. А. Лучынскаму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У 1945 годзе генерал-палкоўнік А. А. Лучынскі камандаваў 36-й арміі, якая ўваходзіла ў склад Забайкальскага фронту. У жніўні 1945 года армія прымала ўдзел і ў разгроме японскай Квантунскай арміі на Далёкім Усходзе.
У 1948 годзе Аляксандр Аляксандравіч скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба, затым камандаваў 3-й арміяй.
Званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста» прысвоена ў 1975 годзе.
А. А. Лучынскі памёр 25 снежня 1990 году ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Зноскі
- ↑ Лучинский Александр Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Памерлі 25 снежня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» II ступені
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Кавалеры ордэна Клемента Готвальда
- Узнагароджаныя медалём «Кітайска-савецкая дружба»
- Ганаровыя грамадзяне Брэста
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
- Кандыдаты ў члены ЦК КПСС
- Камандуючыя Ленінградскай ваеннай акругай
- Генералы арміі СССР
- Камандуючыя Туркестанскай ваеннай акругай
- Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі япона-кітайскай вайны (1937—1945)
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі