Янка Купала. Кругі раю (спектакль)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Янка Купала. Кругі раю»
Жанр дакументальная алегорыя
Заснаваны на жыцці і творах Янкі Купалы
Аўтар Святлана Навуменка
Кампазітар Віталь Суддзін
Рэжысёр Святлана Навуменка
Мастак-пастаноўшчык Юрый Саламонаў
Харэограф Вольга Скварцова-Кавальская
Акцёры Дзяніс Паршын
Аляксандр Марчанка
Вераніка Буслаева
Дзяніс Варанцоў і інш.
Працягласць 105 хв.
Краіна Беларусь
Мова беларуская
Год 2 лютага 2012
Пастаноўкі Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі

«Янка Купала. Кругі раю» — спектакль, пастаўлены рэжысёрам Святланай Навуменка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі і прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. Прэм’ера адбылася 2 лютага 2012 года.[1]

Творчая задума і гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

У вырашэнні пастаноўкі выкарыстоўваецца актыўны музычны і пластычны шэраг, жывое вакальнае выкананне, гратэск і алегорыя. Спектакль уяўляе сабой поўнамаштабную гістарычную драму, у якой занята каля чатырнаццаці дзеючых асоб.[2]

Мастацкі кіраўнік тэатру Валерый Анісенка, выступаючы перад грамадскім праглядам спектаклю, адзначыў, што загадзя папрасіў рэжысёра С. Навуменка падумаць над магчымасцю пастаноўкі спектаклю пра Я. Купалу і прысвяціць новы твор не юбілею, а тэатру. Аўтарам тэксту ў «Кругах раю» выступіла сама рэжысёр.[3]

Спектакль спрабуе расказаць гісторыю жыцця Янкі Купалы нанова, пераплятаючы рэальны свет з творчасцю. У аснову спектаклю пакладзеныя раннія вершы, паэма «Бандароўна», газетныя публікацыі, лісты і нават пратаколы допытаў народнага паэта Беларусі. Каб сабраць усе звесткі ў адзінае пайшло паўтара года рэжысёрскай працы. У выніку атрымалася не проста хроніка: ёсць і фантастычныя моманты, драматург увяла ў спектакль персанажаў твораў паэта[4].

" Як у каханні значную ролю заўжды адыгрывае ўласна прадчуванне пачуцця, так для Купалы — час прадчування змен быў самым важным і натхняючым. І, магчыма, самым шчаслівым перыядам у жыцці…
С. Навуменка, аўтар і рэжысёр спектаклю[5]
"

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Водгукі[правіць | правіць зыходнік]

" […] у «Кругах раю» прысутнічаюць цікавыя рэжысёрскія знаходкі. Напрыклад, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі вобразна перададзеная праз велізарны чырвоны сцяг, які займае ўсю сцэну і падзяляе Янку Купалу і яго жонку. Метафарычна і надзвычай глыбока пераасенсоўваецца лёс Беларусі, падзеленай пасля Рыжскага мірнага дагавора: сімвалам краіны становіцца жняя, згвалтаваная салдатамі. Але разам з тым спектаклю відавочна не хапіла цэласнасці. С. Навуменка паспрабавала ахапіць неабдымнае: грамадскае і сямейнае жыццё паэта, яго дзяцінства і сталасць, трагізм і гумар, рысы драматычнага спектаклю, чытанне вершаў і выкананне песняў. У выніку гледачы пабачылі на сцэне лебедзя, рака і шчупака, якія банальна распаўзліся ў розныя бакі.
Дз. Марціновіч[3]
"

Зноскі

  1. Янка Купала. Кругі раю (анонс спектаклю)(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2016. Праверана 1 студзеня 2013.
  2. а б Янка Купала. Кругі раю (інфармацыя аб спектаклі)(недаступная спасылка). Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 1 студзеня 2013.
  3. а б Дзяніс Марціновіч У крузе першым: Янка Купала на сцэне РТБД // Настаўніцкая газета. — Мінск: 3 сакавіка 2012. — № 28. — С. 12. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012.
  4. Іна Пілевіч. Спектакль пад назвай «Янка Купала. Кругі раю» дадуць сёння ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Культура. Белтэлерадыёкампанія (2 лютага 2012). Праверана 6 лістапада 2012.(недаступная спасылка)
  5. Дар’я Амяльковіч Стыльны класік // Культура : Газета. — 7 ліпеня 2012. — № 27 (1049). — С. 9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]