Яўген Абрамовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Яўген Абрамовіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 17 верасня 1995(1995-09-17)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 184 см
Вага 80 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Арсенал
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2015 — 2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 (0)
2018   Беларусь Смалявічы 7 (-12)
2019 Беларусь Смалявічы 16 (-9)
2020 — Беларусь Арсенал (Дзяржынск)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2020.


Яўген Абрамовіч (нар. 17 верасня 1995, Барысаў) — беларускі футбаліст, брамнік дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2015 года пачаў выступаць за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», дзе трывала гуляў на працягу трох з паловай гадоў. Прыцягваўся таксама да асноўнай каманды ў якасці трэцяга брамніка, аднак так і не дэбютаваў за яе.

У жніўні 2018 года на правах арэнда перайшоў у «Смалявічы»[2]. 7 кастрычніка 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы з мінскім «Дынама» (0:2). У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў стартавым складзе каманды. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне са «Смалявічамі»[3]. Сезон 2019 пачынаў асноўным брамнікам, з верасня перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2020 года пакінуў «Смалявічы»[4].

З пачатку 2020 года трэніраваўся з дзяржынскім «Арсеналам» і ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[5].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 23 -43
2016 дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 28 -26
2017 дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 23 -27
2018 (1) дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 12 -25
2018 (2) Д1 Смалявічы Беларусь 7 -12
2019 Д2 Смалявічы Беларусь 16 -9

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]