(43) Арыядна
(43) Арыядна — няправільнай формы астэроід галоўнага пояса, які належыць да светлага спектральнага класа S і ўваходзіць у склад сямейства Флоры, з’яўляючыся другім па велічыні астэроідам у гэтым сямействе. Ён быў адкрыты 15 красавіка 1857 года англійскім астраномам Норманам Погсанам у Абсерваторыі Рэдкліфа, Англія і названы ў гонар Арыядны, дачкі крыцкага цара Мінаса і Пасіфаі, гераіні старажытнагрэчаскага міфа пра Тэсея і мінатаўра[7][8].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Астэроід уяўляе сабой прадаўгаватае, моцна выцягнутае цела (даўжыня амаль у два разы перавышае найменшы памер) і мае двухлопасцевую ці моцна вуглаватую форму[2]. Круціцца ў зваротным кірунку, хоць яго полюс звернуты амаль паралельна экліптыцы з экліптычнымі каардынатамі (β, λ) = (-15°, 253°) і хібнасцю 10 °[1]. Гэта дае нахіл восі каля 105 °. Максімальная бачная велічыня Арыядны роўная максімальнай бачнай велічыні Плутона. Па невядомых прычынах «Астэроід 43 Арыядна» быў уключаны ў спіс фундатараў касмічнага апарата НАСА Стардаст, які быў запісаны на мікрачыпе ўнутры апарата.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Kaasalainen, M.; Torppa, J.; Piironen, J. (2002). "Models of Twenty Asteroids from Photometric Data". Icarus 159 (2): 369–395. doi: . Bibcode: 2002Icar..159..369K. http://www.rni.helsinki.fi/~mjk/IcarPIII.pdf.
- ↑ 2,0 2,1 Tanga, P.; et al. (2003). "Asteroid observations with the Hubble Space Telescope". Astronomy & Astrophysics 401 (2): 733–741. doi: . Bibcode: 2003A&A...401..733T. http://www.edpsciences.org/articles/aa/pdf/2003/14/aa3023.pdf.
- ↑ Krasinsky, G. A.; et al. (2002). "Hidden Mass in the Asteroid Belt". Icarus 158 (1): 98–105. doi: . Bibcode: 2002Icar..158...98K.
- ↑ PDS lightcurve data
- ↑ Asteroid Data Archive. Planetary Science Institute. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2006. Праверана 3 лістапада 2008.
- ↑ AstDys (43) Ariadne Ephemerides. Department of Mathematics, University of Pisa, Italy. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2012. Праверана 26 чэрвеня 2010.
- ↑ Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 19. — ISBN 3-540-00238-3.
- ↑ Міфы народаў свету. М., 1991-92. У 2 т. Т.1. С.103
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- База даных JPL НАСА па малых целах Сонечнай сістэмы (43)
- База даных MPC па малых целах Сонечнай сістэмы 43
- Мадэль формы, атрыманая з крывой бляску
- Двухлопасцевая мадэль формы ад крывой бляску Хабла
- Арыядна, планета // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.