(78) Дыяна
| (78) Дыяна | |
|---|---|
| Адкрыццё | |
| Першаадкрывальнік | Роберт Лютэр |
| Месца выяўлення | Дзюсельдорф |
| Дата выяўлення | 15 сакавіка 1863 |
| Эпанім | Дыяна |
| Альтэрнатыўныя абазначэнні | A863 EA[1] |
| Катэгорыя | Галоўны пояс астэроідаў |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Эксцэнтрысітэт (e) | 0,2068925 |
| Вялікая паўвось (a) |
391,952 млн км (2,6200374 а.а.) |
| Перыгелій (q) |
310,86 млн км (2,0779713 а.а.) |
| Афелій (Q) |
473,044 млн км (3,1621035 а.а.) |
| Перыяд абарачэння (P) | 1 549,029 сут (4,241 г) |
| Сярэдняя арбітальная скорасць | 18,202 км/с |
| Схіленне (i) | 8,70159° |
| Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 333,44080° |
| Аргумент перыгелія (ω) | 152,93490° |
| Сярэдняя анамалія (M) | 73,51350° |
| Фізічныя характарыстыкі[2] | |
| Дыяметр | 120,6 км |
| Маса | 1,8×1018 кг |
| Шчыльнасць | 2,000 г/см³ |
| Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні | 0,0337 м/с² |
| 2-я касмічная скорасць | 0,0638 км/с |
| Перыяд вярчэння | 7,2991 гад |
| Спектральны клас | C (Ch) |
| Абсалютная зорная велічыня | 8,09m |
| Альбеда | 0,0706 |
| Сярэдняя тэмпература паверхні | 172 К (−101 °C) |
(78) Дыяна (лац.: Diana) — буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да цёмнага спектральнага класа C. Ён быў адкрыты 15 сакавіка 1863 года нямецкім астраномам Робертам Лютэрам у Дзюсельдорфскай абсерваторыі і названы ў гонар старажытнарымскай багіні палявання Дыяны. Назва была прапанавана дзядзькоў навукоўца В. Лютэрам (ням.: W. Luther)[3]. Яшчэ ў XIX стагоддзі нямецкія астраномы перыядычна праводзілі назіранні Дыяны, вымяраючы і ўдакладняючы яе эфемерыды[4][5]. У 1881 годзе рускі астраном Дзмітрый Іванавіч Дубяга стварыў тэорыю руху астэроіда. За гэту працу яму было прысвоена званне доктара астраноміі і геадэзіі Пецярбургскай акадэміі навук[6]. У наш час неаднаразова назіраецца пакрыццё зорак Дыянай, як, напрыклад, у 1980[7], 2008[8] і 2009[9] гадах. Перыяд вярчэння астэроіда быў вызначаны ў 1983 годзе, позні аналіз змены крывы бляску ў цэлым пацвердзіў гэтыя даныя[10]. Дыяметр Дыяны быў вызначаны па выніках назіранняў, праведзеных з дапамогай касмічнай лабараторыі IRAS[11].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ JPL Small-Body Database Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ Asteroid Data Sets (англ.)
- ↑ Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 22. — ISBN 3-540-00238-3.
- ↑ Tiele, R. (1863). Beobachtungen, Elemente und Ephemeride der Diana (78), von Herrn R. Tiele in Bonn. Astronomische Nachrichten. 59: 285. Праверана 16.12.2009.
{{cite journal}}: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=(даведка) (ням.) - ↑ Abetti, A. (1880). Ephemeridencorrection der (78) Diana. Astronomische Nachrichten. 96: 367. Праверана 16.12.2009.
{{cite journal}}: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=(даведка) (ням.) - ↑ Кафедра астраноміі КГУ. Роля Д.І. Дубяга ў гісторыі казанскай абсерваторыі.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2012. Праверана 16/12/2009.
- ↑ Dunham, D. W.; Taylor, G. E.; Klemola, A. (1980). Occultation of SAO 75392 by (78) Diana on 1980 September 4. IAU Circ. Праверана 16.12.2009.
{{cite journal}}: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=(даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) (англ.) - ↑ Occultation of TYC 7361-00333-1 by 78 Diana 2008 September 25(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 16/12/2009. (англ.)
- ↑ Astrometric update: Occultation by (78) Diana - 2009 Sep 21(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 16/12/2009. (англ.)
- ↑ Licchelli, Domenico (2006). Lightcurve analysis of asteroids 78, 126, 522, 565, 714, 1459, 6974. The Minor Planet Bulletin. 33: 11–13. Праверана 16.12.2009.
{{cite journal}}: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=(даведка) (англ.) - ↑ Edward F. Tedesco (2002). The supplemental IRAS minor planet survey (PDF). The Astronomical Journal (англ.). 123: 1056–1085. (англ.)
