Перайсці да зместу

(944) Ідальга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
944 ІдальгаM:
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Вальтэр Баадэ
Месца выяўлення Гамбургская абсерваторыя[1]
Дата выяўлення 31 кастрычніка 1920
Эпанім Miguel Hidalgo y Costilla[d]
Альтэрнатыўныя абазначэнні 1920 HZ
Катэгорыя Кентаўры
Арбітальныя характарыстыкі[2]
Эксцэнтрысітэт (e) 0,659
Вялікая паўвось (a) 859,589 млн км
(5,746 а.а.)
Перыгелій (q) 293,12 млн км
(1,959 а.а.)
Афелій (Q) 1,42606 млрд км
(9,533 а.а.)
Перыяд абарачэння (P) 5 030,914 сут (13,774 г)
Сярэдняя арбітальная скорасць 10,936 км/с
Схіленне (i) 42,520°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 21,566°
Аргумент перыгелія (ω) 56,673°
Сярэдняя анамалія (M) 100,836°
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 38 км
Маса ? кг
Шчыльнасць ? г/см³
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні ? м/с²
2-я касмічная скорасць ? км/с
Перыяд вярчэння 10,063 гадз
Спектральны клас D [3]
Абсалютная зорная велічыня 10,77m
Альбеда 0,06

944 Ідальга (944 Hidalgo) — астэроід, які адносіцца паводле класіфікацыі NASA да групы Кентаўраў.

Арбітальныя і фізічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Ідальга рухаецца па моцна выцягнутай эліптычнай арбіце. У перыгеліі ён праходзіць Галоўны пояс астэроідаў, набліжаючыся да Сонца да 1,95 а.а., гэта значыць бліжэй класічных малых планет, такіх як Цэрэра ці Веста. У афеліі жа Ідальга выдаляецца за межы арбіты Сатурна, на адлегласць больш 9,5 а.а. Акрамя таго, арбіта астэроіда нахілена да плоскасці экліптыкі Сонечнай сістэмы на адносна вялікі вугал, роўны прыблізна 42°.[2] Асаблівасці арбітальнага руху астэроіда і яго спектральны аналіз дазваляюць навукоўцам выказаць здагадку, што астэроід з’яўляецца «мёртвым» каметным ядром, а яго цяперашняе становішча ў Сонечнай сістэме, як і іншага кентаўра — Хірона, звязана з паходжаннем з Пояса Койпера ці Воблака Оарта.[4] Ідальга не перасякае арбіту Зямлі, і робіць адзін абарот вакол Сонца за 13,78 Юліянскіх гадоў.[2]

Арбіта астэроіда Ідальга, і яго становішча ў Сонечнай сістэме на 01.01.2009 г. Малюнак NASA JPL Small Body Orbit Viewer applet

Да моманту адкрыцця ў 1930 годзе Плутона (які быў адкрыты як дзявятая планета, але перакладзены ў статус карлікавай планеты ў 2006 годзе), Ідальга меў у афеліі найбольш выдаленую арбіту з вядомых на той час астэроідаў Сонечнай сістэмы. У 1946 годзе Фрэнсіс Севін, на заснаванні разлікаў, у якіх ён выкарыстоўваў планеты і астэроід Ідальга, выказаў здагадку існаванне дзясятай, трансплутонавай планеты, выдаленай ад Сонца на адлегласць 78 а.а. На сённяшні дзень вядома, што яго разлікі не пацвердзіліся.[5] У 1993 годзе, у рамках даследчай праграмы NASA «Transition Comets — UV Search for OH Emissions in Asteroids», у якой бралі ўдзел астраномы-аматары, адным з пяці выбраных аб’ектаў для даследаванняў быў выбраны Ідальга. Па выніках даследаванняў было высветлена, што спектр астэроіда падобны на спектр Сонца. На той момант для даследавання наяўнасці арганічных рэчываў Ідальга знаходзіўся ў нязручнай пазіцыі, на адлегласці каля 5 а.а. ад Сонца. Тэлескоп Хабл не выявіў арганічныя злучэнні ў складзе астэроіда.[3]

Аб’ект быў адкрыты 31 кастрычніка 1920 года нямецкім астраномам Вальтэрам Баадэ ў Гамбургскай абсерваторыі (Бергедорф, Германія). Астэроід быў названы ў гонар Мігеля Ідальга, мексіканскага каталіцкага святара, лідара рэвалюцыйнай барацьбы за незалежнасць Мексікі. 10 верасня 1923 года імя астэроіду прапанаваў прэзідэнт Мексікі, на сустрэчы з нямецкімі астраномамі, якія прыехалі назіраць за сонечным зацьменнем.[6]

Зноскі

  1. ↑ JPL Small-Body Database Праверана 24 студзеня 2024.
  2. 1 2 3 JPL Small-Body Database Browser: 944 Hidalgo(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2015. Праверана 16.09.2008.
  3. 1 2 Lebofsky, Larry A. (1992) NASA Technical Reports Server. An Infrared Reflectance Study of Low Albedo Surface Constituents. (англ.)
  4. ↑ Spitzer Space Telescope - General Observer Proposal #3180(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2008. Праверана 1 снежня 2015. (англ.)
  5. ↑ Астранэт. Гіпатэтычныя планеты(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2009. Праверана 1 снежня 2015.
  6. ↑ Lutz D. Schmadel. (2003). Dictionary of minor planet names. Springer. ISBN 978-3-540-00238-3. (англ.)