Пантэры (Panthera) — род сысуноў з сямейства кашэчых, з-за сваіх вялікіх памераў аднесены ў падсямейства вялікіх котак. Род складаецца з чатырох вядомых відаў: тыгр (Panthera tigris), леў (Panthera leo), леапард (Panthera pardus) і ягуар (Panthera onca).
Прадстаўнікі гэтага роду складаюць амаль што палову ад усіх кашачых, маюць характэрную анатамічную структуру глоткі, што дазваляе ім выдаваць характэрнае рычанне.
Род пантэр, верагодна, паходзіць ад вымерлай коткі Viretailurus schaubi або Panthera schaubi і з’явіўся, верагодна, ў Азіі. Біялагічнае разыходжанне вялікіх котак ад малых котак адбылося прыкладна 8-10 млн гадоў таму. Мяркуецца, што тыгр быў першым відам роду, які адхіліўся ад галоўнай лініі.
↑Hemmer, H., Kahlike, R.-D. & Vekua, A. K. (2004). The Old World puma Puma pardoides (Owen, 1846) (Carnivora: Felidae) in the Lower Villafranchian (Upper Pliocene) of Kvabebi (East Georgia, Transcaucasia) and its evolutionary and biogeographical significance. Neues Jahrbuch fur Geologie und Palaontologie, Abhandlungen 233, 197—233.
↑Luo SJ, Kim JH, Johnson WE, Walt Jvd, Martenson J; et al. (2004). "Phylogeography and Genetic Ancestry of Tigers (Panthera tigris)". PLoS Biol. 2 (12): e442. doi:10.1371/journal.pbio.0020442.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: непазначаны свабодны DOI (спасылка) Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)