Івянецкі сельсавет
Івянецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Валожынскі раён |
Уключае | 66 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Івянец (не ўваходзіць у склад) |
Дата ўтварэння | 27 сакавіка 1959 |
Насельніцтва (2019) | 3 040 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Івяне́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Івянец (не ўваходзіць у склад).
Утвораны 27 сакавіка 1959 года як Зарачанскі (Зарэчанскі) сельсавет у складзе Івянецкага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Каменскага і Старынкаўскага сельсаветаў і часткі скасаванага Станюшкаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Абрамаўшчына, Бакунова, Гілікі, Казарэзы, Міхалова, Навікоўшчына, Пакуці, Пліскоўшчына, Пятрова, Станюшкі, Ткачы, Хамічы, Янаўшчына)[1]. Цэнтр — гарадскі пасёлак Івянец. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Валожынскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Валожынскага раёна. 1 кастрычніка 1973 года сельсавет перайменаваны ў Івянецкі[2]. У 2002 годзе скасавана вёска Бакунова. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пральніцкага сельсавета (19 населеных пунктаў: Асінаўка, Баброўнікі, Баравікоўшчына, Баяршчына, Врублёўшчына, Галабурды, Галімцы, Гуды, Курдуны, Макасічы, Мешкуці, Ойцінава, Падневічы, Петрусоўшчына, Пральнікі, Суднікі, Часнакі, Шэлеўшчына, Юзафіна)[3]. 28 лістапада 2014 года скасаваны вёскі Абрамаўшчына, Войткаўшчына і Мельцінова[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (50 населеных пунктаў, без Івянца) — 2348 чалавек[5], з іх 49,4 % — палякі, 48,0 % — беларусы, 2,0 % — рускія[6]; паводле перапісу 2019 года (66 населеных пунктаў) — 3040 чалавек[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 1 кастрычніка 1973 г. № 452 Аб перайменаванні асобных сельсаветаў Мінскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 28 (1402).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Решение Воложинского районного Совета депутатов от 28 ноября 2014 г. № 33 Об упразднении деревень Абрамовщина, Войтковщина, Мельтиново Ивенецкого сельсовета Воложинского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.