Фрыдрых Вільгельм Ніцшэ: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎У Сеціве: выдал. шаблона, replaced: {{Link GA| → {{subst:Void| (3) using AWB
др арфаграфія
Радок 39: Радок 39:
У якасці культурна-этычнага ідэалу новага тыпу чалавека вылучаў эстэтызаваны ім вобраз звышчалавека як магчымага і дасягальнага ў перспектыве рэальнай будучыні ідэалу ўсяго чалавецтва. Характэрнымі рысамі ідэальнага чалавека лічыў уменне ахвяраваць сабой, велікадушнасць і прагу дзейнай любові, сумленнасць, бясстрашнасць, цвёрдасць, гераізм і г.д. («Так казаў Заратустра», т. 1-3, 1883-84). У творах «Ecce Homo», «Антыхрысціянін» (абодва 1888) і інш. на першы план ён ставіў культ моцнай асобы, якая з крайняй жорсткасцю пераадольвае ўсе маральныя нормы грамадства. Паняццем звышчалавека Ніцшэ актыўна карысталіся нацысты, ствараючы ідэалогію пануючай расы, і прыпісвалі арыйскай расе рысы звышчалавека, які ў адносінах да «чужых» свабодны ад маральных абмежаванняў і кіруецца ў сваіх дзеяннях інстынктамі. Сам Ніцшэ быў праціўнікам любых форм панавання масавай свядомасці і расізму. На яго думку, жыццё ёсць праяўленне, аб'ектывізацыя волі, але не абстрактнай сусветнай волі (як у [[А. Шапенгаўэр]]а), а канкрэтнай волі да ўлады; яе ён разглядаў як аснову «права моцнага», якім павінен кіравацца сапраўдны чалавек ва ўсіх сферах жыццядзейнасці.
У якасці культурна-этычнага ідэалу новага тыпу чалавека вылучаў эстэтызаваны ім вобраз звышчалавека як магчымага і дасягальнага ў перспектыве рэальнай будучыні ідэалу ўсяго чалавецтва. Характэрнымі рысамі ідэальнага чалавека лічыў уменне ахвяраваць сабой, велікадушнасць і прагу дзейнай любові, сумленнасць, бясстрашнасць, цвёрдасць, гераізм і г.д. («Так казаў Заратустра», т. 1-3, 1883-84). У творах «Ecce Homo», «Антыхрысціянін» (абодва 1888) і інш. на першы план ён ставіў культ моцнай асобы, якая з крайняй жорсткасцю пераадольвае ўсе маральныя нормы грамадства. Паняццем звышчалавека Ніцшэ актыўна карысталіся нацысты, ствараючы ідэалогію пануючай расы, і прыпісвалі арыйскай расе рысы звышчалавека, які ў адносінах да «чужых» свабодны ад маральных абмежаванняў і кіруецца ў сваіх дзеяннях інстынктамі. Сам Ніцшэ быў праціўнікам любых форм панавання масавай свядомасці і расізму. На яго думку, жыццё ёсць праяўленне, аб'ектывізацыя волі, але не абстрактнай сусветнай волі (як у [[А. Шапенгаўэр]]а), а канкрэтнай волі да ўлады; яе ён разглядаў як аснову «права моцнага», якім павінен кіравацца сапраўдны чалавек ва ўсіх сферах жыццядзейнасці.


Фрыдрых Ніцшэ сцвярджаў, што на працягу ўсёй гісторыі рабы спрабавалі навязаць сваю мараль пануючым арыстакратам, і пачатак гэтаму працэсу паклалі яўрэі ў [[Стары запавет|Старым запавеце]], а вышэйшае развіццё ён атрымаў у [[хрысціянства|хрысціянстве]], найперш у Нагорнай пропаведзі Ісуса Хрыста. Адсюдь вынікае неабходнасць пераадолення вынікаў «паўстання рабоў» у маралі, вяртання чалавека да сапраўднага існавання, да самога сябе.
Фрыдрых Ніцшэ сцвярджаў, што на працягу ўсёй гісторыі рабы спрабавалі навязаць сваю мараль пануючым арыстакратам, і пачатак гэтаму працэсу паклалі яўрэі ў [[Стары запавет|Старым запавеце]], а вышэйшае развіццё ён атрымаў у [[хрысціянства|хрысціянстве]], найперш у Нагорнай пропаведзі Ісуса Хрыста. Адсюль вынікае неабходнасць пераадолення вынікаў «паўстання рабоў» у маралі, вяртання чалавека да сапраўднага існавання, да самога сябе.


Ф. Ніцшэ прадказваў распад еўрапейскай духоўнасці і дэвальвацыю яе каштоўнасцей, узнікненне «масавага грамадства» і таталітарызму, панаванне «будучага хама» з яго нівеліроўкай чалавека пад сцягам усеагульнай роўнасці людзей. Барацьба Ніцшэ за вызваленне людзей ад улады духоўных і сацыяльных аўтарытэтаў, якая ўвайшла ў гісторыю культуры пад лозунгам «пераацэнкі былых да гэтага часу каштоўнасцей», зрабіла яго адным з найболш яркіх прадстаўнікоў еўрапейскага [[нігілізм]]у («Па той бок дабра і зла: прэлюдыя да філасофіі будучыні», 1886, «Да генеалогіі маралі», 1887).
Ф. Ніцшэ прадказваў распад еўрапейскай духоўнасці і дэвальвацыю яе каштоўнасцей, узнікненне «масавага грамадства» і таталітарызму, панаванне «будучага хама» з яго нівеліроўкай чалавека пад сцягам усеагульнай роўнасці людзей. Барацьба Ніцшэ за вызваленне людзей ад улады духоўных і сацыяльных аўтарытэтаў, якая ўвайшла ў гісторыю культуры пад лозунгам «пераацэнкі былых да гэтага часу каштоўнасцей», зрабіла яго адным з найбольш яркіх прадстаўнікоў еўрапейскага [[нігілізм]]у («Па той бок дабра і зла: прэлюдыя да філасофіі будучыні», 1886, «Да генеалогіі маралі», 1887).


Ён быў агрэсіўным крытыкам традыцыйнай маралі, утылітарызму, тагачаснай філасофіі [[матэрыялізм]]у, нямецкага [[ідэалізм]]у, нямецкага [[рамантызм]]у і сучаснасці таго часу ў цэлым. Ніцшэ стварыў вялікую колькасць афарызмаў і эксперыментальных формаў пісьма. Хоць яго творчасць была пасля скажоная і асацыяванае то з філасофскім рамантызмам, то з нігілізмам, то з [[антысемітызм]]ам і [[нацызм]]ам — сам Ніцшэ горача адмаўляў сваю прыналежнасць да гэтых формаў, якія ўжо існавалі ў яго час, аж да прамога супрацьстаяння ім. Яго часта лічылі натхніцелем філасофскага і літаратурнага [[экзістэнцыялізм]]у, а пазней і [[постмадэрнізм]]у. У шматлікіх адносінах, яго погляды цяжка зразумець у любых сістэматычных формах. Казаць аб цэласным вучэнне Ніцшэ, мабыць, нельга. А яго творчасць была і застаецца прадметам гарачых спрэчак.
Ён быў агрэсіўным крытыкам традыцыйнай маралі, утылітарызму, тагачаснай філасофіі [[матэрыялізм]]у, нямецкага [[ідэалізм]]у, нямецкага [[рамантызм]]у і сучаснасці таго часу ў цэлым. Ніцшэ стварыў вялікую колькасць афарызмаў і эксперыментальных формаў пісьма. Хоць яго творчасць была пасля скажоная і асацыяваная то з філасофскім рамантызмам, то з нігілізмам, то з [[антысемітызм]]ам і [[нацызм]]ам — сам Ніцшэ горача адмаўляў сваю прыналежнасць да гэтых формаў, якія ўжо існавалі ў яго час, аж да прамога супрацьстаяння ім. Яго часта лічылі натхніцелем філасофскага і літаратурнага [[экзістэнцыялізм]]у, а пазней і [[постмадэрнізм]]у. У шматлікіх адносінах яго погляды цяжка зразумець у любых сістэматычных формах. Казаць аб цэласным вучэнні Ніцшэ, мабыць, нельга, а яго творчасць была і застаецца прадметам гарачых спрэчак.


== Спадчына ==
== Спадчына ==
Спадчына Фрыдрыха Ніцшэ паўплывала на развіццё філасофіі, эстэтыкі і літаратуры канца ХІХ — ХХ ст., стала своеасаблівым «ніцшэанскім» пластом еўрапейскай культуры. Ён з'яўляецца адным з самых чытаемых мысляроў. Многія яго ідэі ў разнастайнай інтэрпрэтацыі атрымалі развіццё ў [[філасофія жыцця|філасофіі жыцця]] і філасофіі культуры, [[пазітывізм]]е, прагматызме, фенаменалогіі, [[экзістэнцыялізм]]е.
Спадчына Фрыдрыха Ніцшэ паўплывала на развіццё філасофіі, эстэтыкі і літаратуры канца ХІХ — ХХ ст., стала своеасаблівым «ніцшэанскім» пластом еўрапейскай культуры. Ён з'яўляецца адным з самых чытаных мысляроў. Многія яго ідэі ў разнастайнай інтэрпрэтацыі атрымалі развіццё ў [[філасофія жыцця|філасофіі жыцця]] і філасофіі культуры, [[пазітывізм]]е, прагматызме, фенаменалогіі, [[экзістэнцыялізм]]е.


У вострых дыскусіях аб прыродзе маральнай філасофіі Ніцшэ, яго разуменні сутнасці быцця і звышчалавека, свабоды творчасці, каштоўнасці валявой дзейнасці ўдзельнічалі Г. Зімель, Г. Файгінгер, О. Шпенглер, [[А. Камю]], [[М. Хайдэгер]], У. Салаўёў, [[Х. Артэга-і-Гасет]], [[М. Бярдзяеў]] і інш. Ніцшэ прадугадаў ідэі і ўстаноўкі псіхааналізу ў разуменні чалавека як адзінства некалькіх узроўняў і асаблівасцей яго дзеянняў, абумоўленых неўсвядомленымі матывамі. Генетычны падыход да вытлумачэння псіхічных з'яў і ўніверсальнага імкнення асобы да ўвасаблення сваіх магчымасцей і волі да ўлады збліжала яго канцэптуальныя пазіцыі з [[З. Фрэйд]]ам, [[Э. Фром]]ам, К. Хорні, А. Адлерам, [[К. Г. Юнг]]ам і інш. Шэраг ідэй Ніцшэ (два пачаткі культуры, культ жыцця і трагічнасці, адмаўленне маралі, разбурэнне рэлігіі і пафас міфатворчасці) знайшоў адлюстраванне ў творчасці [[Т. Ман]]а, [[Б. Шоў]], [[Дж. Лондан]]а, В. Брусава, М. Гумілёва, М. Ікбана і інш.
У вострых дыскусіях аб прыродзе маральнай філасофіі Ніцшэ, яго разуменні сутнасці быцця і звышчалавека, свабоды творчасці, каштоўнасці валявой дзейнасці ўдзельнічалі Г. Зімель, Г. Файгінгер, О. Шпенглер, [[А. Камю]], [[М. Хайдэгер]], У. Салаўёў, [[Х. Артэга-і-Гасет]], [[М. Бярдзяеў]] і інш. Ніцшэ прадугадаў ідэі і ўстаноўкі псіхааналізу ў разуменні чалавека як адзінства некалькіх узроўняў і асаблівасцей яго дзеянняў, абумоўленых неўсвядомленымі матывамі. Генетычны падыход да вытлумачэння псіхічных з'яў і ўніверсальнага імкнення асобы да ўвасаблення сваіх магчымасцей і волі да ўлады збліжае яго канцэптуальныя пазіцыі з [[З. Фрэйд]]ам, [[Э. Фром]]ам, К. Хорні, А. Адлерам, [[К. Г. Юнг]]ам і інш. Шэраг ідэй Ніцшэ (два пачаткі культуры, культ жыцця і трагічнасці, адмаўленне маралі, разбурэнне рэлігіі і пафас міфатворчасці) знайшоў адлюстраванне ў творчасці [[Т. Ман]]а, [[Б. Шоў]], [[Дж. Лондан]]а, В. Брусава, М. Гумілёва, М. Ікбана і інш.


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 23:43, 19 сакавіка 2016

Фрыдрых Вільгельм Ніцшэ
ням.: Friedrich Nietzsche
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1844(1844-10-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 жніўня 1900(1900-08-25)[1][2][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Carl Ludwig Nietzsche[d]
Род дзейнасці філосаф, паэт, пісьменнік, кампазітар, педагог, філолаг-класік, музычны крытык, класіцыст
Навуковая сфера філасофія, эстэтыка, Нігілізм, этыка, псіхалогія, анталогія, паэзія, Філасофія гісторыі, рэлігія, культура, палітыка і філалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][5]
Альма-матар
Мова(ы) твораў нямецкая
Школа/традыцыя некласічная нямецкая філасофія
Кірунак філасофія жыцця
Асноўныя інтарэсы філасофія, рэлігія, культура, палітыка, філалогія
Значныя ідэі звышчалавек, «Бог памёр», цыклічнасць, перспектівісцкі суб'ектывізм, рэсентымент
Аказалі ўплыў Сакрат, Платон, Арыстоцель, Эпікур, Парменід, Грэчаская філасофія, Паскаль, Вальтэр, Кант, Гегель, Гётэ, Шапэнгаўэр, Вагнер, Гельдэрлін , Дастаеўскі
Зведалі ўплыў Шпенглер, Артэга-і-Гасет, Д’Анунцыё, Эвала, Хайдэгер, Камю, Батай, Юнгер, Бен, Адольф Гітлер
Вядомыя вучні Рудольф Штэйнер
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрыдрых Вільгельм Ніцшэ (ням.: Friedrich Wilhelm Nietzsche; 15 кастрычніка 184425 жніўня 1900) — нямецкі філосаф, філолаг і паэт, адзін з заснавальнікаў філасофіі жыцця.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Бонскім і Лейпцыгскім універсітэтах. Прафесар Базельскага ўніверсітэта (1869-79).

Светапогляд

Першыя яго творы прысвечаны праблемам класічнай філалогіі, першая значная праца па філасофіі «Нараджэнне трагедыі з духу музыкі» (1872) — пераважна аналізу антычнай культуры. У працяг пошукаў Ф. Шылера і прадстаўнікоў нямецкага рамантызму, развіў ідэі аб існаванні двух тыпаў культуры: дыянісійскай — жыццесцвярджальнай, аргаістычнай і ў той жа час трагічнай, якая адпавядае хаатычнай накіраванасці самога жыцця (канцэпцыя «гераічнага песімізму»), і апалонаўскай — сузіральнай, аднабакова разумовай і аптымістычна радаснай. Ідэал мастацтва бачыў у гармоніі гэтых двух тыпаў (напр., у грэчаскай трагедыі, у Сафокла); папярэднікамі мастацтва будучыні лічыў Р. Вагнера, Ф. Шылера, І. Гётэ.

Вокладка першага выдання кнігі «Так казаў Заратустра»

У якасці культурна-этычнага ідэалу новага тыпу чалавека вылучаў эстэтызаваны ім вобраз звышчалавека як магчымага і дасягальнага ў перспектыве рэальнай будучыні ідэалу ўсяго чалавецтва. Характэрнымі рысамі ідэальнага чалавека лічыў уменне ахвяраваць сабой, велікадушнасць і прагу дзейнай любові, сумленнасць, бясстрашнасць, цвёрдасць, гераізм і г.д. («Так казаў Заратустра», т. 1-3, 1883-84). У творах «Ecce Homo», «Антыхрысціянін» (абодва 1888) і інш. на першы план ён ставіў культ моцнай асобы, якая з крайняй жорсткасцю пераадольвае ўсе маральныя нормы грамадства. Паняццем звышчалавека Ніцшэ актыўна карысталіся нацысты, ствараючы ідэалогію пануючай расы, і прыпісвалі арыйскай расе рысы звышчалавека, які ў адносінах да «чужых» свабодны ад маральных абмежаванняў і кіруецца ў сваіх дзеяннях інстынктамі. Сам Ніцшэ быў праціўнікам любых форм панавання масавай свядомасці і расізму. На яго думку, жыццё ёсць праяўленне, аб'ектывізацыя волі, але не абстрактнай сусветнай волі (як у А. Шапенгаўэра), а канкрэтнай волі да ўлады; яе ён разглядаў як аснову «права моцнага», якім павінен кіравацца сапраўдны чалавек ва ўсіх сферах жыццядзейнасці.

Фрыдрых Ніцшэ сцвярджаў, што на працягу ўсёй гісторыі рабы спрабавалі навязаць сваю мараль пануючым арыстакратам, і пачатак гэтаму працэсу паклалі яўрэі ў Старым запавеце, а вышэйшае развіццё ён атрымаў у хрысціянстве, найперш у Нагорнай пропаведзі Ісуса Хрыста. Адсюль вынікае неабходнасць пераадолення вынікаў «паўстання рабоў» у маралі, вяртання чалавека да сапраўднага існавання, да самога сябе.

Ф. Ніцшэ прадказваў распад еўрапейскай духоўнасці і дэвальвацыю яе каштоўнасцей, узнікненне «масавага грамадства» і таталітарызму, панаванне «будучага хама» з яго нівеліроўкай чалавека пад сцягам усеагульнай роўнасці людзей. Барацьба Ніцшэ за вызваленне людзей ад улады духоўных і сацыяльных аўтарытэтаў, якая ўвайшла ў гісторыю культуры пад лозунгам «пераацэнкі былых да гэтага часу каштоўнасцей», зрабіла яго адным з найбольш яркіх прадстаўнікоў еўрапейскага нігілізму («Па той бок дабра і зла: прэлюдыя да філасофіі будучыні», 1886, «Да генеалогіі маралі», 1887).

Ён быў агрэсіўным крытыкам традыцыйнай маралі, утылітарызму, тагачаснай філасофіі матэрыялізму, нямецкага ідэалізму, нямецкага рамантызму і сучаснасці таго часу ў цэлым. Ніцшэ стварыў вялікую колькасць афарызмаў і эксперыментальных формаў пісьма. Хоць яго творчасць была пасля скажоная і асацыяваная то з філасофскім рамантызмам, то з нігілізмам, то з антысемітызмам і нацызмам — сам Ніцшэ горача адмаўляў сваю прыналежнасць да гэтых формаў, якія ўжо існавалі ў яго час, аж да прамога супрацьстаяння ім. Яго часта лічылі натхніцелем філасофскага і літаратурнага экзістэнцыялізму, а пазней і постмадэрнізму. У шматлікіх адносінах яго погляды цяжка зразумець у любых сістэматычных формах. Казаць аб цэласным вучэнні Ніцшэ, мабыць, нельга, а яго творчасць была і застаецца прадметам гарачых спрэчак.

Спадчына

Спадчына Фрыдрыха Ніцшэ паўплывала на развіццё філасофіі, эстэтыкі і літаратуры канца ХІХ — ХХ ст., стала своеасаблівым «ніцшэанскім» пластом еўрапейскай культуры. Ён з'яўляецца адным з самых чытаных мысляроў. Многія яго ідэі ў разнастайнай інтэрпрэтацыі атрымалі развіццё ў філасофіі жыцця і філасофіі культуры, пазітывізме, прагматызме, фенаменалогіі, экзістэнцыялізме.

У вострых дыскусіях аб прыродзе маральнай філасофіі Ніцшэ, яго разуменні сутнасці быцця і звышчалавека, свабоды творчасці, каштоўнасці валявой дзейнасці ўдзельнічалі Г. Зімель, Г. Файгінгер, О. Шпенглер, А. Камю, М. Хайдэгер, У. Салаўёў, Х. Артэга-і-Гасет, М. Бярдзяеў і інш. Ніцшэ прадугадаў ідэі і ўстаноўкі псіхааналізу ў разуменні чалавека як адзінства некалькіх узроўняў і асаблівасцей яго дзеянняў, абумоўленых неўсвядомленымі матывамі. Генетычны падыход да вытлумачэння псіхічных з'яў і ўніверсальнага імкнення асобы да ўвасаблення сваіх магчымасцей і волі да ўлады збліжае яго канцэптуальныя пазіцыі з З. Фрэйдам, Э. Фромам, К. Хорні, А. Адлерам, К. Г. Юнгам і інш. Шэраг ідэй Ніцшэ (два пачаткі культуры, культ жыцця і трагічнасці, адмаўленне маралі, разбурэнне рэлігіі і пафас міфатворчасці) знайшоў адлюстраванне ў творчасці Т. Мана, Б. Шоў, Дж. Лондана, В. Брусава, М. Гумілёва, М. Ікбана і інш.

Літаратура

  • Эрш Ж. Філасофскае здумленне: Гісторыя заходняе філасофіі: Пер. з фр. Мн., 1996.
  • Альоша А., Шварц Рональд П., Швеппе Вступ до філософії

Гл. таксама

У Сеціве

Шаблон:Творы Фрыдрыха Ніцшэ



  1. а б Friedrich Nietzsche // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Itaú Cultural Nietzsche // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Ницше Фридрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. https://www.e-periodica.ch/digbib/view?pid=bzg-002:1941:40::163#168 Праверана 8 снежня 2020.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  6. Burschenschafter-Stammrolle: Verzeichnis der Mitglieder der Deutschen Burschenschaft nach dem Stande vom Sommer-Semester 1934B: Willy Nolte, 1934.