Дыега Арманда Марадона: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
{{медаль|Бронза|[[Кубак Амерыкі па футболе 1989|Бразілія 1989]]}} |
{{медаль|Бронза|[[Кубак Амерыкі па футболе 1989|Бразілія 1989]]}} |
||
}} |
}} |
||
'''Дыега Арманда Марадона''' ({{lang-es|Diego Armando Maradona}}; |
'''Дыега Арманда Марадона''' ({{lang-es|Diego Armando Maradona}}; {{ДН|30|10|1960}}, [[Ланус]], [[правінцыя Буэнас-Айрэс]], [[Аргенціна]] — [[25 лістапада]] [[2020]]) — аргенцінскі [[Футбол|футбаліст]], нападнік. Чэмпіён свету [[Чэмпіянат свету па футболе 1986|1986]] у складзе [[Зборная Аргенціны па футболе|нацыянальнай зборнай Аргенціны]]. Прызнаны адным з найлепшых футбалістаў за ўсю гісторыю. |
||
== Бмяграфія == |
== Бмяграфія == |
Версія ад 20:26, 25 лістапада 2020
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Дыега Арманда Марадона | |||||||||||||||||||||
Мянушка | El Pibe de Oro[5] | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
30 кастрычніка 1960[1][2][…] |
|||||||||||||||||||||
Памёр |
25 лістапада 2020[3] (60 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Пахаванне | ||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Аргенціна | |||||||||||||||||||||
Рост | 165 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 70 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Хімнасія і Эсгрыма | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дыега Арманда Марадона (ісп.: Diego Armando Maradona; 30 кастрычніка 1960, Ланус, правінцыя Буэнас-Айрэс, Аргенціна — 25 лістапада 2020) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Чэмпіён свету 1986 у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны. Прызнаны адным з найлепшых футбалістаў за ўсю гісторыю.
Бмяграфія
Выступаў за футбольныя клубы «Бока Хуніярс» (Аргенціна), «Барселона» (Іспанія), «Напалі» (Італія), «Севілья» (Іспанія).
На працягу доўгіх гадоў (з 1977 па 1994) ён быў лідарам нацыянальнай зборнай Аргенціны. У многім дзякуючы яго індывідуальнаму майстэрству аргенцінцы сталі чэмпіёнамі свету ў Мексіцы-1986, а ў 1990 годзе заваявалі серабро ЧС у Італіі. У складзе зборнай роднай краіны Марадона правёў 91 матч, забіўшы 34 мячы. Прафесійную кар’еру ён пачаў у 1976 годзе ў клубе «Аргенцінас Хуніярс» з Буэнас-Айрэса, затым гуляў у «Бока Хуніярс» (1981—1982), пасля чаго перабраўся ў Еўропу. У Старым Свеце Дыега ў складзе «Барселоны» стаў уладальнікам Суперкубка і Кубка Іспаніі, з «Напалі» двойчы выйграў чэмпіянат Італіі, нацыянальны Кубак і Суперкубак, а таксама стаў уладальнікам Кубка УЕФА. Пасля італьянскага этапу Марадона правёў адзін сезон у іспанскай «Севільі», а ў 1993 годзе завяршыў гульнявую кар’еру на радзіме ў «Бока Хуніярс»[7].
У якасці трэнера Дыега Марадона працуе з 1994 года. Спачатку ён узначальваў аргенцінскія клубы «Тэкстыл Мандэю» і «Расінг», а з 2008 па 2010 быў настаўнікам нацыянальнай зборнай Аргенціны. На Чэмпіянаце свету 2010 года ў ПАР падапечныя Дыега Марадоны дайшлі да чвэрцьфіналу, у якім значна прайгралі камандзе Германіі (0:4). Завяршыўшы работу ў зборнай у хуткім часе пасля сусветнага першынства, Марадона доўгі час не трэніраваў, а ў 2011 годзе стаў настаўнікам клуба «Аль-Васл» з ААЭ. Прапрацаваўшы там крыху больш за год, Марадона пакінуў каманду і да мая 2017 года зноў не займаўся футбольнай дзейнасцю. Затым ён зноў прыехаў у ААЭ і стаў галоўным трэнерам клуба «Аль-Фуджайра», але зноў поспехаў не дабіўся і ў канцы красавіка 2018 года пакінуў сваю пасаду. За межамі футбольнага жыцця Дыега Марадона вядомы сваімі экстравагантнымі выказваннямі і ўчынкамі[7].
15 мая 2018 года Дыега Марадона падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», ён стаў старшынёй праўлення клуба. Кантракт падпісаны тэрмінам на тры гады[8]. Марадона мусіў пачаць выконваць свае абавязкі пасля заканчэння чэмпіянату свету ў Расіі[7]. 16 ліпеня 2018 года Дыега наведаў Брэст, дзе назіраў за матчам «Дынама» з салігорскім «Шахцёрам» (паражэнне 1:3), а на наступны дзень ад’ехаў у Аргенціну. У верасні 2018 года ўзначаліў клуб другога дывізіёна Мексікі «Дарадас»[9], застаўшыся «ганаровым прадстаўніком» беларускага клуба. У чэрвені 2019 года праз праблемы са здароўем пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Дарадас»[10].
У верасні 2019 года стаў галоўным трэнерам клуба «Хімнасія і Эсгрыма»[11]. У лістападзе 2019 года, пасля змены кіраўніцтва клуба, быў адпраўлены ў адстаўку[12], аднак неўзабаве адстаўка была адменена і Марадона вярнуўся да працы з камандай[13].
Памёр ва ўзросце 60 гадоў.
Зноскі
- ↑ Diego Maradona // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Diego Maradona // FBref.com
- ↑ Diego Maradona // https://autority.snk.sk/cgi-bin/koha/opac-authoritiesdetail.pl?marc=1&authid=200320
- ↑ https://www.clarin.com/zonales/conmocion-country-murio-maradona-recibimos-vecino-_0_JQopO_t9U.html
- ↑ https://encuentro.gob.ar/programas/10416
- ↑ Telefe Noticias DIEGO MARADONA: EL ADIÓS EN EL CEMENTERIO - Telefe Noticias — 2020. Праверана 27 лістапада 2020.
- ↑ а б в blr.belta.by
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Мексиканский «Дорадос» объявил о подписании Марадоны. СМИ сообщают, что аргентинец покинул брестское «Динамо» (руск.)
- ↑ Марадона покинул пост тренера «Дорадос». Ему предстоят операции на плече и колене (руск.)
- ↑ Марадона возглавил «Химнасию», которая занимает последнее место в чемпионате Аргентины (руск.)
- ↑ Марадона отправлен в отставку из «Химнасия и Эсгрима» (руск.)
- ↑ Отставка Марадоны из «Химнасии» отменена (руск.)
Спасылкі
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
Літаратура
- Дыега Марадона // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. — Мінск: БелЭн, 2000. С. 102
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток: «Set-Print», 2006.
- Нарадзіліся 30 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Буэнас-Айрэс
- Памерлі 25 лістапада
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў правінцыі Буэнас-Айрэс
- Пахаваныя ў Аргенціне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Аргенціны
- Ігракі зборнай Аргенціны па футболе
- Ігракі ФК Бока Хуніярс
- Ігракі ФК Ньюэлс Олд Бойз
- Ігракі ФК Севілья
- Ігракі ФК Напалі
- Ігракі ФК Барселона
- Ігракі ФК Аргенцінас Хуніярс
- Футбольныя трэнеры Аргенціны
- Трэнеры ФК Гімнасія і Эсгрыма Ла-Плата
- Трэнеры ФК Дарадас дэ Сіналоа
- Трэнеры ФК Аль-Фуджайра
- Трэнеры ФК Аль-Васл
- Трэнеры зборнай Аргенціны па футболе
- Трэнеры ФК Расінг Авельянеда
- Трэнеры ФК Тэкстыль Мандыю
- Чэмпіёны свету па футболе
- ФІФА 100
- Чэмпіянат свету па футболе 1986