Жырмуны (Воранаўскі раён): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 73: Радок 73:
У пач. [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] Жырмуны зноў перайшлі да [[Радзівілы|Радзівілаў]]. У [[1724]] [[спіс каралёў польскіх|кароль]] і [[спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Аўгуст Моцны]] надаў мястэчку [[Магдэбургскае права]]. У другой пал. [[XVIII стагоддзе|XVIII ст.]] тут існавалі школа і шпіталь. Станам на [[1777]] у Жырмунах быў 31 двор. У [[1788]] [[Караліна Радзівіл]] заснавала ў мястэчку касцёл Св. Крыжа.

[[Выява:Žyrmuny, Rynak. Жырмуны, Рынак (1900).jpg|thumb|Касцёл Адшукання Св. Крыжа]]
[[Выява:Žyrmuny, Rynak, Adšukańnia Śviatoha Kryža. Жырмуны, Рынак, Адшуканьня Сьвятога Крыжа (1900).jpg|thumb|Касцёл Адшукання Св. Крыжа]]

У выніку [[трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1795]]) Жырмуны апынуліся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета [[Віленская губерня|Віленскай губерні]]. спярша мястэчка знаходзілася ва ўладанні [[Тышкевічы|Тышкевічаў]], потым Шванебахаў. Станам на [[1860]] тут было 29 будынкаў, касцёл, малітоўны дом, шпіталь, школа, паштовая станцыя. На [[1863]] — 19 жылых дамоў. У пач. [[XX стагоддзе|XX ст.]] адкрылася народнае вучылішча.

Версія ад 20:59, 5 лютага 2021

Аграгарадок
Жырмуны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
158 м[1]
Насельніцтва
  • 581 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Аўтамабільны код
4
СААТА
4213813036
Жырмуны на карце Беларусі ±
Жырмуны (Воранаўскі раён) (Беларусь)
Жырмуны (Воранаўскі раён)
Жырмуны (Воранаўскі раён) (Гродзенская вобласць)
Жырмуны (Воранаўскі раён)

Жырму́ны[2] (трансліт.: Žyrmuny, руск.: Жирмуны) — аграгарадок у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, на безыменным прытоку ракі Дзітва. Адміністрацыйны цэнтр Жырмунскага сельсавета. Насельніцтва 670 чал. (1993). Знаходзіцца за 16 км на паўднёвы захад ад Воранава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны; на шашы Ліда — Вільня.

Гісторыя

У пісьмовых крыінцах Жырмуны ўпершыню згадваюцца ў XV ст. як маёнтак роду Бутрымаў. Каля 1437 баярын Войцех Кучук заснаваў тут касцёл. У кан. XV — пач. XVI стст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Мантоўтавічаў.

У 1513 Жырмуны перайшлі да Юрыя Радзівіла. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) паселішча ўвайшло ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства. на карце Тамаша Макоўскага (1613) Жырмуны значацца як мястэчка. У XVII ст. мястэчка перайшло ў валоданне Завішаў. У 1624 Ян Завіша збудаваў тут новы касцёл.

У пач. XVIII ст. Жырмуны зноў перайшлі да Радзівілаў. У 1724 кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку Магдэбургскае права. У другой пал. XVIII ст. тут існавалі школа і шпіталь. Станам на 1777 у Жырмунах быў 31 двор. У 1788 Караліна Радзівіл заснавала ў мястэчку касцёл Св. Крыжа.

Касцёл Адшукання Св. Крыжа

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жырмуны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Лідскага павета Віленскай губерні. спярша мястэчка знаходзілася ва ўладанні Тышкевічаў, потым Шванебахаў. Станам на 1860 тут было 29 будынкаў, касцёл, малітоўны дом, шпіталь, школа, паштовая станцыя. На 1863 — 19 жылых дамоў. У пач. XX ст. адкрылася народнае вучылішча.

У 1920 Жырмуны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

У 1939 Жырмуны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Радунскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 красавіка 1959 вёска ўвайшла ў склад Воранаўскага раёна.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Жырмунах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, пошта.

Славутасці

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Żyrmuny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. S. 895.
  4. Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку XX ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
  5. Валерый Шаблюк. Жырмуны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 384.
  6. Maria Kałamajska-Saeed. PERŁY Z ATLANTYDY - RELACJA INWENTARYZATORSKA Z BIAŁORUSI (польск.). Праверана 18 красавіка 2020.
  7. Kościół parafialny p.w. Znalezienia Krzyża Św. w Żyrmunach

Літаратура

Спасылкі