Аляксандр Антонавіч Кулік
Аляксандр Антонавіч Кулік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Віталь Дрожжа | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
13 чэрвеня 1967 (57 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
Аляксандр Антонавіч Кулік (нар. 13 чэрвеня 1967, Прыварацце, Глускі раён, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (з 2022 года).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1991 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка»), у 2001 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»).
Працоўную дзейнасць пачаў у 1990 годзе з пасады майстра лесу Пятровіцкага лясніцтва Кобрынскага доследнага лясгаса. У 2001 годзе быў прызначаны дырэктарам Кобрынскага доследнага лясгаса. Установу ўзначальваў да 2014 года да прызначэння на пасаду першага намесніка міністра лясной гаспадаркі (2014—2018). У лістападзе 2018 года пасля працы на дзяржслужбе зноў вярнуўся кіраўніком у Кобрынскі доследны лясгас.
1 жніўня 2022 года прызначаны Міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Руководство Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь Архівавана 11 чэрвеня 2018.