Перайсці да зместу

Аляксей Аляксеевіч Ляхновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Аляксеевіч Ляхновіч
Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь[d]
з 28 ліпеня 2023
Папярэднік Аляксей Мікалаевіч Аўраменка

Нараджэнне 1977
Адукацыя

Аляксей Аляксеевіч Ляхновіч (1977, в. Ганчары, Валожынскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (з 2023).

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў в. Ганчары Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

У 1999 годзе скончыў эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканамічная тэорыя», у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Пасля заканчэння ВНУ працаваў эканамістам планава-эканамічнага аддзела Аўтобуснага парка № 7 г. Мінска. З 2002 па 2008 гады — галоўны спецыяліст, начальнік аддзела пасажырскіх перавозак упраўлення аўтамабільнага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

З 2008 года працаваў на розных пасадах ва ўпраўленні транспарту і сувязі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2013 годзе ўзначаліў упраўленне транспарту і сувязі Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 2014 года працаваў начальнікам упраўлення транспарту Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

3 сакавіка 2016 года прызначаны намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. 28 сакавіка 2019 года прызначаны першым намеснікам міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

28 ліпеня 2023 года прызначаны Міністрам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі