Перайсці да зместу

Ансельм Кентэрберыйскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ансельм Кентэрберыйскі
лац.: Anselmus Cantuariensis
фр.: Anselme de Cantorbéry
Дата нараджэння каля 1033[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1109[2] ці 28 красавіка 1109[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці філосаф, багаслоў, ксёндз, архіепіскап, пісьменнік
Навуковая сфера філасофія
Школа/традыцыя заснавальнік схаластыкі
Кірунак заходнія філосафы
Перыяд сярэдневяковая філасофія
Асноўныя інтарэсы метафізіка (укл. тэалогію)
Значныя ідэі Анаталагічны доказ быцця Бога
Аказалі ўплыў Ланфранк, Арыстоцель
Зведалі ўплыў Тамаш Аквінскі, Гегель
Вядомыя вучні Anselm of Laon[d], Gilbert Crispin[d] і Ralph, Abbot of Battle[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ансе́льм Кентэрберы́йскі (лац.: Anselmus Cantuariensis; у Італіі вядомы як Ансельм з Аосты, італ.: Anselmo d'Aosta, фр.: Anselme d'Aoste, Anselme du Bec, Anselme de Cantorbéry; 1033, Аоста, Італія — 21 красавіка 1109, Кентэрберы, Англія) — каталіцкі багаслоў, сярэдневяковы філосаф, архібіскуп Кентэрберыйскі1093). Прадстаўнік рэалізму і адзін з заснавальнікаў схаластыкі. Паказаў магчымасць доказу быцця Бога з дапамогай анталагічнага доказу, ім жа ўпершыню і сфармуляванага ў трактаце «Proslogion» (10771078).

Нарадзіўся ў горадзе Аоста, выкладаў у школах Нармандыі, большую частку жыцця правёў у Англіі. Бачыў у веры перадумову рацыянальных ведаў: «веру, каб разумець», быў праціўнікам наміналізму. Вывеў анталагічны доказ быцця Бога з самога паняцця Бога.

У барацьбе паміж свецкай уладай і папствам за інвестытуру абараняў ідэі Грыгорыя VII аб вяршэнстве пап над свецкімі ўладарамі, за што яго двойчы выганялі з Англіі ў 10871100 і 11031106 гадах.

Кананізаваны Каталіцкай царквой у 1494. Згадваецца Дантэ Аліг’еры ў раздзеле «Рай» у «Боскай камедыі».

Доказы быцця Бога

[правіць | правіць зыходнік]

Ансельм лічыў веру асновай рацыянальных ведаў.

Вывеў быццё Бога з самога паняцця Бога (анталагічны доказ быцця Бога).

  1. Усё імкнецца да Дабра — але Бог і ёсць Абсалютнае Дабро.
  2. Усё абмежавана і мае нейкую верхнюю мяжу. Гэта і ёсць Бог.
  3. Быццё цэлае па нейкай прычыне. Гэта і ёсць Бог.
  4. Бог як дасканаласць.

Бог пераўзыходзіць па велічыні ўсё магчымае. Значыць, ён існуе па-за намі і па-за гэтым светам (Бог ёсць, таму што Ён ёсць — гэта значыць, Бог пры нараджэнні чалавека ўкладвае ў яго розум ідэю пра Сябе).

Зноскі

  1. а б BeWeB Праверана 12 лютага 2021.
  2. Saint AnselmStanford University, Center for the Study of Language & Information, 1995. — ISSN 1095-5054
  3. а б Ансельм Кентерберийский // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Папярэднік
Ланфранк
архібіскуп Кентэрберыйскі
10931109
Пераемнік
Ральф д’Эскюр