Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў
Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 (31) студзеня 1903[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 верасня 1990[2][1] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1919—1920, 1923—1968 |
Званне | |
Камандаваў |
43-я армія, 1-я Чырванасцяжная армія |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў (18 (31) студзеня 1903, вёска Акініна-Баклашы, Іркуцкая губерня — 1 верасня 1990, Масква) — савецкі военачальнік, двойчы Герой Савецкага Саюза, камандуючы 43-й Арміяй, якая вызваліла Віцебск ад нямецкіх акупантаў і ўдзельнічала ў штурме Кёнігсберга, генерал арміі. Ганаровы грамадзянін Віцебска (1974).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Афанасій Паўланцьевіч Белабародаў нарадзіўся 18 (31) студзеня 1903 года ў вёсцы Акініна-Баклашы Іркуцкай губерні (цяпер сяло Баклашы Шэлехаўскага раёна Іркуцкай вобласці), у сялянскай сям’і. У 1919—1920 гадах ваяваў у партызанскім атрадзе на Далёкім Усходзе. Пачаў служыць у РККА ў 1923 годзе[3]. Скончыў пяхотную школу ў 1926 годзе, затым Ваенна-палітычныя курсы ў 1929 годзе і Ваенную акадэмію імя Фрунзэ ў 1936 годзе[3]. Удзельнічаў у баях на КУЧ у 1929 годзе. Член ВКП (б) з 1926 года.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1941 камандаваў 78-й (з 26 лістапада 1941 года — 9-й гвардзейскай) стралковай дывізіяй, якая вызначылася ў бітве за Маскву. З кастрычніка 1942 года быў камандзірам стралковага корпуса, а з мая 1944 года камандаваў 43-й Арміяй, якая ўдзельнічала ў Беларускай аперацыі[3], у прыватнасці, у аперацыі «Баграціён» у чэрвені 1944 года, у выніку якой быў вызвалены Віцебск. На чале гэтай жа арміі ўдзельнічаў у вызваленні Літвы і ў Усходне-Прускай аперацыі. У перыяд вайны супраць імперыялістычнай Японіі ў жніўні 1945 года камандаваў 1-й Чырванасцяжнай арміяй.
Пасля вайны з 1946 па 1953 год камандуючы арміяй, затым працаваў начальнікам курсаў «Стрэл»[3], з 1955 года камандаваў войскамі Варонежскай ваеннай акругі[3], а ў 1957 годзе быў прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення кадраў Міністэрства абароны СССР. З 1963 года з’яўляўся камандуючым войскамі Маскоўскай ваеннай акругі. З 1968 года — інспектар-дарадца Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР[3]. Член ЦК КПСС з 1966 па 1971 года. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 3-га і 7-га скліканняў[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза № 4157 (1944/07/22)
- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза № 5542 (1945/04/19)
- 5 ордэнаў Леніна
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- 5 ордэнаў Чырвонага Сцяга
- ордэн Суворава I-й ступені
- ордэн Суворава II-й ступені
- ордэн Кутузава II-й ступені
- ордэн Айчыннай вайны I-й ступені
- ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- медалі
- Ганаровы грамадзянін г. Іркуцка[4] і г. Віцебска
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- У гонар генерала арміі А. П. Белабародава названыя вуліцы ў Маскве (Вуліца Генерала Белабародава), Нахабіна, Калінінградзе, Іркуцку, Віцебску і Мыцішчах.
- У Іркуцку усталяваны бюст каля галоўнага ваеннага мемарыяла Іркуцка наадварот Вечнага агню (скульптар Г. І. Матавілаў, архітэктар Л. М. Палякоў)[5].
- У Маскве ўстаноўлена мемарыяльная дошка на сцяне школы № 1918 па адрасе: вул. Генерала Белабародава, 22.
- На адным з будынкаў на праспекце Белабародава ў г. Віцебск ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
- На радзіме Героя Баклашынскай школе прысвоена імя Белабародава і на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка[6].
- У Іркуцкe на будынку, дзе навучаўся Афанасій Белабародаў, устаноўлена мемарыяльная дошка[7].
- Генерал А. П. Белабародаў з’яўляецца героем фільма «Дзень камандзіра дывізіі».
- Генерал А. П. Белабародаў з’яўляецца заснавальнікам музея ў школе № 59 (цяпер 1286).
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]- Сквозь огонь и тайгу. М., 1960.
- Приказ командира — закон для воина. М., 1969.
- Ратный подвиг. 2-е изд., испр. и доп. М., 1973.
- Прорыв на Харбин. М., 1982.
- Всегда в бою. М., 1984.
Зноскі
- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ Afanasy Pavlantyevich Beloborodov // TracesOfWar
- ↑ а б в г д е ё Белобородов Афанасий Павлантьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 50. — 737 с.
- ↑ Региональный портал городской администрации Иркутска Архівавана 19 мая 2012.
- ↑ Фотографии бюста в Иркутске.[1] (Праверана 16 лютага 2009)[2] (Праверана 16 лютага 2009)
- ↑ Официальный сайт администрации города Шелехов Архівавана 11 красавіка 2012. (руск.)
- ↑ Мемориальные доски и памятники Иркутска Архівавана 9 верасня 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Детская библиотека № 23 г. Иркутска.
- День командира дивизии. Архівавана 15 ліпеня 2015. А.Бек.
- Последний приказ генерала. І. Нікалаеў. «Звезда». 2001, № 10.
- Подборка статей Клуба ИСТОК г. Истра
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Іркуцкай губерні
- Памерлі 1 верасня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя ў Расіі
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Асобы
- Генералы арміі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Кавалеры ордэна Ваеннага сцяга
- Двойчы Героі Савецкага Саюза
- Ганаровыя грамадзяне Віцебска
- Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
- Мемуарысты СССР
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Члены ЦК КПСС
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання
- Нарадзіліся ў Іркуцкай вобласці