Вальдэмар I Біргерсан
Вальдэмар I Біргерсан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
шведск.: Valdemar Birgersson | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эрык Шапялявы | ||||||
Пераемнік | Магнус Ладулас | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1243[1] | ||||||
Смерць |
26 снежня 1302[2] |
||||||
Род | Фолькунгі | ||||||
Бацька | Біргер Ярль[1] | ||||||
Маці | Інгеборг Эрыксдоцір[3] | ||||||
Жонка | Сафія Дацкая[4] | ||||||
Дзеці | Інгеборга Шведская[3], Марына Шведская[d], Рыкса Шведская[3], Катарына[d], Маргарэта[d] і Эрык[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вальдэмар I Біргерсан (шведск.: Valdemar Birgersson; канец 30-х гг. XIII ст. — 1302) — кароль Швецыі ў 1250—1275 з дынастыі Фолькунгаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў канцы 30-х гг. XIII ст. Быў старэйшым сынам Біргера ярля і дачкі караля Эрыка Кнутсана Інгеборгі.
У 1250, быўшы бліжэйшым сваяком караля Эрыка Шапялявага і адначасова сынам магутнага ярла з роду Фолькунгаў, быў абраны шведскім каралём. Годам пазней у Лінчопінгу на яго была ўскладзена каралеўская карона. Падчас маленства Вальдэмара і да сваёй смерці ў 1266 дзяржавай кіраваў яго бацька.
Са смерцю Біргера Ярля Швецыя была падзелена паміж трыма з яго чатырох сыноў: Вальдэмарам, Магнусам і Эрыкам. Неўзабаве Вальдэмар пасварыўся з братамі. Пасля вяртання ў 1274 караля з пілігрымкі ў Рым, якую ён, верагодна, распачаў, каб дабіцца ў папы рымскага прабачэння за сваю сувязь са сваячніцай Ютай, сварка з братамі перайшла ў адкрытае сутыкненне.
У ліпені 1275 браты, якіх падтрымліваў дацкі кароль Эрык Гліпінг, нанеслі паражэнне Вальдэмару ў бітве пры Хове. Пасля гэтага яму давялося бегчы ў Нарвегію. Неўзабаве ён вярнуўся, але быў вымушаны адмовіцца ад кароны на карысць свайго брата Магнуса.
Ужо ў гэтым жа годзе ён зноў пачаў барацьбу супраць братоў. Яго падтрымлівалі граф Гольштынскі, каралі Даніі і Нарвегіі. У 1276 годзе Вальдэмар адправіўся ў Данію, каралю якой Магнус адмовіўся заплаціць за дапамогу, аказаную яму ў бітве пры Хове, і пачаў адкрытую вайну. У першыя месяцы 1277 годзе яго армія спусташала Вестэр’ётланд і Смоланд. У абмен на Готланд ён спрабаваў прыцягнуць на свой бок маркграфа Брандэнбургскага.
У апошнія месяцы 1277 года ён заключыў з Магнусам мір у Лахольме, па якім атрымаў у валоданне Ёталанд, аднак быў вымушаны адмовіцца ад каралеўскага тытула. Ужо ў 1279 годзе Магнус адабраў у яго валоданні, магчыма, за тое, што ён быў саўдзельнікам у паўстанні стурманаў, якія знаходзіліся ў апазіцыі да караля.
У наступныя гады паводзіны Вальдэмара выклікалі ўсеагульнае абурэнне, і ў 1285 найслынныя людзі дзяржавы запатрабавалі ў караля пасадзіць яго пад варту. Пры гэтым не апошнюю ролю гралі палітычныя прычыны.
У 1288 Вальдэмар быў узяты ў палон у Нючопінгу і пасаджаны пад хатні арышт, затым яго перавялі ў Стакгольм, дзе ён і памёр у 1302 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #13606986X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 23 ліпеня 2023.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Yrwing H. Maktkampen mellan Valdemar och Magnus Birgersson 1275—1281. — Lund, 1952.