Перайсці да зместу

Вермут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бутэлька вермута

Вермут (ням. Wermut, літаральна — палын) — мацаванае віно, прыгатаванае з дабаўленнем спірту, цукру і араматызаванае настоямі вострапрыпраўных і лекавых раслін. Настоі (экстракты) раслін (палын, бузіна чорная, кардамон, карыца, мята) гатуюць на 75%-м спірце і дадаюць (2-4 % па аб’ёме) у віно-аснову (пераважна сухое). Выпускаюць вермут белы, ружовы і чырвоны, моцны (18 % спірту і 8 % цукру) і дэсертны (16 % спірту і цукру). Першае прамысловае прадпрыемства па выпуску вермута было заснавана Антоніа Бенедэці Карпана ў Турыне у 1786 годзе.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0