Войскі сельсавет
Войскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Камянецкі раён |
Уключае | 21 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Войская |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 14 красавіка 1964 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 527 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Во́йскі сельсавет (руск.: Войский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Войская.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Агародніцкага сельсавета[1].
14 красавіка 1964 года ўтвораны зноў з часткі скасаванага Агародніцкага сельсавета ў складзе 9 населеных пунктаў (Войская, Гершоны, Задвараны, Кашчэнікі, Лісоўчыцы, Лускалы, Перкавічы, Русілы і Селяховічы)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 4 верасня 1972 года скасаваны вёскі Гершоны і Русілы (зліліся з вёскай Лісоўчыцы)[4]. 19 мая 1986 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Камянецкага сельсавета (11 населеных пунктаў: Бабічы, Багачы, Горы, Жылічы, Завадзькавічы, Зянькі, Ліпна, Мікалаева, Палінаўка, Робенка і Сюлкі)[5]. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Ратайчыцкага сельсавета перададзены вёскі Бучамль I, Бучамль II, Бучамль III, Зарачаны, Свішчова, і Шастакова[6]. 16 верасня 2008 года ў склад Белавежскага сельсавета перададзены вёскі Зарачаны, Кашчэнікі і Шастакова[7].
Населеныя пункты
[правіць | правіць зыходнік]Населеныя пункты ў межах сельсавета:
- Бабічы
- Багачы
- Бучамля 1
- Бучамля 2
- Бучамля 3
- Войская
- Горы
- Жылічы
- Завадзькавічы
- Задвараны
- Зянькі
- Ліпна
- Лісоўчыцы
- Лускалы
- Мікалаева
- Палінаўка
- Перкавічы
- Робенка
- Свішчова
- Селяховічы
- Сюлкі
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2034 чалавекі[8], з іх 81,1 % — беларусы, 10,5 % — украінцы, 6,5 % — рускія, 0,5 % — немцы, 0,5 % — армяне[9]; паводле перапісу 2019 года — 1527 чалавек[10].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 24. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 16 сентября 2008 г. № 149 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2021. Праверана 12 верасня 2018.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.