Вялікая арка Дэфанс
Славутасць | |
Вялікая арка Дэфанс | |
---|---|
фр.: Arche de la Défense | |
48°53′34″ пн. ш. 2°14′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Юхан Ота фон Шпрэкельсен[d] і Эрык Рэйцэль[d] |
Дата заснавання | 1989 |
Вышыня | 110,9 м[3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вялікая арка братэрства (фр.: La Grande Arche de la Fraternité), вядомая пад назвай Вялікая арка Дэфанс (фр.: La Grande Arche de la Défense) або проста Вялікая Арка (фр.: Grande Arche) — манументальны будынак у квартале Дэфанс, на захадзе парыжскага прыгарада на тэрыторыі камуны Пюто (дэп. Аб-дэ-Сен).
Пабудаваная ў 1985-89 па ініцыятыве французскага прэзідэнта Франсуа Мітэрана. Аўтары праекта — дацкі архітэктар Ота фон Шпрэкельзен і дацкі інжынер Эрык Рэйцаль. Праект увасабляе сучасную версію Трыумфальнай аркі, помнік не ваенным перамогам, а ідэям гуманізму. Вялікая арка ўрачыста адкрытая ў ліпені 1989 падчас ваеннага парада ў гонар 200-годдзя Вялікай французскай рэвалюцыі.
Арка завяршае лінію архітэктурных помнікаў, што ўтвараюць Гістарычную вось Парыжа. Дадаткова, яна размешчана такім чынам, што фарміруе другую вось з двума самымі высокімі будынкамі горада — Эйфелевай вежай і Вежай Манпарнас.
Геаметрычна, арка — амаль дасканалы куб (шырыня 108 м, вышыня 110 м, глыбіня 112 м). Арка сканструіравана так, каб ствараць уяўленне праекцыі чатырохвымернага гіперкуба ў трохвымерным свеце. Структура выраблена з бетону, абшаляванага шклом і белым мармурам. Будаўніцтва ажыццяўляла французская прамысловая група «Буіг» (Bouygues).
У двух бакавых апорах аркі размяшчаюцца французскія дзяржаўныя арганізацыі, у перакрыцці — выставачны цэнтр. Метро: la Défense zone 2; чыгуначная станцыя - RER, zone 3 Гадзіны працы: штодня з 10:00 да 20:00 RER лінія A: La Défense, выхад (sortie) «La Grande Arche»
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
- ↑ Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 5 сакавіка 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вялікая арка Дэфанс
- Афіцыйны сайт Вялікая арка Дэфанс (фр.)
- Выгляд Аркі з космасу (Google Maps) (англ.)
- Панарама Архівавана 21 лютага 2010. (фр.)
- Вялікая арка Дэфанс Архівавана 2 студзеня 2009. (фр.)