Джон Уотсан Фостэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Уотсан Фостэр
пасол ЗША ў Мексіцы[d]
16 чэрвеня 1873 — 2 сакавіка 1880
Папярэднік Thomas H. Nelson[d]
Пераемнік Philip Hickey Morgan[d]
пасол ЗША ў Расійскай Імперыі[d]
11 чэрвеня 1880 — 1 жніўня 1881
Папярэднік Edwin W. Stoughton[d]
Пераемнік William H. Hunt[d]
United States Ambassador to Spain[d]
16 чэрвеня 1883 — 28 жніўня 1885
Папярэднік Ганібал Гэмлін
32-і дзяржаўны сакратар ЗША
29 чэрвеня 1892 — 23 лютага 1893
Папярэднік William F. Wharton[d]
Пераемнік William F. Wharton[d]

Нараджэнне 2 сакавіка 1836(1836-03-02)
Смерць 15 лістапада 1917(1917-11-15)[1] (81 год)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: John Watson Foster
Бацька Matthew Watson Foster[d][2]
Маці Eleanor Johnson[d][2]
Жонка Mary Parke McFerson[d]
Дзеці Edith Foster[d] і Eleanor Foster Lansing[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, журналіст, адвакат, палітык, пісьменнік
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Армія ЗША і Армія Саюза[d]
Званне палкоўнік[d]
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Уотсан Фостэр (англ.: John Watson Foster; 2 сакавіка 1836 — 15 лістапада 1917) — амерыканскі палітык-рэспубліканец, 32-і Дзяржаўны сакратар ЗША, дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся Фостэр у Пітэрсбургу, але неўзабаве пераехаў разам з бацькамі ў Эвансвіл, штат Індыяна. У 1855 годзе скончыў Індыянскі ўніверсітэт у Блумінгтане. Затым атрымаў адукацыю ў Юрыдычнай школе Гарвардскага ўніверсітэта. Да 1861 года займаўся адвакацкай практыкай у Эвансвіле. Падчас Грамадзянскай вайны ваяваў на баку ЗША ў званні маёра, але пасля ўзяцця форта Донелсан атрымаў палкоўніка. У яго падначаленні знаходзіўся 136-ы пяхотны полк Індыяны. Пасля вайны уладкаваўся рэдактарам у Evansville Daily. Пад яго кіраўніцтвам гэтае выданне стала асноўным рэспубліканскім выданнем у рэгіёне. З 1873 па 1885 год знаходзіўся на дыпламатычнай службе ў Мексіцы, Расіі і Іспаніі.

У 1885—1892 вёў адвакацкую практыку ў Эвансвіле. 29 чэрвеня 1892 года прэзідэнт Бенджамін Гарысан прызначыў Фостэра Дзяржаўным сакратаром ЗША. На гэтай пасадзе займаўся праблемай Рэспублікі Гаваі. Сышоў у адстаўку 23 лютага 1893 года. Пасля сыходу з федэральнага ўрада Фостэр аднавіў дыпламатычную дзейнасць. У 1895 годзе ён прадстаўляў інтарэсы Кітая на мірных перамовах, якія скончылі Японска-кітайскую вайну. У 1907 годзе таксама прадстаўляў Кітай на Гаагскай канферэнцыі.

Фостэр быў сузаснавальнікам Амерыканскага таварыства міжнароднага права (1906) і Фонду Энрдю Карнегі за мір ва ўсім свеце (1910). Вялікую частку жыцця быў пацыфістам, ў 1917 годзе ўсё ж выступаў за ўступленне ЗША ў Першую сусветную вайну.

15 лістапада 1917 года Джон Уотсан Фостэр памёр.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]