Перайсці да зместу

Дыфілабатрыёз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыфілабатрыёз
МКБ-10-КМ B70.0
МКБ-9-КМ 123.4[1][2]
DiseasesDB 29539
MedlinePlus 001375
MeSH D004169

Дыфілабатрыёз (лац.: diphyllobothriosis) — паразітарнае захворванне жывёл, радзей чалавека, якое выклікаецца стужачнікам шырокім (Diphyllobothrium latum) і блізкімі да яго відамі роду Diphyllobothrium.

Жыццёвы цыкл стужачніка шырокага (Diphyllobothrium latum)

Захворванне выклікаюць стужачныя чэрві роду Diphyllobothrium.

Эпідэміялогія

[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ўсюды. Ачагі дыфілабатрыёзу адзначаны па берагах азёр і рэк, паколькі ў цыкле развіцця ўзбуджальнікаў ролю прамежкавых гаспадароў выконваюць рачкі, рыбы, амфібіі і рэптыліі. Захворванне зарэгістравана ў асноўным у Фінляндыі, Францыі, Сібіры і вакол Вялікіх азёр Паўночнай Амерыкі. У цяперашні час пра яго спарадычна паведамляюць у Польшчы. У Японіі адбываецца заражэнне роднасным відам Diphyllobothrium nihonkaiense.

Жывёлы і чалавек заражаюцца пры ўжыванні недастаткова праваранай і прасоленай рыбы[3]. У жывёл на дыфілабатрыёз хварэюць сабакі, лісы, пясцы, свінні і іншыя[3].

Сімптомы і цячэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Сімптомы захворвання ўключаюць кішачную непраходнасць, дыярэю, болі ў жываце і мегалабластную анемію, выкліканыя дэфіцытам вітаміна B12 .

Пры значнай інвазіі жывёлы знясільваюцца, у іх настае анемія, парушаецца дзейнасць страўнікава-кішачнага тракту, нервовай сістэмы[3].

У людзей хвароба выяўляецца энтэрытам, анеміяй, алергіяй, бяссонніцай, галаўным болем[3].

Яйцо стужачніка шырокага (Diphyllobothrium latum)

Дыягназ ставіцца на падставе наяўнасці яец стужачнага чарвяка ў кале. Яйцы, як правіла, шматлікія, і ніякіх метадаў згушчэння не патрабуецца. Яны маюць памеры 58-76 на 40-51 мкм, авальнай або эліпсападобнай формы, на адным полюсе маюць вечка, часам вельмі непрыкметнае, а на супрацьлеглым полюсе невялікі грудок, часам ледзь прыкметны[4]. Дыягнастычнае значэнне маюць і выяўленыя ў фекаліях праглатыды паразіта.

Для лячэння праводзіцца дэгельмінтызацыя. Прэпаратам выбару з’яўляецца празіквантэл у разавай дозе 5-10 мг мг/кг масы цела пераральна, таксама магчымы ніклазамід (2 г пераральна за раз у два прыёмы з інтэрвалам у гадзіну)[5].

Для прафілактыкі забараняецца скормліваць сырую рыбу жывёле[3]. Таксама прымяняецца санітарна-ветэрынарная ахова вадаёмаў, санітарна-гельмінталагічная экспертыза рыбы і рыбных прадуктаў[3].

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. а б в г д е М. П. Карасёў. Дыфілабатрыёз // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 246. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Diphyllobothriasis(недаступная спасылка). CDC Division of Parasitic Diseases. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 20 чэрвеня 2024.
  5. J. E. Rosenblatt Antiparasitic agents // Mayo Clinic Proceedings. — 1999-11. — В. 11. — Т. 74. — С. 1161–1175. — ISSN 0025-6196. — DOI:10.4065/74.11.1161
  • Choroby zakaźne i pasożytnicze / Zdzisław Dziubek. — Wyd. 3 uaktual. — Warszawa: Wydaw. Lekarskie PZWL, 2003. — 540 с. — ISBN 978-83-200-2748-8.
  • Diphyllobothriasis(недаступная спасылка). CDC Division of Parasitic Diseases. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 20 чэрвеня 2024.