Карл III (кароль Вялікабрытаніі)
Карл III (англ.: Charles III), поўнае імя Чарлз Філіп Артур Джордж Маўнтбетэн-Віндзар (англ.: Charles Philip Arthur George Mountbatten-Windsor; нар. 14 лістапада 1948[1][2][…], Вэстмінстэр, графства Вялікі Лондан[3]) — кароль Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, а таксама манарх 14 іншых дзяржаў Садружнасці.
Заняў сталец 8 верасня 2022 года пасля смерці сваёй маці, каралевы Лізаветы II. Да гэтага часу быў вядомы як прынц Чарлз. Быў герцагам Корнуальскім і Ратсейскім у 1952—2022 гадах, да заняцця брытанскага стальца, і такім чынам самым старым і доўгачакалым спадкаемцам стальца за гісторыю Вялікабрытаніі, а таксама найдаўжэйшым трымальнікам тытула прынца Уэльскага — з 26 ліпеня 1958 года да 8 верасня 2022 года. Ва ўзросце 73 гады ён таксама найстарэйшы з усіх, хто калі-небудзь займаў брытанскі сталец.
Нарадзіўся ў Бакінгемскім палацы ў Лондане, быў першым дзіцём Лізаветы, прынцэсы Ёркскай, і Філіпа, герцага Эдынбургскага, а таксама першым унукам караля Георга VI і яго жонкі, каралевы-кансорта Лізаветы. Атрымаў адукацыю ў школах Чыма і Горданстаўна, абедзве раней наведваў і яго бацька. Пазней правёў год у гімназіі Джыланг у штаце Вікторыі, Аўстралія. Пасля атрымання ступені бакалаўра мастацтваў у Кембрыджскім універсітэце служыў у Каралеўскіх ваенна-паветраных сілах і Каралеўскім флоце ў 1971—1976 гадах. У 1981 годзе ажаніўся з Дыянай Спенсер, у шлюбе з ёю нарадзіліся два сыны — прынц Уільям і прынц Гары. У 1996 годзе пара развялася пасля таго, як грамадскасці сталі вядомы іх пазашлюбныя сувязі. У 2005 годзе ажаніўся са сваёй даўняй сяброўкай Камілай. Як прынц Уэльскі, пры жыцці каралевы Лізаветы II пачаў выконваць некаторыя афіцыйныя абавязкі ад яе імя.
Пасля смерці маці ўзышоў на каралеўскі сталец. 6 мая 2023 года ў Вэстмінстэрскім абацтве Лондана адбылася каранацыя Карла III.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзяцінства
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Бакінгемскім палацы 14 лістапада 1948 года ў 21 гадзіну 14 хвілін па Грынвічы. Быў ахрышчаны 15 снежня 1948 года вадой з ракі Іардан арцыбіскупам Кентэрберыйскім. Хроснымі бацькамі былі: кароль Вялікабрытаніі Георг VI (дзед па матчынай лініі); кароль Нарвегіі Хокан VII (яго стрыечны брат, завочна ў асобе графа Атлона); каралева Марыя (прабабуля па матчынай лініі); прынцэса Маргарэт (цётка па матчынай лініі); прынц Георг Грэчаскі (дзядзька па бацьку, завочна ў асобе герцага Эдынбургскага); прынцэса Вікторыя Гесэнская (прабабуля па бацьку); лэдзі Браборн (яго стрыечная сястра); і Дэвід Боўз-Лаян (дзядзька па матчынай лініі).
Як сын дачкі караля, ён звычайна не меў бы права на тытул прынца, але атрымаў бы ў спадчыну другарадны тытул свайго бацькі — графа Мерыянета. Аднак 22 кастрычніка 1948 года Георг VI выдаў акт, паводле якога ўсе дзеці прынцэсы Лізаветы і герцага Эдынбургскага атрымалі статус каралеўскіх прынцаў.
Яму было тры гады, калі яго маці, каралева Лізавета, узышла на трон. Затым ён стаў наследным прынцам. Будучы старэйшым сынам суверэна, ён аўтаматычна прыняў тытулы герцага Корнуальскага, герцага Ратсейскага, графа Кэрыка, барона Рэнфру, лорда Астравоў і прынца Шатландскага ў дадатак да тытула прынца Вялікабрытаніі. Чарлз прысутнічаў на каранацыі сваёй маці ў Вэстмінстэрскім абацтве 2 чэрвеня 1953 года, стоячы са сваімі бабуляй і цёткай.
Згодна з каралеўскім звычаем, гувернантка, Кэтрын Піблз, была прызначана выхоўваць яго ва ўзросце ад пяці да васьмі гадоў. У 1955 годзе Букінгемскі палац абвясціў, што прынц будзе наведваць школу замест таго, каб браць прыватныя ўрокі з рэпетытарам. Ён быў першым брытанскім наследным прынцам, які атрымаў такую адукацыю.
Маладосць
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў школе Хіл-Хаўс у Лондане. Затым вучыўся ў дзвюх школах, дзе вучыўся і яго бацька, у школе Чым у Беркшыры, Англія, затым у школе Горданстаўн на паўночным усходзе Шатландыі. Ён правёў два семестры ў 1966 годзе ў гімназіі Джыланга ў Аўстраліі, у гэты час ён таксама наведаў Папуа — Новую Гвінею падчас школьнай паездкі.
Зноў парушаючы традыцыю, пасля заканчэння школы прынц паступіў адразу ва ўніверсітэт замест таго, каб далучыцца да брытанскіх узброеных сіл. У кастрычніку 1967 года прынц быў прыняты ў Каледж Святой Троіцы Кембрыджскага ўніверсітэта, дзе вывучаў антрапалогію, археалогію і гісторыю. На другім курсе паступіў ва Уэльскі ўніверсітэцкі каледж ў Аберыстуіце, дзе на працягу семестра вывучаў мясцовую гісторыю і валійскую мову. 23 чэрвеня 1970 года скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт, стаўшы першым наследным прынцам, які атрымаў універсітэцкую ступень бакалаўра мастацтваў. Па традыцыі ва ўніверсітэце яму пазней была прысвоена ступень магістра мастацтваў.
Пасля заканчэння ВНУ паступіў на службу ў брытанскую армію. У сакавіку 1971 года ён пачаў навучанне ў ваенна-паветраных сілах, каб стаць лётчыкам. У верасні 1971 года ён пачаў сваю кар’еру ў каралеўскім флоце, дзе заставаўся да 1976 года. Ён таксама быў пілотам верталёта.
Быў названы прынцам Уэльскім і графам Чэстэрскім 26 ліпеня 1958 года, хоць яго афіцыйнае зацвярджэнне ў такой якасці адбылося 1 ліпеня 1969 года, калі ён быў каранаваны сваёй маці на цырымоніі ў замку Карнарфон. У той час ён гаварыў ужо на англійскай і валійскай мовах. Яму былі давераны сімвалы прынца Уэльскага: меч, скіпетр і пярсцёнак з аметыстам, які сімвалізаваў жаніцьбу прынца на гэтай краіне. У наступным годзе ён увайшоў у Палату лордаў, а пазней стаў першым членам каралеўскай сям’і пасля караля Георга I, які прысутнічаў на пасяджэнні кабінета міністраў Вялікабрытаніі па запрашэнні прэм’ер-міністра Джэймса Калагана, каб паглядзець, як ён працуе ва ўрадзе. Затым прынц пачаў браць на сябе ўсё больш і больш грамадскіх абавязкаў.
Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі
[правіць | правіць зыходнік]У маладосці меў раманы з многімі жанчынамі. Сярод яго сябровак былі: Джарджыяна Расел (дачка амбасадара Вялікабрытаніі ў Іспаніі), лэдзі Джэйн Уэлслі, Давіна Шэфілд, лэдзі Сара Спенсер (старэйшая сястра Дыяны Спенсер, якая пазней стала яго першай жонкай), прынцэса Мары-Астрыд Люксембургская і Каміла Шанд, якая пазней стала яго другой жонкай.
У пачатку 1974 года лорд Маўнтбетэн абмяркоўваў з ім магчымы шлюб з Амандай Натчбул, пляменніцай Маўнтбетэна і стрыечнай сястрой прынца. Чатыры гады пазней Маўнтбетэн запрасіў Аманду, каб яна суправаджала яго і прынца ў паездцы ў Індыю ў 1980 годзе. Але ў жніўні 1979]года Маўнтбетэн быў забіты ІРА. Чарлз адправіўся ў Індыю адзін, а пасля вяртання папрасіў Аманду стаць яго жонкай. Але яна страціла дзядулю, бабулю і малодшага брата падчас выбуху, і больш не хацела далучацца да каралеўскай сям’і.
Хаця прынц сустрэў Дыяну Спенсер у 1977 годзе, калі сябраваў з яе старэйшай сястрой Сарай, іх раман пачаўся толькі ў 1980 годзе. Неўзабаве пасля гэтага, паводле біёграфа Джонатана Дымблбі, Чарлз, хоць і не адчуваючы вялікай страсці да Дыяны, пачаў сур’ёзна падумваць ажаніцца з ёй. Дыяна суправаджала яго падчас наведвання замкаў Балмарал і Сандрынгем.
Па словах Нортана Кэтчбула (стрыечнага брата Чарлза і старэйшага брата Аманды), Дыяна была ўражана статусам прынца, але Чарлз не выглядаў закаханым у яе. Між тым пара заўсёды была на першых палосах газет. Калі прынц Філіп сказаў Чарлзу, што гэта можа пашкодзіць рэпутацыі Дыяны, калі ён не прыме рашэнне аб шлюбе ў бліжэйшы час, ён вытлумачыў параду бацькі як заахвочванне ажаніцца як мага хутчэй.
Прынц зрабіў прапанову Дыяне ў лютым 1981 года, і вяселле адбылося ў лонданскім саборы Святога Паўла 29 ліпеня. У прынца і прынцэсы нарадзілася двое дзяцей: Уільям (нар. 21 чэрвеня 1982 года) і Генры (больш вядомы як Гары; нар. 15 верасня 1984 года). Чарлз быў першым каралеўскім бацькам, які прысутнічаў пры нараджэнні сваіх дзяцей. У бульварнай прэсе з часам з’явілася мноства чутак, што бацькам Гары з’яўляецца не Чарлз, а Джэймс Х’юіт, з якім у Дыяны тады быў пазашлюбны раман. Чуткі грунтаваліся на фізічным падабенстве Х’юіта і Гары.
Пасля пяці гадоў шлюбу несумяшчальнасць пары і розніца ва ўзросце (13 гадоў), а таксама падазрэнні Дыяны адносна адносін паміж Чарлзам і яго былой каханай Камілай Паркер Боўлз паўплывалі на іх шлюб. Дыяна апублікавала адносіны Чарлза з Камілай у кнізе «Дыяна, яе праўдзівая гісторыя», напісанай Эндру Мортанам, а таксама стала вядома пра яе ўласныя пазашлюбныя сувязі.
У снежні 1992 года прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Джон Мэйджар абвясціў у парламенце аб іх расставанні. У тым жа годзе брытанская прэса апублікавала запісы тэлефоннай размовы 1989 года паміж прынцам Уэльскім і Камілай. Чарлз і Дыяна развяліся 28 жніўня 1996 года. Калі Дыяна загінула ў аўтамабільнай аварыі ў Парыжы 31 жніўня 1997 года, прынц адправіўся ў Францыю з сёстрамі Дыяны, каб даставіць яе цела ў Вялікабрытанію.
Аб заручынах Чарлза і Камілы было абвешчана 10 лютага 2005 года. Прынц падарыў ёй заручальны пярсцёнак сваёй бабулі.
Ён першы член каралеўскай сям’і, які ажаніўся цывільным шлюбам, а не царкоўным. Шлюб адбыўся на цывільнай цырымоніі ў Віндзорскім замку, пасля чаго адбылося рэлігійнае бласлаўленне ў капліцы Святога Георгія. Першапачатковая дата вяселля (8 красавіка) была перанесена на дзень, каб прынц і іншыя госці маглі прысутнічаць на пахаванні Папы Рымскага Яна Паўла II. Бацькі Чарлза не прысутнічалі на цырымоніі 9 красавіка, магчыма таму, што каралева з’яўляецца кіраўніком англіканскай царквы, якая афіцыйна не схвальвае такія шлюбы. Каралева і герцаг Эдынбургскі замест гэтага прысутнічалі на імшы і ладзілі прыём для маладых у Віндзорскім замку.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваў моладзевую дабрачынную арганізацыю ў 1976 годзе. Мецэнат, старшыня або сябра больш за 400 дабрачынных арганізацый. Выступае за захаванне гістарычных будынкаў і важнасць якаснай архітэктуры ў сучасным грамадстве. Нярэдка крытыкаваў мадэрнізм у архітэктуры агулам і асобныя яго ўзоры ў прыватнасці. Сябе нярэдка называў эколагам, падтрымліваў арганічнае земляробства і захады па прадухіленні змены клімату, што прынесла яму ўзнагароды і прызнанне экалагічных колаў. Таксама вядомы як крытык генетычна мадыфікаванай ежы.
З моманту заснавання The Prince’s Trust у 1976 годзе ён стварыў яшчэ шаснаццаць дабрачынных арганізацый. Ён з’яўляецца прэзідэнтам усіх іх. Разам яны ўтвараюць свабодны альянс пад назвай The Prince’s Charities, які апісвае сябе як «найбуйнейшая дабрачынная арганізацыя Вялікабрытаніі, якая займаецца шматлікімі мэтамі, збірае больш за 100 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у год, актыўна працуе ў шырокім дыяпазоне сфер, уключаючы адукацыю і моладзь, экалагічную ўстойлівасць, стварэнне лепшага навакольнага асяроддзя і адказны міжнародны бізнес і прадпрымальніцтва». Ён таксама з’яўляецца апекуном больш чым 400 іншых дабрачынных арганізацый і вядзе адпаведную працу ва ўсіх краінах Садружнасці. Напрыклад, ён выкарыстоўвае свае падарожжы як спосаб прыцягнуць увагу да праблем моладзі, інвалідаў, навакольнага асяроддзя, мастацтва, медыцыны, пажылых людзей, захавання спадчыны і адукацыі.
Зноскі
- ↑ а б Charles, prince of Wales // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Lundy D. R. Charles Philip Arthur George Windsor, Prince of Wales // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к HRH The Prince of Wales | Prince of Wales — 2020. Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ Page 1003 | Supplement 41948, 5 February 1960 | London Gazette | The Gazette Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ а б в г д Kindred Britain
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ El príncipe Carlos habría recibido una donación de un millón de libras de la familia de Osama bin Laden — 2022. Праверана 16 лютага 2024.
- ↑ List of Royal Society Fellows 1660-2007 — Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 69.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт прынца Чарлза (англ.)
- Часопіс GQ пра стыль прынца Чарлза Архівавана 5 лістапада 2009.
- [1]
- Нарадзіліся 14 лістапада
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Букінгемскім палацы
- Віндзорская дынастыя
- Глюксбургі
- Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
- Кавалеры ордэна Чартапалоху
- Кавалеры ордэна Лазні
- Кавалеры новазеландскага Ганаровага ордэна каралевы
- Узнагароджаныя Каранацыйным медалём Лізаветы II
- Узнагароджаныя медалём Залатога юбілею каралевы Лізаветы II
- Узнагароджаныя медалём Дыяментавага юбілею каралевы Лізаветы II
- Кавалеры ордэна Баякі
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Дубовай кароны
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Кавалеры ордэна Зоркі Ганы
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
- Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Паўднёвага Крыжа
- Кампаньёны ордэна Канады
- Кавалеры Вышэйшага ордэна Хрызантэмы
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
- Кавалеры Вялікага Крыжа венгерскага ордэна Заслуг
- Кавалеры венгерскага ордэна Заслуг
- Кавалеры ордэна Белай ружы Фінляндыі
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Аранскіх-Насау
- Кавалеры егіпецкага ордэна Рэспублікі
- Рыцары ордэна Аўстраліі
- Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
- Кавалеры ордэна Лагоху
- Кавалеры Саскачэванскага ордэна Пашаны
- Кавалеры ордэна Ацтэкскага арла
- Асобы
- Манархі Вялікабрытаніі
- Каралеўскія члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Прынцы Уэльскія