Кніга прарока Міхея
Кніга прарока Міхея (ספר מיכה) | |
---|---|
Скульптура «Перакуем мячы на аралы». Яўген Вучэціч, ААН, Нью-Ёрк. Адсылка да 3 верша 4 раздзела кнігі Міхея. | |
Раздзел: | Кнігі Прарокаў |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Жанр: | прароцкая кніга |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга прарока Ёны |
Наступная: | Кніга прарока Навума |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кні́га праро́ка Міхе́я — (іўр.: ספר מיכה Сефер Міха; лац.: Prophetia Michaeae; стар.-грэч.: Βιβλίο του Μιχαία) — 33-я кніга кананічнага Старога Запавету, дваццатая частка Танаху. Шостая з кніг г. зв. малых прарокаў.
Аўтар
[правіць | правіць зыходнік]Імя Міхей на іўрыце азначае «той, хто падобны да Бога». Ён паходзіў з Марасфіта-Гада, земляробчага мястэчка між Хеўронам і Газай. Міхей был сучаснікам Асіі і Ісаі, і хутчэй быў бліжэйшы да апошняга. Пропаведзь Міхея супраць несправядлівасці (3:8) прывяла да пакаяння Езекіі і такім чынам уратавала Іерусалім (Ер. 26,17-19).
Час напісання
[правіць | правіць зыходнік]Міхей прарочыў у часы валадарання Іяфама (750—735 да н.э.), Ахаза (735—715 да н.э.) і Езекіі (715—686 да н.э.). У той час нарастала сацыяльная няроўнасць, шчыльна звязаная з узрослай карумпаванасцю ўлады. Бог выкарыстоўваў Асірыю супраць Свайго грэшнага народа: асірыйскі цар Салманасар (727—722 да н.э.) зруйнаваў Самарыю ў 722 да н.э. (4 Цар. 17, 1-6), Іўдзея выпрабавала на сабе ўсю моц Боскага асуджэння, калі асірыйскі цар Сінахерыб (705—681 да н.э.) прайшоў праз Шафелу (прыгор’е ў заходняй частцы Іўдзеі) да самых варот Іерусаліма. Калі Езекія пакаяўся, Бог перастаў сердаваць на Іўдзею (Ер. 26, 18—19).
Тэмы
[правіць | правіць зыходнік]Кніга Міхея закранае тэмы, звыклыя для большасці прарочых кніг: пакаранне за правіны народу, прычынай якога стала карумпаванасць і распуснасць валадароў; пропаведзь супраць сацыяльнай несправядлівасці; прыход шчаснага Месіянскага царства. Аднак асабліва яскрава ў ёй выказана думка, што адданыя мусяць ускласці свае спадзяванні толькі на Бога і перастаць спадзявацца на плады сваёй працы і пакланяцца ім.
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Правіны і пакаранне Ізраіля і Іуды
[правіць | правіць зыходнік]Першы раздзел пачынаецца з агульных абвінавачанняў і прадказання зруйнавання, імаверна, асірыйскага. Абвяшчэнне Боскага суда і сімвалічнае бачанне Бога, які зрынае Уласнае стварэнне (3—4); абвінавачанне супраць сталіц ізраільскіх (5); Бог пакарае Самарыю зруйнаваннем (6—7); Іуду таксама чакае падзенне і паланенне.
У другім раздзеле вядзецца пра канкрэтнае абвінавачанне ў прыгнёце ўбогіх і безабаронных: «тыя, якія задумваюць беззаконне», крывадушна захопліваюць чужую маёмасць і рабуюць яе ўласнікаў (1—2). Бог за гэта пакарае іх палонам (3) і, як вынік, яны страцяць свае землі, якія будуць заваяваныя іншаземцамі (4), і рабаўнікі будуць прысуджаны да вечнай гібелі (5).
Міхей адрынае патрабаванне ілжэпрарокаў спыніць прарочыць (6); Бог выкрывае ілжывыя ўяўленні пра Ягоную ласку (7) і вінаваціць моцных у эксплуатацыі безабаронных (8—9); Бог прыгаворвае да выгнання тых, хто зрабіў краіну нячыстай (10); Міхей вінаваціць моцных у спагаднасці да хлусаў, якія апраўдваюць іх злачынствы (11).
Два апошнія вершы — абяцанне аднаўлення рэшткі Ізраіля.
Трэці раздзел утрымлівае абвінавачанні супраць:
- князёў, што прыгнятаюць народ (1—4), прарок прыпадабняе іх да людаедаў
- ілжэпрарокаў (5—7), што прапаведуюць дзеля выгод
- святароў, што дзеля выгод грэбуюць сваім абавязкам
Усім ім супрацьпастаўляе сябе Міхей, вінавацячы прарокаў, князёў і святароў у карумпіраванасці, за якую будзе зруйнаваны Іерусалім, а Сіён будзе ўзараны (3:12)
Прароцтва пра апошнія дні
[правіць | правіць зыходнік]4 раздзел
[правіць | правіць зыходнік]Усе народы збяруцца ў Іерусалім, і надыдзе час міру і закону. Іерусалім будзе зруйнаваны, і адноўлены, і пераможа шматлікія народы. Рэштка стане магутным народам (6—7), і Сіён зноў будзе валадарыць (8).
Бог прадвызначыў цяперашняму ліху Ізраіля абярнецца яго галоўным уратаваннем: вызваленнем з вавілонскага палону.
5 раздзел
[правіць | правіць зыходнік]Будучы цар з Віфлеема. Яго прышэсце супастаўлена з прыніжэннем існых валадароў, а пасля — пра перамогу Месіі (5:1—3) і ўрачыстасць Яго найвышэйшай улады (5:4—6). Рэшта Ізраіля стане ў руцэ Божай зброяй жыцця і смерці (7—8), Бог ачысціць Свой народ (10—14) і разбурыць паганскія народы (15). Выратаванне ад Бога прыйдзе, калі Яго народ пазбавіцца ад славалюбства і непраўдзівай надзеі на моц зброі (10—11), ад чарадзейства (12) і пакланення ідалам (13), і такім чынам зважыць свае надзеі толькі на Бога.
6 раздзел
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел прысвечаны Суду, на якім Бог выступае як ісцец, Міхей — як Яго прадстаўнік, горы — як сведкі, а Ізраіль — як абвінавачаны. Госпад вінаваціць Ізраіль у няўдзячнасці (3) і заклікае народ успомніць пра выратавальныя дабрадзействы Боскія, якія выліліся на яго ў перыяд яго станаўлення, ад зыходу з Егіпта да ўваходу ў зямлю запаветную (3—5).
На абвінавачанне адказвае адзін з верных, ён прызнаецца, што яго ахвяры несупастаўныя з уладаю і веліччу Бога. Бог адказвае, што не ахвярапрынашэнні, а справядлівасць — умова выкуплення і даравання Яго выратавальнай блізкасці (6—8). Далей ідзе зварот да Іерусаліма (9), абвінавачванне ў выкарыстанні падманных мер (10—11) і прамоў (12), а пасля паведамляецца пра асуджэнне на хваробы і зруйнаванне (13), цялесныя немачы (14) і разрабаванне ўраджаю (15).
7 раздзел
[правіць | правіць зыходнік]Раздзел пачынаецца з плачу (1—6), які змяшчае абвінавачанні народу ў злачынствах і непраўдзівым жыцці, а прарок спадзяецца адно на Бога і на Яго Аднаго спадзяецца (7).
Сканчае раздзел і кнігу гімн перамогі, поўны спадзяванняў на выкананне Госпадам Богам Ягоных запаветаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Большой библейский словарь / Под ред. У. Элуэлла, Ф. Камфота. — СПб.: Библия для всех, — 2007. — 1504 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга прарока Міхея
- Кніга Міхея ў перакладзе Васіля Сёмухі
- Кніга прарокі Міхея Архівавана 27 чэрвеня 2021. ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна
- Кніга прарока Міхея Архівавана 5 чэрвеня 2021. ў перакладзе Леаніда Галяка
- Кніга Міхея ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь
- [1] ў перакладзе Антонія Бокуна