Перайсці да зместу

Крошынскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крошынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Баранавіцкі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Крошын
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 641
Плошча 194,8 км²
Крошынскі сельсавет на карце
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 1
Афіцыйны сайт

Кро́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Крошын.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[2].

19 мая 1986 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мядзеневіцкага сельсавета. 19 студзеня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падлясейскага сельсавета.

26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучаныя ўсе населеныя пункты — Бараціна, Дудзічы, Ішкалдзь, Петкавічы, Родкавічы — скасаванага Петкавіцкага сельсавета, а таксама вёскі Адахаўшчына, Гірава, Дубава, Заброддзе, Лаўрынавічы, Якімавічы скасаванага Каўпеніцкага сельсавета[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1992 чалавекі[4], з іх 85,9 % — беларусы, 7,2 % — палякі, 5,1 % — рускія, 1,3 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 2641 чалавек[6].

Зноскі

  1. КРОШЫН // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. С. 53
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 14. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 22 снежня 2018.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]