Марцыян Трызна
Марцыян Трызна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Marcjan Tryzna | |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Пац | ||||||
Пераемнік | Казімір Леў Сапега | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Кароль Белазор | ||||||
Пераемнік | Францішак Далмат-Ісайкоўскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крыштаф Стэфан Сапега | ||||||
Пераемнік | Францішак Далмат-Ісайкоўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1598[1] | ||||||
Смерць |
17 мая 1643[2] ці каля ліпень 1643[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Трызны | ||||||
Бацька | Рыгор Рыгоравіч Трызна[d] | ||||||
Маці | Раіна з Сапегаў[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква[3] |
Марцыян Трызна (? — 17 мая або 2 жніўня 1643) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Трызнаў герба «Газдава», сын Рыгора Трызны, маршалка слонімскага, і Раіны Сапегі, дачкі менскага ваяводы Багдана Сапегі. Меў братоў Гедэона Міхала, Мікалая і Паўла Пятра.
Канонік віленскі ад 1620, адначасова пісар духоўны літоўскі у 1628—1641, пробашч троцкі, геранёнскі, рэферэндар духоўны літоўскі ў 1631—1641, біскуп-каад'ютар віленскі ад 1638, біскуп-суфраган беларускі ад 1639. Падканцлер літоўскі з 1641.
Паводле Нясецкага добра валодаў грэчаскай мовай[4]. У 1633 быў дэлегатам на сойм для карэктавання Статута Вялікага Княства Літоўскага, браў удзел у складанні Палянаўскага міру з Маскоўскай дзяржавай (1634).
Памёр 17 мая або 2 жніўня 1643. Пахавалі Марцыяна Трызну, згодна з яго апошняй воляй, у касцёле бернардзінцаў у Берасці.
Зноскі
- ↑ а б Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990.
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 164.
- ↑ Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 22 кастрычніка 2020.
- ↑ Kasper Niesiecki. Tryzna herbu Gozdawa // Herbarz Polski. T. 9. — Lipsk: wyd. J.N. Bobrowicz, 1842. S. 123—125.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Трызны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 674. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.