Перайсці да зместу

Марыс Жар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыс Жар
фр.: Maurice Jarre
Імя пры нараджэнні фр.: Maurice Antoine Alexis Jarre[5]
Род дзейнасці кампазітар, дырыжор, кінакампазітар
Дата нараджэння 13 верасня 1924(1924-09-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 2009(2009-03-28)[2][5][…] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка France Pejot[d], Dany Saval[d], Laura Devon[d] і невядома
Дзеці Жан-Мішэль Жар і Stéfanie Jarre[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Commander of the National Order of Merit афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна
прэмія «Оскар» за найлепшую музыку да фільма прэмія «Оскар» за найлепшую музыку да фільма

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую музыку да фільма[d] (1965)

прэмія «Грэмі» за найлепшы саўндтрэк для візуальнага прадстаўлення[d] (1966)

прэмія «Оскар» за найлепшую музыку да фільма

прэмія «Сезар» за выдатныя заслугі ў кінематографе[d] (1986)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую музыку да фільма[d] (1984)

Прэмія BAFTA за найлепшую музыку да фільма[d] (1986)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую музыку да фільма[d] (1988)

Прэмія BAFTA за найлепшую музыку да фільма[d] (1990)

Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую музыку да фільма[d] (1995)

Еўрапейская кінапрэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе (2005)

зорка на галівудскай «Алеі славы» (3 лютага 1994)

Марыс Жар (фр.: Maurice Jarre; 13 верасня 1924 — 28 сакавіка 2009) — французскі кампазітар, лаўрэат трох прэмій «Оскар» (1963, 1966 і 1985), прэміі «Грэмі» (1967) і чатырох прэмій «Залаты глобус» (1966, 1985, 1989 і 1996) за музыку да фільмаў.

Нарадзіўся 13 верасня 1924 года ў Ліёне, Францыя. Спачатку вучыўся на інжынера-электрыка ў Ліёнскім універсітэце, аднак пазней паступіў у Парыжскую кансерваторыю, дзе займаўся па класе ўдарных інструментаў і кампазіцыі. Сярод яго выкладчыкаў быў кампазітар Арцюр Анегер. У 1946 годзе дэбютаваў як выканаўца ў тэатральнай кампаніі Жана-Луі Баро, граў у нестандартным дуэце з П’ерам Булезам (фартэпіяна і хвалі Мартэна).

У пачатку пяцідзесятых працаваў музычным дырэктарам Нацыянальнага Народнага тэатра ў Парыжы.

Аўтар музыкі да фільмаў рэжысёра Дэвіда Ліна: «Лоўрэнс Аравійскі» (1962), «Доктар Жывага» (1965) і «Паездка ў Індыю» (1984). За музыку да гэтых фільмаў Жар атрымаў тры прэміі «Оскар». Пры працы над «Доктарам Жывага» стараўся імітаваць гучанне аркестра рускіх народных інструментаў, набраўшы ў Сан-Францыска выканаўцаў сярод рускіх эмігрантаў. Жар таксама з’яўляецца аўтарам музыкі да фільмаў «Ноч генералаў» (1967), «Таварыства мёртвых паэтаў» (1989) і «Прывід» (1990) (яго музыка па матывах знакамітага хіта Unchained Melody гучыць у фінальнай сцэне фільма).

Жар напісаў музыку да больш чым 150 кінакарцін і супрацоўнічаў з такімі рэжысёрамі, як Альфрэд Хічкак, Лукіна Вісконці, Джон Х’юстан, Джон Франкенхаймер, Карэл Рэйш, Пітэр Уір. Пісаў музыку і да тэлепраектаў («Ісус з Назарэта» рэжысёра Франка Дзэфірэлі).

Аўтар пяці балетаў, самы вядомы з якіх, «Сабор Парыжскай Божай Маці», быў пастаўлены ў Парыжскай оперы ў 1965 годзе (балетмайстар Ралан Пеці, сцэнаграфія Рэнэ Аліо, касцюмы Іва Сен Ларана).

З 1980-х гадоў Морыс Жар пачаў шмат увагі надаваць электроннай музыцы. Сярод такіх яго твораў саўндтрэкі да фільмаў «Рокавая цяга» (1987), «Год небяспечнага жыцця» (1983) і «Няма выхаду» (1987). Блізкая стылёва яго электронная і акустычная музыка да фільмаў «Бераг маскітаў» (1986), «Гарылы ў тумане» (1988), «Таварыства мёртвых паэтаў» (1989) і «Лесвіца Якава» (1990).

Зноскі

  1. http://www.tvrage.com/passedaway.php?bshow=2010-03-29
  2. а б Maurice Jarre // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/culture-obituaries/film-obituaries/5078000/Maurice-Jarre.html
  4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. а б Fichier des personnes décédées mirror Праверана 12 студзеня 2023.
  6. https://www.nytimes.com/2009/03/31/arts/music/31jarre.html Праверана 3 сакавіка 2023.
  7. Find a Grave — 1996. Праверана 22 красавіка 2023.