Мухавецкі сельсавет
Мухавецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Брэсцкі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мухавец |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 4 371 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Мухаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мухавец.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жыравецкі сельсавет у складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — Жыравецкая Камяніца. 20 верасня 1971 года перайменаваны ў Мухавецкі, цэнтр перанесены ў пасёлак Мухавец[1].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзяць 14 населеных пунктаў:
Населены пункт | Статус | Насельніцтва | Паштовы індэкс |
---|---|---|---|
Ваўкі | вёска | 17 | 224010 |
Вулька-Застаўская | вёска | 24 | 225042 |
Гулі | вёска | 25 | 224010 |
Забалацце | вёска | 151 | 225042 |
Закій | вёска | 50 | 225042 |
Заслучна | вёска | 81 | 225006 |
Камяніца-Жыровецкая | вёска | 310 | 225042 |
Літвіны | вёска | 12 | 224010 |
Лозы | вёска | 9 | 224010 |
Мухавец | пасёлак | 2178 | 225006 |
Падлессе-Камянецкае | вёска | 142 | 225006 |
Падлессе-Радваніцкае | вёска | 95 | 225006 |
Сямісосны | вёска | 19 | 224010 |
Херма | вёска | 3 | 224010 |
На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў[2]. У 1976 годзе скасавана вёска Кунахі (злілася з вёскай Жыравецкая Камяніца)[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3116 чалавек[4], з іх 85,1 % — беларусы, 9,0 % — рускія, 4,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 4371 чалавек[6].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 верасня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкама Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распраджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.